Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Исторические приключения » Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега
Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега

Электронная книга - «Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега». Краткое содержание книги:

У прыгодніцка-гістарычным рамане Людмілы Рублеўскай вы сустрэнецеся са збеглым вучнем Менскага езуіцкага калегіюму Пранцішам Вырвічам і доктарам Баўтрамеем Лёднікам з Полацку, якім давядзецца пабываць у сутарэннях Слуцку, Менску і Полацку, выратаваць Сільфіду, паездзіць у жалезнай чарапасе, вынайдзенай Леанарда да Вінчы, здабыць дзіду Святога Маўрыкія і не аднойчы біцца за ўласны гонар і за Радзіму. Тлум прыдарожнай карчомкі, абед у князя Гераніма Радзівіла, змова менскага магістрату супраць Пане Каханку, таямніца полацкага аптэкара Лейбы… Яскравы партрэт эпохі, дзе ёсць месца і сляпому лірніку, і вялікаму гетману, найміту-забойцу і італьянскаму опернаму спеваку, сястры ўсемагутнага магната і прадажнаму суддзі… Вы пераканаецеся, што прыгоды беларускіх герояў не менш захапляльныя, чым французскіх мушкецёраў ці расейскіх гардэмарынаў.
1 ... 43 44 45 46 47 48 49 50 51 ... 100
Перейти на страницу:

Але вакно давялося расчыніць, таму што між дахам і пакоем доктара нацягнулася сталёвая нітка. Лёднік яшчэ раз праверыў, ці добра замацаваны на шкаляры адмысловыя рамяні, з дапамогай якіх артыстаў слуцкага тэатру ператваралі ў Купідонаў. Яшчэ раз шэптам прагаварыў апошнія настаўленні… Як толькі праз двор прайшлі няшчасныя мушкецёры, якім выпала несці варту ў такую слату, доктар прашаптаў:

— Давай! З Богам…

Пранцысь ступіў на падваконне. Лёднік крутануў за ручку пазычанага ў тэатры механізму: шнур бязгучна накручваўся на барабан, пры кожным павароце надзейна фіксуючыся, так што не трэба было напружвацца, каб утрымліваць груз. Пранцысь злёгку адштурхнуўся нагой, і адчуў, што яго пацягнула наверх. Шкаляр адразу вымак, як упушчаная ў ваду хустка. Але холаду не ачувалася: не да таго, калі кроў ад хвалявання бурліць.

На вылічанай вышыні шнур замёр. Цяпер трэба было аслабіць яго, моцна разгайдацца і дастаць да вакна Сільфіды. Скрозь дождж і цемру агні, што гарэлі ў памяшканнях варты, на валу, здаваліся цьмянымі вачыма паміраючага драпежніка. Вада цякла ў рынах з глухім рэвам, як зняволеная рэчка. Нарэшце Пранцысю ўдалося зачапіцца пальцамі за адкос ваконнай нішы. Так, закінуць нагу… Перачакаць, каб суцішылася шалёнае сэрцабіццё — Лёднік увесь час паўтараў, што трэба выхоўваць здольнасць да канцэнтрацыі, сачыць за дыханнем і пульсам. Цяпер трохі пасунуцца…

Пранцысь расшпіліў пасы і саскочыў на падлогу. Але працяла думка, што памыліўся: ногі сустрэлі не пухнаты кілім, а голыя дошкі. Не было й паху ўсходніх курэнняў і водару кветак… Холад, амаль як на вуліцы. Пранцысь асцярожна ступіў углыб пакоя. Цёмна, як цмок праглынуў. Ён напружана прыслухоўваўся: ці дыхае нехта побач?

— Хто тут? — ледзь чутны шэпт ударыў па напружаных нервах, як стрэл гарматаў.

— Панна, я ад Бутрыма…

— Гэта вы, такі мілы хлопчык, што з ім прыходзіў? — у шэпце чулася хваляванне.

Пранцысь наблізіўся, выцягнуўшы рукі, і за ягоную руку ўхапіліся халодныя пальчыкі.

— Хлопчык, вы павінны зараз жа сысці, пакуль вашая авантура не мела непапраўных наступтваў! Я ўсё адно на ланцугу…

— Нічога… Дзе замок?

Пранцысь усляпую, як яго вучыў доктар, калупаўся сагнутым дротам у замку ад ланцуга хвілінаў дзесяць, якія падаліся бясконцымі. На лесвіцы ўвесь час мсціліся крокі. А што, калі зараз скрыгатнуць засовы, і ў пакой уварвецца сам князь! Па спіне шкаляра цёк халодны пот пры адной думцы, што не справіцца і давядзецца вярнуцца да Лёдніка ні з чым… Сільфіда маўчала, дыхаючы так ціха, што часам браў сумніў, ці яна зямное стварэнне. Нарэшце ў замку нешта шчоўкнула, і ланцуг апынуўся на падлозе. Сільфіда ўзнялася, зашаргатала тканіна. Хаця ўсяе раскошы ва ўбранні пакоя гаспадар непакорлівую палонніцу пазбавіў, на ёй яшчэ была неабдымная сукенка-рагоўка. Пранцысь пацягнуў Сільфіду за руку да вакна:

— Хадземце!

— Чакай… — жанчына паваждалася, і спадніца, нацягнутая на тры абручы з кітовага вусу, разам з абручамі з мяккім шоргатам апусцілася на зямлю.

— Усё…

І дух паветра вылецеў у вольную стыхію.

Лёднік падхапіў сяброўку свайго дзяцінства на рукі… Пранцысь сціпла адвярнуўся, хаця ў цемры ўсё роўна толькі мог пачуць усхваляванае дыханне абовух ды няўцямны шэпт «Гэта ты!», «Гэта ты!».

«Не, цмок з Белага возера», — пакрыўджана адказаў у думках Пранцысь паглынутым адзін адным палачанскім мяшчукам.

Вакно завесілі чорнай аксамітнай парцьерай, і можна было запаліць свечку і нарэшце адзін аднаго ўбачыць. Сільфіда з палёгкай сцягнула з сябе высокі парык, знізаны перлінамі, і яе чорныя валасы бліскучымі хвалямі рассыпаліся па плячах. У такім выглядзе, няхай з цёмнымі кругамі пад вачыма і схуднелая, яна выглядала яшчэ прыгажэй… Лёднік паднёс ёй адвар:

— Выпі зараз жа… Гэта дасць сілаў.

— Дзякую! — прамовіла Саламея Рэніч, прымаючы гарачы кубак з вохкім зеллем у далікатныя далоні — такія маглі б належаць шляхцянцы, якой з маленства адзявалі і ўдзень і ўначы трохі завузкія пальчаткі, каб пальцы былі тонкімі. — Каб не твае лекі, я за апошнія дні застудзілася б зусім…

Па твары доктара прайшла цень нянавісці:

— Разбэшчаныя юрады з радавымі гербамі замест мазгоў… І Бог у іх інакшы, чым у народа, якім кіруюць, і мова інакшая, і мараль інакшая… Bene natus et possessionatus et catholicus

— Чым абражаць шляхту, ты б расказаў, што рабіць далей! — прамовіў Вырвіч.

1 ... 43 44 45 46 47 48 49 50 51 ... 100
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)