Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Исторические приключения » Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега
Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега

Электронная книга - «Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега». Краткое содержание книги:

У прыгодніцка-гістарычным рамане Людмілы Рублеўскай вы сустрэнецеся са збеглым вучнем Менскага езуіцкага калегіюму Пранцішам Вырвічам і доктарам Баўтрамеем Лёднікам з Полацку, якім давядзецца пабываць у сутарэннях Слуцку, Менску і Полацку, выратаваць Сільфіду, паездзіць у жалезнай чарапасе, вынайдзенай Леанарда да Вінчы, здабыць дзіду Святога Маўрыкія і не аднойчы біцца за ўласны гонар і за Радзіму. Тлум прыдарожнай карчомкі, абед у князя Гераніма Радзівіла, змова менскага магістрату супраць Пане Каханку, таямніца полацкага аптэкара Лейбы… Яскравы партрэт эпохі, дзе ёсць месца і сляпому лірніку, і вялікаму гетману, найміту-забойцу і італьянскаму опернаму спеваку, сястры ўсемагутнага магната і прадажнаму суддзі… Вы пераканаецеся, што прыгоды беларускіх герояў не менш захапляльныя, чым французскіх мушкецёраў ці расейскіх гардэмарынаў.
1 ... 39 40 41 42 43 44 45 46 47 ... 100
Перейти на страницу:

— Забраць яе звычайным шляхам немагчыма, — неахвотна загаварыў Лёднік. — Тут цэлае войска павінна прабівацца — праз варту на кожным паверсе, праз жалезныя дзверы… Нават калі ўявім тут новую Трою — узяць Слуцкі замак за ягоную гісторыю не ўдалося яшчэ нікому, ні татарам, ні маскоўцам, ні сваім жа магнатам. Адзінае на нашу карысць — гэта што нас пасялілі ў адным будынку з Рэнічаўнай, і вокны выходзяць на адзін бок.

— Але, на жаль, не на адной лініі! — загаварыў Пучыні. — Таму ад выканаўцы патрабуюцца проста акрабатычныя здольнасці. І шмат шанцавання!

— Вы хочаце выкрасці яе праз вакно? — усклікнуў Вырвіч. — Ты спецыяльна ўвёў князю ў вушы, каб у Сільфіды праветрываць! Раз так, лазіць па вокнах і дахах я — лепшы знаўца!

Лёднік не забыўся хмыкнуць на гэтую рэпліку. Але Пучыні задаволена хітнуў галавой.

— Што ж, значыць, давядзецца скарыстацца з вашага ўмення, юнача.

— Гэты хлопец і без таго мае з-за мяне непрыемнасцяў на сваю ўпартую галаву! — пахмура заявіў Лёднік. — Ён — юнак высакароднага паходжання, і я за яго адказваю. Я не магу на гэта пагадзіцца. Няхай лепей мне дапаможа ваш брат Джавані.

— А я твайго дазволу і не пытаюся! — ганарыста прамовіў Пранціш. — Ён за мяне адказвае! Забыўся, хто ты і хто я? Шляхціц сам вырашае, ісці ў бойку ці не!

Лёднік падціснуў вусны і панурыўся. Пучыні са здзіўленнем паглядзеў на абодвух, з уздыхам падсунуў да сябе аркуш, пацёр нос-бульбіну і працягнуў размову-змову, на гэты раз ледзь заўважна, але пачціва схіляючыся ў бок Пранціша, які прызнаўся ў сваім высакародным паходжанні:

— Пакуль што наш план утвараецца з некалькіх амаль невыканальных задач. Калі б мне прынеслі ставіць такую п’есу, я б адразу сказаў, што яна непраўдападобная, і сюжэт выратуе толькі «бог з машыны».

— Смеласць замяняе любую машыну! — фанабэрыста заявіў Пранцысь. — Мне здаецца, вы тут усё ўскладняеце. Схемы намалявалі…

Доктар нервова сціснуў пальцы:

— Адна справа, калі зняволены можа дзейнічаць сам. А Саламею наўрад з ланцуга адпусцілі. Перадаць ёй напільнік, вяроўку, нават цыдулку ці словам перамовіцца — немагчыма, за кожным маім рухам у яе прысутнасці назіраюць, яе самую абшукваюць. Адзіная наша надзея — што ў тэатры ёсць адмысловыя прыстасаванні для палётаў Купідонаў. Бачыў?

Пранцысь кіўнуў галавой.

— Шнур сплецены са сталёвых валокнаў, ён зусім тонкі, але трывалы і гнуткі. Калі слотнай ноччу ён павісне на сцяне, ніхто не заўважыць.

— Раніцай заўважаць. Варты тут болей, чым простых слуг. Слуцак трэба пакідаць у тую ж ноч. Іначай — усё… Мыш не праслізне. І часу на другую спробу не будзе, — папярэдзіў Пучыні. — Карацей, трэба яшчэ раз усё вымераць, разважыць…

— Ну, добра, перамераеце вы сцены палаца… А як уцякаць з замка? — пацікавіўся Пранціш. — Валы, мост, на кожнай браме варта…

— Тут нам дапамогуць звонку, — няўважна сказаў Лёднік. — Пра гэта турбавацца будзем потым. Усё, сіньёр Пучыні. Мне яшчэ лекі рыхтаваць, да Пфальцмана трэба наведацца. Да таго ж мы і так выклікалі падазрэнне сваімі доўгімі размовамі за зачыненымі дзвярыма. Так што прывядзіце да мяне яшчэ некалькі артыстаў на агляд…

— Тым больш ім цяпер лячэнне спатрэбіцца, — з’едліва сказаў Пранціш.

Пучыні запытальна глянуў на юнака. Вырвіч пагардліва пакрывіў вусны.

— Я толькі што бачыў, як у вашым тэатры выхоўваюць таленты. З дапамогай палкі.

Дырэктар спахмурнеў.

— Гер Пільшчын… Ён старанна выконвае распараджэнні княскае мосці. Што зробіш — насамрэч я не маю ніякай тут улады… Тэатр, здавалася б, раскошны, а які таленавіты мясцовы люд… Прыгонная дзяўчына, вырасла ў курнай хаце, і раптам — таньчыць як антычная багіня, і перадае ўсе тонкасці перажыванняў царэўны Наўсікаі, і ўглядаецца ў чаканні Адысея ва ўяўную марскую далячынь так, што свецкая публіка плача, змываючы пудру. А тая дзяўчына і мора не бачыла! Як добра ўсё пачыналася, на якім энтузіязме… Але хіба гэта храм мастацтва? Калі гаспадар патрабуе толькі муштры… — дабрэнны твар італьянца перакрывіўся ад нянавісці. — Артыстаў вярбуем паўсюль — у Кёльне, Вене, Кракаве, Варшаве… Але ніхто сюды ехаць не хоча, бо начутыя пра норавы. Князь можа хворага артыста на сцэну выгнаць, калі схібіць — у карцэр пасадзіць. Закупілі партыю мурынаў — прывезлі іх проста ў жалезных клетках, як звяроў. Таксама іграць прымушаюць. Дзеці ў балетнай школцы паміраюць, як не лічаныя… Забіраюць іх ад бацькоў, сялян ды простых месьцічаў — гвалтам… На сцэну жаўнераў выводзяць! Ва ўзбраенні! Якому-небудзь ротмістру могуць галоўную ролю распісаць — бо добра маршыруе. Калі б я не меў надзею на помсту… даўно б адсюль…

1 ... 39 40 41 42 43 44 45 46 47 ... 100
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)