Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Исторические приключения » Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега
Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега

Электронная книга - «Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега». Краткое содержание книги:

У прыгодніцка-гістарычным рамане Людмілы Рублеўскай вы сустрэнецеся са збеглым вучнем Менскага езуіцкага калегіюму Пранцішам Вырвічам і доктарам Баўтрамеем Лёднікам з Полацку, якім давядзецца пабываць у сутарэннях Слуцку, Менску і Полацку, выратаваць Сільфіду, паездзіць у жалезнай чарапасе, вынайдзенай Леанарда да Вінчы, здабыць дзіду Святога Маўрыкія і не аднойчы біцца за ўласны гонар і за Радзіму. Тлум прыдарожнай карчомкі, абед у князя Гераніма Радзівіла, змова менскага магістрату супраць Пане Каханку, таямніца полацкага аптэкара Лейбы… Яскравы партрэт эпохі, дзе ёсць месца і сляпому лірніку, і вялікаму гетману, найміту-забойцу і італьянскаму опернаму спеваку, сястры ўсемагутнага магната і прадажнаму суддзі… Вы пераканаецеся, што прыгоды беларускіх герояў не менш захапляльныя, чым французскіх мушкецёраў ці расейскіх гардэмарынаў.
1 ... 38 39 40 41 42 43 44 45 46 ... 100
Перейти на страницу:

У тэатры, перабудаваным з судовага дому, было шыкоўна — не параўнаць з залай менскага езуіцкага калегіюму. Сцены і ложы абцягнутыя зялёным сукном, упрыгожаныя гірляндамі штучных кветак. У праходах пунсовыя дываны. Аркестровая яма, цяжкі аксамітны занавес… Лёднік усадзіў Пранціша пасярэдзіне трэцяга раду і знік за кулісамі з доктарскім сакваяжам у руках. А на сцэне рэпеціравалі нямецкую оперу, да якіх Геранім Радзівіл быў вельмі ахвочы. Дэкарацыі ўяўлялі з сябе пастаральныя пейзажы з гаёчкамі, лужочкамі ды авечачкамі, і былі намаляваныя дасканалымі майстрамі на вялізных палотнах. Але нават на неспрактыкаваны погляд Вырвіча, меліся ў рэпетыцыі дзіўноты. Артысты былі пры ўсім парадзе, прыбраныя, як падчас прэм’еры, і так стараліся — як жаўнеры на пляцы. Жаўнеры, дарэчы, таксама на сцэне былі. Пры ўсёй выкладцы, яны, падобна антычнаму хору, стваралі фон для пастаральных спеваў закаханых пастушка і пастушкі, час ад часу дэманструючы практыкаванні муштры. Дый сярод сцэнічных пейзан Пранцысь пазнаў некаторых жаўнераў, бачаных у замку. Такім чынам спектакль ўяўляў з себе нейкую дзіўную сумесь оперы і вайсковай падрыхтоўкі. Акрамя дарослых, у балеце ўдзельнічалі і дзеці — у Слуцку мелася балетная школа. Дзеткі, худзенькія, як трэсачкі, набеленыя і нарумяненыя, рухаліся, як завадныя. А яшчэ сярод іх было некалькі маленькіх мурынаў — у белых парычках, гэткія ж худзенькія, старанныя…

Усё было вельмі прыгожа… Як у музычным куфэрку. Асабліва ўразіла Пранцыся, калі ў дзеянне ўключыліся Купідоны і алімпійскія багі — як і належыць бажаствам, яны спускаліся з неба і вольна луналі ў паветры над усёй сцэнай. Вырвіч адразу нават пералякаўся — ці не водзяцца тут і сапраўды духі! Але, пільна прыгледзеўшыся, зразумеў, што артыстаў носяць над сцэнай адмысловыя механізмы, да якіх Купідоны і багі падвешаныя з дапамогай таненькіх вяровак, якія практычна не заўважныя… З чаго, цікава, тыя вяровачкі зробленыя?

Але нечакана дзейства перарвала страшэнная лаянка на нямецкай. Падобны да жабы пан выскачыў на сцэну і пачаў лакіраванай кульбачкай з усяе моцы біць па руках і нагах артыстаў, якія, на яго думку, памыліліся. Даставалася і дзецям, яны, аднак, як і дарослыя, не плакалі і не ўхіляліся ад удараў, а застывалі ў недарэчных скульптурных паставах. Асабліва перападала самай прыгожай і зграбнай дзяўчыне, якую пан-жаба называў «Міхалішыўна», дадаючы непрыстойнае слова.

Ніхто не ўскрыкваў, не стагнаў, гучала толькі лаянка і глухія ўдары. І Пранцысю зрабілася млосна ад такога мастацтва. Шкаляр напляваў на загад свайго слугі і выправіўся яго шукаць за кулісы. Галоўнае, не забыцца, што ён сам — немец… Шырокая ўсмешка, наіўныя блакітныя вочы, запытальнае: «Гер Лотман?», і ўрэшце Вырвіча скіравалі ў пакойчык, дзе стаіліся Пучыні і Лёднік. Доктар адчыніў дзверы з самым зверскім выразам твару, але шчырая ўсмешка Вырвіча змусіла яго прастагнаць ды адступіць ад дзвярэй.

— Я, відаць, нават у пекле ад вас не схаваюся! Не бойцеся, сіньёр Пучыні, пан Франц Магнус ва ўсё пасвечаны…

Пучыні зачыніў дзверы і звярнуўся да Лёдніка:

— Мой пан, як дарэчы з’явіўся ваш малады калега! А я якраз гаварыў, што нам патрэбны хтось лягчэйшы за вас!

— Я не тоўсты, — скрозь зубы прагаварыў Лёднік. — І спраўлюся сам.

— Мой дружа, вы нармальнага складу мужчына, моцны і высокі. Таму пры ўсім жаданні не можаце быць вагой з падлетка.

— Шнур вытрымае, — упарціўся былы алхімік.

— Вас аднаго — магчыма… А падвойны груз? Я б не рызыкаваў. Калі ёсць выбар…

— Выбару няма! Хлопца туды не пушчу! Урэшце, я проста магу застацца там і не спускацца! — халодна сцвердзіў Лёднік.

— Я ніколі не меў справу з самазабойцамі, разумееце, — раззлаваўся нарэшце і Пучыні. —З такімі намерамі я магу паслаць вас толькі ў вашу жалезную пачвару.

Наспявала сварка, і Пранцысь умяшаўся.

— Я ўсё-ткі не мэбля, можаце звяртацца і да мяне наўпрост, спадары! І патлумачце мне, нарэшце, пра што вы, халера на вас, гаворыце?

Лёднік і дырэктар дружна паглядзелі на юнака, доктар, відаць, змагаўся з палкім жаданнем выставіць Пранцыся за дзверы, але італьянец падсунуў таму пад нос аркушык з чарцяжом:

— Вось, пан Магнус… Усё, што пакуль удалося прыдумаць.

На аркушыку красавалася схема нейкага механізму: нацягнуты між двума блокамі шнур, вугал адхілення, контуры сцяны з ваконнымі праёмамі… Да Вырвіча дайшло: гэта ж план выратавання Сільфіды!

1 ... 38 39 40 41 42 43 44 45 46 ... 100
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)