Воляй абраны. Дамова на спакусу
- Автор: Бароўскі Анатоль
- Год: 2012
- Язык: белорусский
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:
Калі ж успыхнула паўстанне ў 1830 годзе, то неўзабаве яно было жорстка падаўлена расейскім царызмам. Пасля гэтага Расія пачала праводзіць жорсткую русіфікацыю Польшчы. Польскія фабрыканты ці проста багатыя людзі, радавітая шляхта знаходзяць прытулак у Расіі, перасяляюцца туды на пастаяннае жыхарства. А як быць польскаму селяніну? Ён, як і раней, знаходзіцца пад прыгнётам феадалаў – як сваіх, так і суседніх. Амаль восемдзесят адсоткаў сялянаў адбываюць баршчыну, і толькі трэцяя частка ад усяго сялянства пераведзена на аброк.
Аграрнае пытанне ў Польшчы таксама крывавіць, як і ў Расіі.
Хваляванні і незадаволенасць сярод польскага насельніцтва апошнія дзесяцігоддзі праходзілі пад заклікам аднаўлення палітычнай самастойнасці, стварэння сваёй нацыянальнай дзяржавы.
Польская арыстакратыя, пасля разгрому паўстання, падалася ў эміграцыю пасля разгрому паўстання, – у асноўным у Францыю. Там і ўтварылася партыя “белых”. Яна ў асноўным групавалася вакол сіяцельнага князя Адама Чартарыскага. Марыла пра Польшчу не толькі “ад мора і да мора”, але і гатовая была змагацца за самастойнасць. Але змагацца не сваімі сіламі, а абапіраючыся на Англію. Ад мора і да мора – азначала, што ў склад будучай Польшчы павінны быць вернутыя і тыя землі, якія анексавала сабе Расія.
Як да гэтага аднеслася імперыя? Яна насцярожылася. Насцярожылася не толькі ўлада, а нават і сапраўдныя расейския патрыёты. Чаму? Бо польскія эмігранты ў той жа Францыі стварылі і другую партыю – «Дэмакратычнае грамадства», на чале якой стала «Цэнтралізацыя». А яе сябрам быў і будучы кіраўнік паўстання – прафесар ваеннай гісторыі ў французскай політэхнічнай школе Людвіг Міраслаўскі. Ён з’яўляўся не толькі ваенным тэарэтыкам, а і практыкам паўстанцкага руху ў Польшчы 1830-1831, а потым і 1848 гадоў. Асоба не ардынарная, мэтанакіраваная, творчая, з вялікай любоўю як да Айчыны сваёй, так і да вызвольнага руху.
Аляксандр ІІ, ведаючы незадаволенасць палякаў у сувязі з сялянскай рэформай, вырашыў пайсці на нейкія саступкі. Па-першае, вярнуліся на радзіму ссыльныя эмігранты. Па-другое – у Варшаве адкрылася медыка-хірургічная акадэмія. Яшчэ – было дазволена заснаванне Земляробчага таварыства, якое пазней стала палітычным цэнтрам і клубам буйнапамеснай шляхты. Вось менавіта гэтую шляхту і задавальнялі аграрныя пераўтварэнні, але ніяк яны не маглі пайсці на паўстанне, да якога імкнуліся дэмакратычныя колы. Бо менавіта яны, дэмакраты, і стварылі «Партыю руху», якая займалася актыўна прапагандай, наладжвала маніфестацыі, выпускала пракламацыі да народа. Бачачы гэта, ураду прыйшлося ліквідаваць «Земляробчае таварыства». Жыхары Варшавы восьмага красавіка, абураныя такім рашэннем, выйшлі на вуліцы.
Без усякага папрэджвання, без перамоў, войскі адкрылі па дэманстрантам агонь.
Герцэн не аддзяляў Польшчу ад Расеі ў справе вызвалення ад царскага прыгону.
Першага красавіка 1863 года пісаў у сваім выданні:
«Мы з Польшчай, таму што мы за Расею. Мы з боку палякаў, бо мы расіяне. Мы жадаем незалежнасці Польшчы, таму што мы жадаем волі Расеі. Мы з палякамі, бо адзін ланцуг абвівае нас абодвух».
І таму ён бачыў вызваленую Польшчу не шляхетна-арыстакратычнай, а дэмакратычнай.
У Польшчы ўзнікла тайная, рэвалюцыйная арганізацыя «Камітэт рускіх афіцэраў у Польшчы». Гэта быў ужо 1861 год. На чале рэвалюцыйнай арганізацыі стаў паручык Андрэй Пацябня. Нездарма гэтую арганізацыю называлі «пацябнёўскай» – аўтарытэт кіраўніка быў непахісны.
Напачатку «Камітэт» вёў толькі рэвалюцыйную прапаганду сярод расейскіх войскаў, расквартыраваных у Польшчы, а пазней зліўся з «Зямлёй і воляй.»
Нейкі час Герцэн і Агароў мелі перапіску з Пацябнёй, у якой удзельнічаў і Вікенцій Канстанцін Каліноўскі. Маючы вопыт арышту жандармамі перапіскі раней, лісты цяпер перасылаліся толькі праверанымі і надзейнымі людзьмі.
Андрэй Пацябня чатыры разы наведваў ідэйных кіраўнікоў у Лондане. Праз яго, Андрэя, такім чынам і здзяйсняўся кантакт з «Зямлёй і воляй».
Будучых кіраўнікоў паўстанцаў, не без удзелу Канстанціна Каліноўскага, хвалявала галоўнае пытанне – што ён, Пацябня, і астатнія кіраўнікі павінны рабіць, калі распачнецца паўстанне ў Польшчы. Пры сустрэчы з Герцэнам і Агаровым кіраўнік «Камітэта» і задаў такое пытанне.