Воляй абраны. Дамова на спакусу
- Автор: Бароўскі Анатоль
- Год: 2012
- Язык: белорусский
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:
– Якія госці, я нікога не чакаю, – незадаволена адказаў гаспадар.
– Варшаўскі Цэнтральны камітэт прыслаў двух сваіх сяброў для перамоваў. Просяць прыняць.
– А хто яны?
– Ты аднаго з іх ведаеш. Гэта – Падлеўскі. А другі – Гіллер.
– Чуў пра яго, але не сустракаўся.
– Дык вось. Калі ты даеш згоду на сустрэчу, то яны вечарам прыдуць да вас. А заўтра збярэмся ўжо ў мяне – трэба ж неяк канчаткова вызначыць нашы ўзаемаадносіны.
– Згодзен – трэба, – пагадзіўся Герцэн.
Вечарам Бакунін прыйшоў не з двума, а з трыма палякамі. Трэці назваўся Міловічам.
Перакінуліся некалькі словамі, а потым Аляксандр Іванавіч звярнуўся да іх:
– З чым прыйшлі да мяне? Чым я магу быць карысным?
– Мы прыехалі да вас з лістом Цэнтральнага нацыянальнага камітэта выдаўцам, – прамовіў Міловіч. – Дазвольце зачытаць, Аляксандр Іванавіч.
– Слухаю.
Міловіч чытаў спакойна, зрэдку адрываючыся ад паперы, каб зірнуць на гаспадара кватэры.
“Паводзіць сябе як канспіратар рэвалюцыі, якая не распачыналася…” – падумаў пра сябе Аляксандр Іванавіч. Ліст не вельмі доўгі, але і кароткім таксама не назавеш.
Скончыўшы чытаць, Міловіч паглядзеў на Герцэна, спытаў:
– Што вы скажаце, Аляксандр Іванавіч? Якая вашая думка наконт гэтага ліста?
Выдавец “Звона” адказаў не адразу.
– Вы хочаце пачуць маю думку? Я зразумеў адно – праз нас вы хочаце сказаць рускім, што польскі ўрад, які склаўся, згодзен з намі і кладзе ў аснову сваіх дзеянняў прызнанне (права) сялян на зямлю, якую яны апрацоўваюць. Гэта адно. Другое – поўную самапраўнасць рознага народа распараджацца сваім лёсам. Правільна я зразумеў сэнс дакумента?
– Абсалютна правільна! – пацвердзіў госць, радуючыся, што па гэтым пытанні не было рознагалоссяў.
– А вось другая палова напісанага…
– У чым хібы другой паловы? – насцярожыўся Міловіч. – Што ў ім не так?
– Ведаеце, шаноўны спадар Міловіч, усё добра, але адна “дэталька” выклікае ў мяне сумніў.
– Якая, Аляксандр Іванавіч?
– Тое, што дэкларуеце своечасовасць паўстання. Вось і Бакунін настойвае на тым, што заўтра раніцай неабходна рушыць у бой. З кім? З чым? З якой зброяй? З якімі ідэямі і хто іх з простага народа чуў? Я, напрыклад, не лічу, што “Зямля і воля” здольная ў дадзены момант падняць сялянства на паўстанне. Тым больш, што гэтаму ніяк не садзейнічала і агульнапалітычная сітуацыя ў Расіі.
– Там жа моцныя арганізацыі, – паспрабаваў пярэчыць прадстаўнік Варшаўскага ЦК.
– Моцныя? Тое, што ў Расіі створаны першыя ячэйкі арганізацыі, у тым няма ніякага сумнення, але гэта толькі валокны, нітачкі, якія заўважны простаму воку… З гэтых нітак ці ніцей, вузлоў магла ўтварыцца пад час цішыні і часу шырокая тканіна – усё гэта так, сапраўды так, але яе не было, і таму кожны моцны першы ўдар пагражаў знішчыць працу на цэлае пакаленне і разарваць першапачатковыя карункі таго павучыння…Такія адказныя і сур’ёзныя справы не вырашаюцца за адну ноч ці дзень.
– Так і перадаць вашую думку Цэнтральнаму камітэту?
– Так і перадайце. У мяне ўсё.
…Напярэдадні паўстання, яшчэ ў 1862 годзе, Агароў звярнуўся да камітэта рускіх афіцэраў у Польшчы. Ён растлумачваў свой погляд на будучыя падзеі і вызначаў пазіцыю, якую, па яго меркаваннях, павінны заняць афіцэры рускай арміі.
Ён пісаў: “Мы разумеем, што вам нельга не далучыцца да польскага паўстання, якім бы яно ні было; сваім учынкам вы выкупіце грэх расейскага імператара; ды звыш таго, пакінуць Польшчу на пабіенне без усялякага пратэсту з боку расійскага войска таксама мела б свой шкодны бок маўкліва-пакорнага, амаральнага ўдзелу Русі ў пецярбургскім катаванні…”
І Герцэн услед за сваім сябрам паўтараў сваю думку польскім патрыётам аб несвоечасовасці паўстання. Падлеўскі стараўся нават пераканаць яго, апіраючыся на сваё веданне Пецярбурга, але Герцэн і ў перамовах, а затым і праз “Колокол” (№ 147 надрукаваў лісты выдаўцоў Цэнтральнаму польскаму камітэту і рускім афіцэрам у Польшчы) цвёрда і рашуча заявіў : “На Русі, у цяперашні момант, наўрад ці можа ўспыхнуць паўстанне!”
Даводзіў, што рускія афіцэры павінны павінны зрабіць усё, каб Польшча не выступіла да таго, як да падобнага выстыплення будзе гатова Расія:
“У нас нічога не гатова. Моцнае кола афіцэраў існуе, як нам вядома, толькі ў вас…”
Вельмі хацеў Аляксандр Герцэн, каб кіраўніцтва ЦПК прыслухалася да яго парад.
І Мікалай Агароў, як і яго паплечнік, рашуча выказваўся пра тыя згубныя вынікі заўчаснага паўстання:
«Польшча, відавочна, загіне, а расейская справа ўтопіцца ў пачуццях народнай нянавісці, якая ідзе ў сувязі з адданасцю цару, і адродзіцца толькі пасля, доўга пасля, калі ваш подзвіг пяройдзе ў такое ж паданне, як 14 снежня, і ўсхвалюе розумы пакаленняў, цяпер яшчэ не распачатага…»