Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 36 37 38 39 40 41 42 43 44 ... 332
Перейти на страницу:

Паліна, жонка, сама ледзьве не памерла, страціўшы нечакана траіх дзяцей. Уладыслаў доўга адыходзіў ад сямейнага гора – счарнеў, сагнуўся і стаў выглядаць як на семдзесят год…

Хоць і знаходзілася Залуча ўдалечы ад буйных гарадоў, дзе бурліла і кіпела жыццё, але і да яго мясцінаў адгалоскамі дакатваліся людскія страсці… Сяляне бліжэйшых вёсак, збіраючыся разам, пыталіся пра падзеі ў Еўропе, прасілі растлумачыць, што гэта такое “вясна народаў”.

– Ды з ярма царскага людзі спрабуюць вырвацца, – адказваў Юльян Заброцкі, – мы ж не быдла якое… Мы хочам жыць самі па сабе, без бізуноў прыгоннікаў… Бог даў нам зямельку, сказаў, каб гаспадарылі на ёй, але яе ў нас адабралі замежныя паны… Я вам на словах кажу, а вось у мяне тутака пракламацыі і рэвалюцыйныя вершыкі… Прачытаеце самі…

Сяляне бралі аркушыкі паперы, прыглядаліся да літар.

– І ў мяне ёсць вершыкі, – падаў Юльяну жыхар Беражна Антось Крэмка разгорнутую паперчыну. – Уладыслаў Сыракомля напісаў. Мне падарыў, але прасіў, каб я асабліва не мянціў языком, што гэта яго вершык.

– А пра што верш? – пацікавіліся вяскоўцы.

– “Заўчасна” называецца. Паэта пра сябе напісаў. Ён сябе бачыць жаўруком, і што яго доля ўслаўляць надыход вясны. Бо ён першы чуе, калі пад мёрзлай зямлёй і пад лёдам пачынае прачынацца Нёман… Ён першым павінен абвясціць вясну. А ў другім вершы “Ратай да жаўранка” кажа –

Я ару, а ты мне звоніш, жаўручок, таксама:

Табе лёгка – заляці, брат, да нябеснай брамы,

Раскажы там аб ратаях, долі невясёлай:

Люд вясне не рад, бо ходзіць голад зноў па сёлах…

– Вялікі паэта Уладыслаў! – адобрыў Юльян пачутыя радкі. – Пра нас ніхто так не пісаў. Ніхто… Учора ён быў тут, але пра вершы нічога не казаў. Не любіць выхваляцца імі…

Але вядомасць паэта на беларускіх прасторах расла і расла. Кожны верш перапісваўся, завучваўся на памяць. Літаратары Вільні, хаця і не адразу, прызналі ў ім паэта, назвалі яго вясковым лірнікам. Чыталі і перачытвалі гутаркі паэта “Дабрародны Ян Дэмбарог”, “Хадыка”, вершы “Лірнік вясковы”, “Немаўляці”, “Прысвячэнне ліцвінам народных гутарак”, “Пра сваю старую хатку”, “Гутарка пра бусла”, “Заўчасна”, “Добрыя весці”…

У Залуча прыходзілі лісты ад вядомых літаратараў, якіх паэт з-пад Нёмана ніколі не бачыў, а толькі чуў. Паэты запрашалі яго прыехаць у Вільню.

Шэсць гадоў таму Сыракомля паслаў рэдактару-выдаўцу часопіса “Athenaeum” – “Атэнаумэн” – Юзафу Ігнацы Крашэўскаму свайго “Паштальёна”. І нечакана ўбачыў праз нейкі час надрукаваным. О, якая радасць тады была для Сыракомлі! А тут ліст ад яго прыйшоў. Піша, што пабачыцца і пазнаёміцца хоча. Але незразумела чаму, прапанаваў не ў Вільні сустрэчу, а на Валыні, у Губіне, куды ён адпраўляецца па нейкіх справах і клопатах. Ды што Губін, за тую радасць, што падараваў яму К.Пастарнак, такі быў псеўданім у паэта, ён пабег бы да яго хоць на край свету…

З’ездзіў. Пазнаёміўся. Адразу сышліся, пасябравалі, адчуўшы, што маюць адзін у адным патрэбу.

А праз нейкі час уніяцкі святар з Ярэмічаў Ян Давідовіч, прыхільнік паэзіі вясковага лірніка, пазнаёміў арандатара з Залуча з маладым настаўнікам – Вінцэсем Каратынскім.

– Вельмі цікавы чалавек, Уладыслаў, – сказаў за хвіліну да сустрэчы Ян, – думаю, што ён табе спадабаецца.

Кандратовіч з цікавасцю паглядзеў на святара, а потым і на юнака, які накіроўваўся да іх, ступіў крок насустрач.

Сапраўды, успамінаючы тую першую сустрэчу, Уладыслаў адчуў, як павеяла цяплом. Быццам у халодную вясновую раніцу недзе з-пад Нёмана ад прырэчных кустоў дыхнула прыемнае і лекавае паветра.

Юнак усміхаўся, ідучы да яго, і вочы яго выпраменьвалі такую дабрыню, што на сэрцы Сыракомлі адразу стала ўтульна і хораша. Поціск рукі моцны, дужы, бачна было, што хлопец не з панскага асяродка, працу зведаў з дзяцінства.

– Вінцэсь. Вінцэсь Каратынскі.

– Людвік Кандратовіч.

– А Уладыславам Сыракомляй вас можна называць? – пацікавіўся юнак, пераводзячы позірк на святара – як той аднясецца да яго смелага пытання.

Кандратовіч весела хмыхнуў, заўсміхаўся:

– А тое ўжо як пану да спадобы.

Святар, папрасіўшы прабачэння, падаўся па сваіх клопатах і яны засталіся адны. Нейкі час не маглі наладзіць гаворку, і яе пачаў першы Кандратовіч.

– І чым Вінцэсь зарабляе сабе на хлеб?

– Настаўнічаю я. Вандрую з вёскі да вёскі. Нарадзіўся ў вёсцы Селішча, што ў Карэліцкім раёне. Пачынаў хатнім настаўнікам каля Любчы.

– То можа і пішаце што?

– Пішу, спадар Уладыслаў. Трохі вершы, трохі допісы ў газеты.

– І пра што ж вершы? Пра каханне, пра прыроду?

1 ... 36 37 38 39 40 41 42 43 44 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)