Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 37 38 39 40 41 42 43 44 45 ... 332
Перейти на страницу:

– І пра каханне. І пра любоў да радзімы. А вашыя вершы я ўсе ведаю напамяць.

– Так і ўсе?

– Ну, амаль усе… Якія былі ў друку.

– Праца настаўніка падабаецца?

– Так. Знаходзячыся сярод людзей, сярод вясковага люду, пазнаю жыццё. Пішу цяпер той мовай, на якой гавораць людзі.

– Вінцэсь, – спыніўся нечакана каля шырокай кладкі праз раўчук Уладыслаў Сыракомля, – а ці не хацеў бы ты памяняць сваю прафесію?

Пытанне прагучэла для дзевятнаццацігадовага юнака нечакана, таму ён са здзіўленнем паглядаў на паэта:

– Памяняць настаўніцтва? На што? Я ж больш нічога не ўмею рабіць.

– Можаш. Я гэта ведаю.

Юнак маўчаў, ведаючы, ва Уладыслава нешта на ўме сваё.

– Вінцэсь, дарагі мой хлапчына! А ці не згадзіўся б ты пераехаць да мяне ў Залуча? Спытаеш, чаго? А я адкажу табе – да мяне. І не проста да мяне, а быць маім сакратаром-памочнікам.

Юнак з недаверам паглядзеў на Кандратовіча. Прапанова была заманлівай. Толькі ці сур’ёзнай яна была? Можа ён, Уладыслаў, так жартуе? Яму, вясковаму вандроўніку-настаўніку, ды ісці сакратаром да такога слыннага паэта…

– Працы будзе шмат, адразу папярэджваю. Неабходна будзе перапісваць начыста мае творы, пераклады з паэтаў-лаціністаў, старадаўніх хронік, ды і перапіску весці з маімі карэспандэнтамі, – а іх у мяне з кожным разам з’яўляецца усё больш і больш… Дык як, Вінцэсь?

У хлопца як адняло мову. Адно глядзеў на вясковага лірніка блазнавата і ўсміхаўся. Ён пра такое баяўся і марыць.

– Леанарда Ходзька, той шляхціц Ходзька які выдавец, публіцыст і гісторык, шмат сабраў і выдаў матэрыялаў па гісторыі і літаратуры польскай і беларускай. Вучыўся ў школах у Барунах і Маладэчне, а потым скончыў Віленскі ўніверсітэт. Належаў да філарэтаў. А ў дзевятнаццаць год, во, акурат як і табе цяпер, пачаў працаваць сакратаром у Міхала Клеафаса Агінскага.

Знаёмячыся з народнымі гутаркамі Сыракомлі, якія былі напісаны па матывах мясцовых паданняў і звычаяў, яго лірыкай, знітаванай з мілагучнымі песнямі вясковага люду, перакладамі, а яшчэ ведаючы яго цікавасць да геаграфічных і краязнаўчых мясцінаў наднёмання, у душы Вінцэся Каратынскага яшчэ задоўга да гэтага знаёмства нарадзілася светлая павага да паэта, да яго творчасці. Ён рашуча выказаў жаданне паспрабаваць сябе ў якасці ратая на творчым полі такой магутнай асобы як Сыракомля.

– Я… я згодзен, спадар Уладыслаў.

Уладыслаў злёгку ляпнуў хлопца па плячы:

– Ну і выдатна! Цяпер мы з табою два боты – адна пара, ці не так? А чаго ж ты не цікавішся, колькі я буду плаціць табе? Ці табе грошы зусім не трэба?

– То я вам павінен плаціць, што мяне ў свае вучні і сакратары ўзялі.

Сыракомля засмяяўся, абняў хлопца, прытуліў да сябе.

…Імператар усерасійскі Аляксандр ІІ думаў, што з увядзеннем новага ўказа адчуе задавальненне ад правільнасці зробленага кроку, але да яго прыйшло расчараванне. Ён так і выказаўся перад сваімі міністрамі, калі яны сабраліся ў вялікай зале:

– Я перажываю хвіліну расчаравання…

І ўсё таму, што узмацніліся сялянскія хваляванні і местачковыя паўстанні пасля імператарскай рэформы. Герцэн з гэтай нагоды пісаў, што рэформа абярнулася для сялянаў “бессовестнейшим грабежом крестьян”, а вызваленне стала «рядом насилий и сплошным надругательством над ними».

“З выпадку “вызвалення” ад сялянскай зямлі адрэзалі ў чарназёмных губернях звыш пятай часткі. А ў некаторых губернях адрэзалі, аднялі ў сялянаў да траціны і нават да дзвюх пятых частак сялянскай зямлі. З выпадку “вызвалення” сялянскія землі адмежавалі ад памешчыцкіх так, што сяляне перасялілся на “пясочак”, а памешчыцкія землі клінам уганяліся ў сялянскія. Усё гэта рабілася для таго, каб лягчэй было высокародным дваранам кабаліць сялян і здаваць ім зямлю за ліхвярскія кошты. З выпадку “вызвалення” сялянаў прымусілі “выкупляць” іх жа прыватныя землі, прычым здзёрлі удвая і ўтрая вышэй сапраўднага кошту зямлі…”

А тым часам сялянская “вялікая і гуманная” рэформа праводзілася з дапамогай куляў, штыкоў, розгаў і арыштамі незадаволеных. А незадаволеныя былі ўсе сяляне.

ІІІ аддзяленне дасылала цару свае сакрэтныя справаздачы: у 1861 годзе ў Расіі пад час хваляванняў сялян былі захоплены 1370 маёнткаў з інвентаром і жыўнасцю; амаль у палову з іх былі ўведзены войскі. У выніку 140 забітых і 170 параненых.

Асабліва масавымі былі сялянскія хваляванні ў Казанскай і Пензенскай губерні, у сёлах Бездна, Кандзееўка, Чарнагай. У тым жа Чарнагаі да чатырох тысячаў сялянаў з чырвонымі сцягамі і з гучнымі выкрыкамі “Воля! Воля!” рушылі з вёскі. Вялікай і бязладнай калонай дайшлі да вёскі Кандзееўка. Не спыніліся, калі пачуліся першыя стрэлы і ўпалі першыя забітыя: “Усе да аднаго загінем, але не скарымся!”. Загінула восем чалавек, каля трыццаці паранена. А ў вёсцы Бездна царскія салдаты забілі і паранілі больш як трыста пяцьдзесят чалавек…

1 ... 37 38 39 40 41 42 43 44 45 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)