Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 41 42 43 44 45 46 47 48 49 ... 332
Перейти на страницу:

Яно прымусіла сяброў-дэмакратаў задумацца. Не страляць у палякаў? Гэта было зразумела, пра гэта пісалі ў «Колоколе». Але як спалучыцца з усімі партыямі і рухамі, хто возьме на сябе кіраўніцтва агульным паўстаннем, якое неўзабаве павінна разгарэцца?

Такія пытанні, былі, зразумела, яшчэ толькі ў паветры. Яны не абмяркоўваліся, бо яшчэ не выспелі.

Паўгода прыйшлося думаць, узважваць, раіцца і падвяргаць сумненню свае вывады. Калі ж нешта праяснілася, і быў дадзены адказ.

Даводзілася і сцвярджалася – пры ўзнікненні паўстання ў Польшчы неабходна ўсімі сіламі падтрымаць паўстанцаў. Па-другое, яно ж і галоўнае, – садзейнічаць актыўна распаўсюджванню паўстання на Літву, Беларусь, Расею. Неабходна ўсе цячэнні рэвалюцыі зліць у адну магутную раку, каб ахапіць усе губерні і мястэчкі. Паўстанне, якое ўспыхне ў Расеі, павінна быць падтрымана ўсімі сродкамі і магчымасцямі.

Адносіны паміж польскімі і расейскімі рэвалюцыянерамі перараслі ў вырашальную фазу – «польская навальніца» набліжалася імкліва і няспынна. Пачаліся перамовы, мэтай якой было стварэнне адзінага цэнтра і саюза для сумеснай барацьбы супраць царызму…

Герцэн і Агароў, так бы мовіць, ушчыльную заняліся пытаннямі будучага паўстання, лічылі. што яны не могуць заставацца ўбаку ад гэтай справы.

Аднойчы ім прыйшоў з Сан-Францыска ліст. І пачынаўся ён радкамі: «Сябры, мне ўдалося ўцячы з Сібіры!..» Ліст пісаў Бакунін. Той Бакунін, якога арыштавалі на радзіме царскія жандары. Ён пісаў далей, што пасля доўгага блукання па Амуры, а потым па берагах Татарскага праліву і праз Японію, ён дабраўся да амерыканскага горада. Бакунін ірваўся ў Лондан, да Герцэна і Агарова. Хацеў, каб яго далучылі да агульнай справы. Меў нават і сваю праграму: «Буду у вас служыць па польска-славянскім пытанні… Я буду служыць высокароднай мэце – слаўнай, вольнай славянскай федэрацыі, што з’яўляецца адзіным зыходам для Расіі, Украіны, Польшчы і ўвогуле для славянскіх народаў…»

Калі б Герцэн і Агароў ведалі пра яго пакаянную «Споведзь», якую ён напісаў у Петрапаўлаўскай цытэлі, і лісце да Аляксандра І, то яны аднесліся б да яго інакш, але яны былі радыя яго прыезду. Ва ўсялякім выпадку замест цытадэлі Бакунін апынуўся ў Іркуцку, дзе яго прыгрэў родны дзядзька Мураўеў – генерал-губернатар Усходняй Сібіры. Там ён жаніўся, набыў шыкоўны дом, падманным шляхам зрабіў сабе нешта накшталт камандзіроўкі, змог збегчы ў Японію. А потым перабраўся ў Амерыку…

Бакунін і Герцэн з даўняй пары лічыліся сябрамі. І калі з Расеі прыслаў доктар Белагаловы папярэджанне пра асобу Бакуніна, даказваў, што ён быў у цесных стасунках з Мураўёвым і прасіў надрукаваць у «Звоне» матэрыялы пра яго, Герцэн, не прыняўшы да ўвагі словы доктара, адказаў: «Праўда мне маці, але ж і Бакунін мне Бакунін».

Каб паказацца дзейсным і актыўным, Бакунін шчыра ўзяўся за польскую справу. Ён, як і заўсёды, прымаў жаданае за сапраўднае, стараўся фарсіраваць падзеі ў размовах з польскімі прадстаўнікамі рэвалюцыйнага руху. У ім не адразу разледзелі авантурыста, дробнабуржуазнага анархіста.

Калі з аднаго боку – у Польшчы – выспявала паўстанне, набірала моц і ўстойлівасць, то ў Расіі назіраўся спад рэвалюцыйнай хвалі. Ці можна было ў такіх варунках чакаць сялянскіх выступленняў ў Расіі ў падтрымку палякаў? Герцэн і Агароў аднолькава лічылі, што паўстанне неабходна рыхтаваць, і рыхтаваць грунтоўна. А для гэтага неабходны час. Акрамя ўсяго, ступень удзелу ў паўстанні расейскіх рэвалюцыянераў яны ставілі ў залежнасць ад таго, як у гэтай сітуацыі будуць паводзіць сябе палякі адносна галоўнага земскага пытання і правінцый.

Бакунін, выслухоўваючы іх меркаванні і прапановы, не згаджаўся:

– Пара, пара падымаць сцяг на вялікую справу. Галоўнае – пачаць…

– А што не галоўнае? – прыхаваў у сваіх словах сарказм Аляксандр Іванавіч. – Скажы, калі ласка.

– Пачаць, а там усе будуць, чым захочуць быць…

– Вы не генеколаг, адразу бачна, – зноў падспудна кальнуў Герцэн субяседніка.

– Пры чым тут гінеколаг? – не зразумеў Бакунін і пільна паглядзеў на апанента – жартуе ці здзекваецца з яго. – Не разумею вас, Аляксандр Іванавіч.

– Вы прымаеце другі месяц цяжарнасці за дзевяты. Такога не можа быць у прыродзе. У вас, дарагі мой дружа, чарговы прыступ рэвалюцыйнага свербу.

Бакунін не пакрыўдзіўся, толькі паціснуў плячыма. А што было ў яго на душы, ніхто не ведаў. У другой палове верасня прыйшоў Бакунін да Герцэна і адразу паведаміў:

– Аляксандр Іванавіч, да вас госці.

1 ... 41 42 43 44 45 46 47 48 49 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)