Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 38 39 40 41 42 43 44 45 46 ... 332
Перейти на страницу:

Пік сялянскіх выступленняў – закалотаў – прыходзіцца на вясну і пачатак лета 1861 года.

Ахоплена хваляваннямі трыццаць дзве губерні.

“Звон” адразу ж адгукваўся на падзеі, якія адбываліся на радзіме Герцэна і Агарова. І на парадку дня стаяла адзінае і галоўнае пытанне – сялянства.

З’яўленне ў Расіі лістовак і пракламацый Герцэн вітае і раіць неадкладна абзаводзіцца друкарнямі. Узнікае “Зямля і воля”. Герцэн патрабуе стварэння такога ўраду, які б сапраўды даў волю народу, даводзіць, што няма волі без зямлі, як няма зямлі без волі…

Вінцэсь Каратынскі стаў для Сыракомлі другім “я”. Ён аказаў сябе не толькі строгім і акуратным памочнікам у яго літаратурных клопатах, але і першым крытыкам-слухачом, зацікаўленым субяседнікам, нават дарадцам.

Уладыслаў здзіўляўся, як гэта ён раней жыў без яго. І добрым словам успамінаў уніяцкага святара Яна Давідовіча. Гутаркі сталага паэта і паэта пачаткоўца зацягваліся далёка за поўнач. А калі прыязджаў хто з літаратараў ці прыязных гасцей, то і да самага ранку.

Наведаўся да іх з Нясвіжа Люцыян Сымановіч, з якім Сыракомля некалі служыў разам у канцылярыі кіраўніцтва радзівілаўскімі маёнткамі. Паўспамінаўшы былое, нагаварыўшыся ўдосталь, даўні сябра папрасіў:

– Дружа мой Людвік! Прачытай мне, будзь ласка, хоць адзін верш з тваіх выдатных твораў.

Такой просьбы Уладыслаў не чакаў, таму запытальна паглядзеў на свайго сакратара – што параіць.

– “Вясковага лірніка” прачытайце, спадар Уладыслаў.

– Добра, але толькі ўрывачак…

Мая ліра для спеваў, з чарадзейскага дрэва! Мяне пояць слязою! Праз цябе маю сілу, калі ж лягу ў магілу, Будзеш славай маёю. Эй, шырока па свеце твой адгук разнясецца, Мае словы памножыць. Яны з краю да краю пойдуць аж да Дунаю Ці да Кіева, можа...

Сыракомля замоўк, нахмурыўся:

– Вышэй за ўсё – умець падслухаць біццё сэрца народа, умець адкрыць іерогліфы легенд ключом уласнай шчаслівай інтуіцыі, умець узнавіць вобразы мінулага ў барвах і контурах...

– З “Хадыкі” што-небудзь, – падказвае сакратар.

– Добра…

Вясной дыхнула, пацяплела ў пушчы, З гор у даліны ручаі спяшаюць, Шарон і лёд на полі шумна трушчаць– Нібыта мора стала на імшары. Мне толькі не палепшала, васпане, Мардуе роспач, голад цела сушыць, А радасць зрэдку, як з-за хмары гляне, Суцішыць сэрца, утаймуе душу. Прачнуся часам, а паблізу рочаць, Вада плюскоча, зяблікі цвіркочуць. Пасля раптоўна я свядомасць трачу, Ад думак глухну, свету зноў не бачу…

Паэт чытаў, а слухачы бачылі перад сабою песняра, які ходзіць ад вёскі да вёскі, ад хутара да хутара, круціць сваю ліру з дзівоснага і чароўнага дрэва, заклікае людзей да абуджэння, просіць прачнуцца, сціснуць у гневе кулакі… Не ўсе аднолькава адносяцца да дзіўнага, у срэб’і, лірніка – “адзін хваліць, другі – ганіць”, але ніхто не ведае, як плача і непакоіцца душа песняра і прарока. Суцешвае хіба адно – яго песня не памрэ разам з ім, яна, як чароўная птушка, вырваўшыся ў паднябессе, будзе лётаць над людзьмі, “з краю да краю, да самага Дунаю, да самага Кіева”. Верыць, што некалі прыйдуць людзі да яго на магілу, праспяваюць яго песні і прачытаюць радкі яго вершаў, скажуць скрушна: “Тут наш лірнік вясковы, памёр ён, граючы на ліры…”

Маўчыць, уражаны пачутым Люцыян, маўчыць і Вінцэсь, і ў соты раз думае пра сябе: “Ліра твая, пане Уладзіслаў, будзе гучэць стагоддзі… Якое шчасце, што я жыву побач з табой, назіраю, як з-пад тваго пяра выходзяць такія геніяльныя радкі…”

А аднойчы, доўга вагаючыся, Людвік сказаў свайму малодшаму сябру:

– Перазджаем мы, дружа, мяняем, так бы мовіць, месца жыхарства.

– Куды перазджаем?

– У Вільню, у сталіцу. Нам з табою там трэба быць, – там друкарні, там спрэчкі, там сустрэчы і новыя знаёмствы… Ты згодзен, спадар сакратар?

Вінцэсь моўчкі кіўнуў галавой.

1 ... 38 39 40 41 42 43 44 45 46 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)