Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Публицистика » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
Дзясяты том склалі аўтабіяграфічныя дыялогі з А. Адамовічам «Маладыя гады» (1985, 2001), а таксама выбраная публіцыстыка 1957–1980 гг.: артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні.
1 ... 40 41 42 43 44 45 46 47 48 ... 207
Перейти на страницу:

Там мяне ўпершыню пасадзілі на гаўптвахту — утапіўся салдат. Пасля заняткаў пайшоў самавольна на Буг, бухнуўся ў ваду і не вынырнуў. Можа, знарок, а можа, і не. Але хто вінават? Вядома ж, камандзір узвода. Хоць камандзір у той момант быў на інструктажы па палітзанятках. Ды ўсё роўна пасадзілі. На гаўптвахце парадкі катаржныя — ні сядзець, ні ляжаць. У пяць пад’ём, лежакі выносяць. Каб не садзіліся, а стаялі, на цэментную падлогу выліваюць пару вёдзер вады. Камендант звер. Мала банальных здзекаў, яшчэ ўносіць асабісты элемент — увесь дзень люта лаецца, абражае апошнімі словамі, бы уласных заклятых ворагаў. Пад восень я захварэў, паклалі ў шпіталь. На гэты раз у самы здатны для таго час — перад інспектарскай праверкай. Шпіталь вокнамі выходзіў на пляц фізгарадка. Інспекцыю прыехаў прымаць сам камандуючы Адэскай вайсковай акругай маршал Савецкага Саюза Г. К. Жукаў. Мы назіраем з другога паверха шпіталя, як ён тое робіць. Усіх афіцэраў — маладых і старых — пастроілі ў шэраг ля фізкультурнага снарада «кабылы». Камандзір палка камандуе: упярод! Да кабылы валюхаста бяжыць які-небудзь лысы, таўставаты, гадоў пад 50 маёр, камандзір батальёна, робіць спробу пераскочыць, ды дзе там, саступае ўбок. Наступны — тое ж самае. Ну, маладзейшыя, узводныя пераскокваюць і то не ўсе. Хто не пераскочыў — у асобны шэраг. Такіх апынулася бальшыня. І маршал пачынае мацюгацца: зажраліся, распанелі, не хочаце сумленна служыць савецкай радзіме, вялікаму таварышу Сталіну… Во як трэба — вучыцеся! Падтыкае полы шыняля пад дзягу, кароткая разбежка і — гоп! Пераскочыў. І загадвае камандзіру палка: трэніраваць! Як натрэніруюцца, далажыць. Сеў у свой «віліс» і паехаў. «Дурак, хоць і Жукаў», — кажа яму ўслед сівы начфін артпалка.

Увечары адзін хворы, капітан артылерыст, які ў вайну служыў на Першым Украінскім фронце, распавёў, як камандуючы фронту Жукаў ліквідоўваў увосень 43-га года нямецкі прарыў пад Жытомірам. Ездзіў, як заўсёды, на «вілісе» з бронетранспарцёрам галаварэзаў-аўтаматчыкаў і бартавым аўтамабілем ваеннага трыбунала. Дзе якая няўстойка, хапаў першых жа, хто трапляў пад руку — салдат ці афіцэраў — загадваў аўтаматчыкам расстраляць. З кішэняў яшчэ не астылых трупаў трыбунальшчыкі даставалі дакументы і афармлялі прысуд. Маршал сам не забіваў і нічога не падпісваў, усё рабілі іншыя — па ўсіх правілах вайсковай юрыспрудэнцыі.

Позняй восенню перайшлі на зімовыя кватэры. Салдаты — у старыя мікалаеўскага часу казармы, афіцэры — хто куды, на прыватныя кватэры. Перад тым я спаткаў майго сябра Вальку Бахцігозіна, з якім разлучыўся ў Сафіі. Валька ўсё малодшы лейтэнант, але служыць у артпалку, дзе, канешне, болей прэстыжна і спакойна, чым у стралковым. Валя ўзяў мяне да сябе на кватэру, якую нядаўна наняў у старой адзінокай бабулі. Бабуля пусціла нас з умовай, што на зіму мы дастанем ёй дроў. Мы абяцалі, хаця дзе іх дастаць, не ведалі самі. Зрэшты, так і не дасталі і перажылі зіму ў няпаленай хаце, амаль не распранаючыся нанач. Харчаваліся ў сталоўцы, разам з салдатамі: суп вермішэлевы, каша пярловая, чай, часам кампот. І то добра. Гараджане і таго не мелі, жылі голадна, прадукты — па картках. У горадзе можна было купіць шклянку віна — сухога ці паўсухога. Звычайна вырашалі, колькі градусаў, што будзе мацней? Што мацней, тое і пілі. Але, як вядома, напой з віна слабы…

Вайна ў гэтым паўдзённым горадзе нібы і не спынялася. Стралялі на вуліцах, асабліва ўначы. Былі выпадкі нападу на нашыя каравулы, што ахоўвалі прадуктовыя склады. Нападалі на афіцэраў, рабавалі ўначы. Адзін камандзір роты, позна ідучы з казармы дадому (жыў далекавата, за паркам Пятроўскага), прыхапіў з сабой пісталет, што ўвогуле не дазвалялася. Якраз ля парку яго спаткалі двое: знімай шынель, давай сапагі… Ротны дастаў пісталет і стрэліў, забіў аднаго. Другі ўцёк. І во суд ваеннага трыбунала: за забойства грамадзяніна такога грамадзянін такі (наш капітан) прыгаворваецца да шасці гадоў лагераў. Пасля суда капітан кажа: які ж я дурань! Хай бы яны мяне да кальсонаў распранулі, голы б дабег дамоў. А так… Суддзі яму спачувалі, але — закон!

1 ... 40 41 42 43 44 45 46 47 48 ... 207
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)