Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Публицистика » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
Дзясяты том склалі аўтабіяграфічныя дыялогі з А. Адамовічам «Маладыя гады» (1985, 2001), а таксама выбраная публіцыстыка 1957–1980 гг.: артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні.
1 ... 42 43 44 45 46 47 48 49 50 ... 207
Перейти на страницу:

Бацька спытаўся пра мае планы — як далей? Сказаў, што хачу дэмабілізавацца і прыехаць дахаты, у Беларусь. А ён кажа: ці трэба? Усё ж там, у войску, хоць трудна, ды кормяць. А тут, даямо бульбачку і — голад. Як да вайны. Цяпер на сваёй палосцы не пасееш — не тое, што ў вайну. Ужо зааралі і межы…

Апанураны і збянтэжаны вярнуўся ў Нікалаеў.

Вясной, якраз перад Першым маем прыйшоў загад і на маё звальненне ў запас. Гэта ў той час, калі я ўжо трохі змірыўся са сваім вайсковым лёсам, вырашыў, што прыйдзецца служыць. Тады і далей усе змены майго жыцця адбываліся ў час, які меней за усё быў для таго прыдатны. Усё праз нечаканасць — раптоўна і неспадзявана. Найперш паўстала пытанне: куды ехаць? Канешне, у Беларусь, тут не было сумневу, але куды канкрэтна? Да бацькоў у калгас патыкацца не мела сэнсу, але куды яшчэ? Дзе знайсці прытулак, хаця б на першым часе? Зноў жа — трэба было вучыцца.

Паехаў у Мінск. Дагэтуль я ў сталіцы не быў, і тое, што там убачыў, збянтэжыла. Горад ляжаў у руінах. На нейкай вуліцы знайшоў Саюз мастакоў, старшынёй якога тады быў Ахрэмчык. Мне далі магчымасць яму патэлефанаваць. Расказаў, хто я, па што прыехаў. Ён кажа, што пакуль ніякай вучобы няма, вучылішча не працуе, дзе яно будзе — у Віцебску ці Мінску, — яшчэ ўрадам не вырашана. Жыць тут цяжка. Вам, кажа, няма рацыі тут заставацца. У некаторых абласцях ёсць аддзяленні мастацкага фонду і неблагія калектывы мастакоў. Напрыклад, у Брэсце ці Гродне. Раю паехаць туды, там будзе работа, і пражыць там лягчэй, чым у Мінску. А пасля, можа, адчыніцца і мастацкае вучылішча. Падумаў я, што, відаць, так і трэба зрабіць. Якраз на Дзень Перамогі цягніком цераз Баранавічы паехаў у Гродна — горад, дзе ў мяне не было ніводнай блізкай ці знаёмай душы. І які гэтак грунтоўна і на шмат год прычыніўся да майго чалавечага лёсу.

З першага пагляду горад мне спадабаўся, не такі ўжо і пабураны (хоць у цэнтры і траплялі руіны некаторых будынкаў), але ў ім адчувалася пэўная «заходнасць», рысы сярэднявечча — у старых будынках, касцёлах, нават у брукоўцы вуліц. Зноў жа — два замкі і Нёман. Дужа гэта міла здалося майму сэрцу, знябытаму на чужыне. Паўдня хадзіў па вуліцах, прыглядаўся, але куды зайсці не наважыўся. Першую гродзенскую ноч правёў на вакзале. Ранкам пайшоў шукаць майстэрні мастацкага фонду.

Майстэрня была якраз у цэнтры на вуліцы Клары Цэткін — маленькі пакойчык у старым доме. За адзіным сталом сядзеў лысаваты чалавек у светлым гарнітуры з ордэнам Чырвонага Сцяга на грудзях. То быў старшыня гродзенскіх мастакоў Віктар Марозаў, нядаўні камандзір супрацьтанкавай батарэі, які, дэмабілізаваўшыся, застаўся ў Гродне. Пасля падышоў сівавалосы вальяжны Ігар Васільевіч Сямёнаў, чарнявы Ваня Пушкоў, таксама былы артылерыст, яшчэ нехта. Мы хутка з усімі паразумеліся, а каб замацаваць нашу шчаслівую сустрэчу, усе пайшлі ў рэстаран, які, вядома ж, называўся «Нёман». Грошай у мяне было не шмат (выхадное пасобіе), а пасля рэстарана амаль не засталося нічога. Затое я займеў сяброў, якія мяне ўладкавалі за Нёманам на кватэру да мілай Мар’і Іванаўны, што надоўга стала бы маёй другой маці.

Так, людзі і мастакі ў Гродне былі цудоўныя. Некаторыя з іх (Марозаў, Сямёнаў, Парахня) былі віртуозамі афармляльнае справы, так прыгожа, з адмысловым густам пісалі шрыфты. А ў той нашай справе галоўнае былі менавіта шрыфты. Я, вядома, так не ўмеў, таму глядзеў і вучыўся. Але рэч у тым, што глядзець і вучыцца асабліва не выпадала — было мала працы. Жывапісных заказаў не было зусім, і мастакі дужа мэнчыліся з тае прычыны. Ды іхнія перажыванкі звычайна доўга не трывалі, ад таго быў звыклы, мастакоўскі сродак.

Здабыць грошы на хлеб было цяжка, а то і немагчыма, затое на гарэлку здабывалі заўжды. Тут таксама былі пэўныя віртуозы і найлепшы сярод іх, вядома ж, Віктар Марозаў. Рэдка які дзень абыходзіўся без выпіўкі — то, вядома ж, быў наш чорны дзень. Але надвячоркам усё ж нешта надорвалася, і я позненька вяртаўся на сваю кватэру у Занёманні. Тое для маёй Мар’і Іванаўны не было навіной, за шмат год гэта гаротная жанчына была ўжо добра загартаваная яе мужам, таксама дэмабілізаваным вайскоўцам. Горш, што кватарант паводзіў сябе не надта этычна — за некалькі месяцаў не плаціў за кватэру. Адно абяцаў, ды не меў чым.

Увесь той год я прабыў у майстэрні, разам з іншымі перабіваўся выпадковымі заказамі. Аднойчы разам з Андрэем Заспіцкім, скульптарам і будучым лаўрэатам, ладзілі вітрыну кінатэатра, увосень афармляў ярмарку на Скідальскім рынку. То быў мой апошні заробак, якога, аднак, хапіла толькі на тое, каб пасядзець у рэстаране і заплаціць за кватэру. А ў пітве я ўжо так напрактыкаваўся, што мог выпіць паўлітра за раз. Сябры лічылі, што тое нармальна, што я нарэшце прыдбаў агульную норму. Для мяне тое было ўсё ж цяжкавата, і я пачаў думаць, што рабіць далей. Тое, што трэба было нешта рабіць, было пэўнасцю. Толькі што? Што я ўмеў? Вучыцца? Але дзе і як? Ніякіх дакументаў аб адукацыі ў мяне не было — усё праглынула вайна, апошняе засталося ў палявой сумцы на заснежаным полі пад Севярынкай. Напісаў у Саратаў, каб выслалі хоць бы якую копію. Адказалі, што ўсе архівы за ваенны час адпраўлены ў Бугуруслан. Напісаў туды — атрымаў адказ, што з Саратаўскага ваеннага вучылішча ніякіх дакументаў не атрымлівалі. З’ездзіў пасля дамоў — у Кублічах ні школы, ні знаёмых настаўнікаў нікога не было.

1 ... 42 43 44 45 46 47 48 49 50 ... 207
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)