Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Сустрэча з самім сабою - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сустрэча з самім сабою

Электронная книга - «Сустрэча з самім сабою». Краткое содержание книги:

Новая кніга прозы Сяргея Грахоўнага вяртае чытача ў рамантычную пару юнацтва камсамольцаў 30-х гадоў, у суровы час класавай барацьбы, расказвае пра чыстае і светлае каханне, пра лёсы людзей працы. У кнізе знайшлі месца ўражанні аўтара пра першыя дні будаўніцтва Наваполацка і нафтаперапрацоўчага завода, пра нашых сучаснікаў.
1 ... 39 40 41 42 43 44 45 46 47 ... 94
Перейти на страницу:

Забарабаніў спорны дождж. На вадзе паўскаквалі бурбалкі.

— Ну, цяпер надоўга! — плюнуў ад злосці перамазаны глінаю, мокры навылет Алёшка Акінчыц. Ён паставіў у гразь цяжкую сасновую стойку, прыпёр яе да пляча, сцягнуў азызлую брызентавую рукавіцу і чырвонымі пальцамі працёр запацелыя акуляры.

— Эй, прафесар, «снимите очки-велосипед» пара збірацца на абед,— выскаляецца Колька. Ён стаіць на рыштаванні, збітым вакол вялізнага блішчастага рэзервуара. На гнуткіх дошках Колька адбіў дробную чачотку, пацешна, як на малітву, склаў рукі і тоненькім фальцэтам заспяваў:

Эх ты, бог, эх ты, бог, што ты ботаеш[1]

Ты на небе сядзіш, не работаеш.

Колька падставіў пад буйныя кроплі свой кірпаты вяснушкаваты тварык, ссунуў бровы, нібы і сапраўды кагосьці ўбачыў у нізкіх шэрых воблаках. І так смешна зрабілася Алёшку, што ён ледзьве ўтрымаў слізкую стойку. У гэтую хвіліну ён нават пазайздросціў свайму бесклапотнаму напарніку. Яму заўсёды весела, лёгка, усё зразумела і проста ў жыцці. Ён ніколі не сумуе, ні ў чым не сумняваецца і не пакутуе. Ды і сур'ёзным яго ніколі не бачыў Алёшка.

Колькі яму можа быць? Пэўна, не больш дзевятнаццаці, а ўжо жыццё пацерла, па міліцыях пабадзяўся, цяпер прыбіўся да іх брыгады. Хоць і не вельмі гарачы на рабоце, але з ім у такую непагадзь весялей, а брыгадзе — яшчэ адзін бал: перавыхаванне даручылі, пераковачкай займаемся. Гэта значыць, з Колькі пыл выбіваем, каб чалавекам стаў.

А ён, руды, канапаты, усё разумее і толькі пасміхаецца: «Што,— кажа,— па Макаранку працуеце? На давер'е, думаеце, клюну? Ініцыятыву і свядомасць развіваеце? Давайце, давайце, я згодзен. Вучыце. На чацвёрку выцягну, а пяцёрак не абяцаю. З пяцёрачнікаў падхалімы выходзяць. Ух — не люблю».

Колька стаіць на самым версе рыштавання. Адсюль яму відаць наваколле на некалькі кіламетраў. Ён бачыць аплеценыя сталёваю арматураю калоны крэкінга, бетонныя эстакады, павуцінне труб і сотні каржакаватых блішчастых рэзервуараў. Усё падабаецца Кольку: брыгада дружная і заработкі добрыя. Што ні кажы, а дзевяноста рублёў нідзе не валяюцца. Адно пагана: дажджы і гразь. «Эх, каб тут была хоць невялічкая страха»,— думае ён, пазіраючы на нізкія хмары, што варочаюцца, асядаюць і паўзуць над самаю галавою.

Ён бачыць, што брыгада рушыла на абед. Грузаючы па размешанай гліне, ідуць цыбатыя, ускудлачаныя ветрам, як тыя мокрыя вераб'і, знаёмыя хлопцы.

— Хадзем, Лёха, парубаем,— гаворыць Колька свайму напарніку і, насунуўшы на вочы маленькі казырок стракатай кепачкі, па кладках першы бяжыць у бытоўку. Добра, што збілі з аполкаў гэтую будку — хоць абсушыцца ёсць дзе, пагрэцца і пакурыць спакойна. Сюды збіраецца на абед уся іх брыгада. У бытоўцы адно маленькае акенца, пасярэдзіне стаіць бляшаная печка, доўгі, з няструганых дошак стол і дзве хісткія лавы. Над печкаю нацягнуты дрот. На ім сушацца вялікія мокрыя рукавіцы, з іх ідзе пара, пахне сіверам і балотнаю вільгаццю.

Хлопцы ядуць хлеб з кефірам, а Алёшка разгарнуў кужэльную анучку і ножыкам наразае тонкія скрылёчкі ружовага сала. Колька зірнуў на яго, крыва ўсміхнуўся:

— Як стойкі цягаць, дык разам, а сала есці — адзін. Вось і змагайся з такімі куркулямі за званне камуністычнай. Не даспелі яшчэ! Свядомасць нізкая. Феадалізм!

Усе засмяяліся. Лёшка пачырванеў, але не разгубіўся:

— Хлопцы, а Колька праўду кажа. Давайце абагулім авоські, каб не жаваць кожнаму з кулака.

Дзверы адчыніліся, і ў бытоўку ўбегла вясёлая гаваркая ларочніца Нюрка з кашом, поўным «гумавых пончыкаў».

— Свежанькія, цёпленькія! Налятай, хлопчыкі!

— Яны твае равеснікі, толькі ты цёпленькая, а пончыкі яшчэ летась закляклі,— выпаліў Колька.

Усе зарагаталі, а Нюрка бойка адрэзала :

— Памаўчаў бы, канапаты. Лепш скажы, што ў цябе, як у таго галыша, толькі кепка ды душа. А па чорнаму спісу выдаваць забаронена.

— От адбрыла! Маладзец Нюрка!

— Ды ну вас,— адмахнулася дзяўчына.— Мясі гразь, каб накарміць кожнага, а ён яшчэ плявузгае.

Нюрка ўзялася за клямку, але нешта ўспомніла і затрымалася каля парога:

— Брыгадзір, там у трэсце цябе нейкая фіфачка чакае. Глядзі, ціхоня, можа, стрыечная жонка знайшлася.

— Ты не пляці абы-чаго, а кажы толкам,— азваўся Сымон Пятровіч.

— Не, сур'ёзна. Чакае ў аддзеле кадраў. Кажа, па лічнаму дзелу. Нібыта сваячка нейкая. Прасілі перадаць, каб зайшоў. Відаць, з раніцы сядзіць.

вернуться

1

Ботаеш — (жарг.) гаворыш.

1 ... 39 40 41 42 43 44 45 46 47 ... 94
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)