Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 35 36 37 38 39 40 41 42 43 ... 332
Перейти на страницу:

Кандратовіч маўчаў. Думаў, што спецыяльна селянін вывучыў яго верш, каб разжаліць.

– Здзіўлены, пан Уладыслаў? Не здзіўляйцеся. Шмат і іншых вашых радкоў ведаюць напамяць нашы вяскоўцы… Мы ведаем і пра вашы беды. Даруйце за тое, што назваў вас панам. Паны ў раскошы купаюцца, на балі ў Пецярбург ездзяць, аканомы панскія абдзіраюць нас да ніткі, – гэта не пра вас сказана… Я папрашу у вас капеечку пазычыць, але вы мне не дасце яе, бо не маеце самі… У вас грошай нават на тытунь няма… Вы аддалі-пазычылі апошнія тры рублі, калі прыязджаў да вас ляснічы Паплаўскі і папрасіў у вас пазыку. То вы пра сваю хатку напісалі такі вершык, мы ведаем, і ў нас яны такія ж дзіравыя… Святы Міхал хутка, святаміхальскі кірмаш будзе ў Нясвіжы, – а вы прадаць што не маеце ніякай мажлівасці, ані купіць чаго…

– Адкуль ты ведаеш такія падрабязнасці, спадар Юльян? – спытаў у яго Уладыслаў.

– А вунь сарока трашчыць на вільчыку яліны, а яе мову разумею. Яна яшчэ кажа і пра тое, што вам пісаць хочацца, а не маеце пад рукамі ні аркушыка паперы. Ці не так, пан Уладыслаў?

Кандратовіч разрагатаўся.

– Ці не цыганскага ты роду, Юльян? Як цыганка мне ўсё па палічках раскладваеш? Мо і ведаеш, колькі пражыву я на белым свеце, га?

– Скажу, – уздыхнуў селянін. – Жыць вам наканавана не так і шмат, але вы ў славе пражывеце свой век… А потым уваскрэснеце, і жыць будзеце далей. Яшчэ ўспыхне ў вашым сэрцы каханне і вы напішаце шмат цудоўных радкоў…

Кандратовіч нахмурыўся. Верыць ці не верыць яму? Што жартаваць ён умеў, пра тое многія ведалі, але яго словы супадалі з усім тым, што было і здаралася ў яго, Уладыслававым, жыцці.

– Не здзіўляйся, пан Кандратовіч, – перайшоў ужо селянін на “ты”, адчуўшы, што пераступіў тую недазволеную мяжу, калі нельга было гаварыць пра час яго жыцця, бо гэта грэх перад Госпадам, але свой грэх ён ведаў як будзе выкупляць – у пакутах і малітвах, – у мяне бацька быў правідцам… І мне той дар перадаў. Таму не пытайся ў мяне больш ні пра што, добра?

Кандратовіч заківаў галавой, не прамовіўшы ні слова.

Юльян, развітваючыся ўжо, зноў пакланіўся свайму арандатару, гледзячы ў вочы, сказаў апошняе:

– Не атрымаецца нічога ў вас з вашай задумаю. Прыгон як быў прыгонам, так і застанецца. Цар не адпусціць нас – і вас у тым ліку – на вольную працу. Мы як у нейкай нябачнай клеці, ды яшчэ прывязаны ланцугамі да вялізных крукоў… Толькі людзі ў таго цара могуць адабраць тое права – устаць з каленяў, разарваць ланцугі і скінуць яго з крывавага прастола. А мы ўжо болей не можам цярпець такі здзек. Гнеў расце. І ён павінен выбухнуць…

– Веру, выбухне, – пацвердзіў Кандратовіч. – Дзякуй за гутарку, Юльян, ты мяне сёння шмат чаму навучыў.

Юльян яшчэ раз кіўнуў галавой, насунуў на галаву лямцавую магерку, павярнуўся ўбок дарогі і няспешным крокам пайшоў на свой хутар.

Уладыслаў, уражаны, доўга яшчэ стаяў каля каша з баравікамі, глядзеў услед селяніну…

Юльян, ідучы, ніводнага разу не азірнуўся.

Пісалася ў Залучы, а выдаваць напісанае трэба было ў Вільні.

Усё часцей і часцей Уладыслаў Кандратовіч наведваўся туды: ішла падрыхтоўка да друку яго перакладаў лацінскіх твораў. Пераклады, лічыў паэт, яму ўдаліся. Хаця і з цяжкасцю, але за кароткі час ён пераклаў Клеменса Яніцкага, Себастыяна Кляновіча, Іяхіма Бельскага, Мацея Казіміра Сарбеўскага, Яна Каханоўскага… Чакала сваёй чаргі і “Гісторыя літаратуры ў Польшчы”…

Вельмі крыўдавала паэта тое, што цар загадаў называць яго радзіму Паўночна-Заходнім краем. Ва ўсіх кнігах выкраслілі слова “беларус” і “Беларусь”…

Але яго радавала і ўсцешвала, калі ён пазнаёміўся з мастаком Вінцэтам Дмахоўскім , якога яшчэ называлі Клодам Ларэнам Віленскіх ваколіц. Цесна сышліся і пасябравалі адразу з паэтам Эдуардам Жалігоўскім. Кандратовіч чытаў яго драму “Іярдан”, высока ацэньваў яе. Яна была надрукавана пад псеўданімам Антоні Сава. Яшчэ раней перапісваўся з Рамуальдам Падбярэжскім – выдаўцом-рэдактарам альманаха “Rocznik Literancki”, а цяпер асабіста з ім пазнаёміўся…

Круг знаёмстваў шырыўся і шырыўся.

Жыццё ставіла перад ім умову – хочаш выдавацца, сцвердзіцца як паэт, – пакідай Залуча і пераязджай у Вільню. Але не толькі гэта падштурхоўвала яго пакінуць родныя мясціны. Пайшлі з жыцця дочачкі – Фабіянка, Марынка, а за ёю і Вікця… Схапіла хвароба, і паўміралі яны на адным тыдні. Фабіянку пахавалі на тулёнкаўскіх могілках, а Марынку і Вікцю павезлі на стаўбцоўскія клады.

1 ... 35 36 37 38 39 40 41 42 43 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)