Пракурорка [Журнальный вариант, be]
- Автор: Доленга-Мостович Тадеуш
- Год: 2018
- Язык: белорусский
- Год: «Выдавецкі дом «Звязда»
- Переводчик: Вероника Бондарович
- Жанр: Другая проза
Электронная книга - «Пракурорка [Журнальный вариант, be]». Краткое содержание книги:
У гэтым творы чытачу прапануецца зазірнуць у шыкоўны рэстаран «Аргенціна», у залу суда, у закрытую клініку доктара, які займаецца небяспечнымі эксперыментамі. Дасціпная, вытанчанапрыгожая пракурорка Аліцыя Горн — увасабленне новага тыпу жанчын, якія робяць кар’еру дзякуючы таленту і розуму. Калегі Аліцыі нават не здагадваюцца, што ў яе жыцці было нямала сумных падзей…
Яна цяжка дыхала, сціскаючы кулачкі.
— Ну і што ж з таго, што ты бачыла? — халодна спытаўся Друцкі.
Паколькі яна маўчала, ён дадаў:
— Што табе да гэтага?.. Не толькі тая бывала, але і іншыя. Бывалі, бываюць і будуць бываць. Ты звар’яцела, ці што? Можа, ты сабе надумала, што я табе ў вернасці прысягну?
— Так, так… бо я такая…
Друцкі паціснуў плячыма:
— Ні такая, ні сякая. Ты такая, як і любая іншая, і маеш такія самыя правы, гэта значыць, што не маеш ніякіх. Хочаш — добра, не хочаш — таксама добра. Ты смешная.
Казя схапіла яго за руку:
— Не злуйся! Прабач, гэта дурная зайздрасць!
— Я не злуюся. Але патрабую, каб ты была разважлівай. І нават не думай учыніць якую-небудзь непрыемнасць панне Тэці.
— Я яе ненавіджу.
— На здароўе. Але папярэджваю, няхай толькі што. Ну!.. Дык расстанемся з трэскам. А цяпер дай мордачку і пераапранайся.
Казя закінула яму рукі на шыю. Друцкі пагладзіў яе па валасах і выйшаў.
Ён абходзіў залу, вітаючыся з заўсёднікамі.
«Прыйдзе ці не прыйдзе?» — думаў ён.
Друцкі папярэдзіў службу, каб яму адразу паведамілі, калі прыйдзе кампанія адваката Лэньчыцкага. Ён затрымаў кветачніцу і загадаў выбраць букет, вялікі букет руж для пані, якая будзе ў ложы № 9.
— Я ведаю, пан дырэктар, — усміхнулася дзяўчына, — яны павінны быць найпрыгажэйшыя і белыя.
— Так... альбо, хм... няхай будуць чырвоныя.
Аліцыя прыйшла каля дванаццаці з адвакатам і з гэтым добрым доктарам. Можа, яны бывалі б часцей, але кошты «Аргенціны» для іх кішэняў, відаць, былі надта высокія. Друцкі затрымаў афіцыянта:
— У дзявятцы, пан Вжосэк, лічыце, калі ласка, на трыццаць працэнтаў ніжэй.
— Добра, пан дырэктар.
— Але! Толькі далікатна, вы ж разумееце! Не зніжка з усяго рахунку, а кожную пазіцыю знізіць. Я дам распараджэнне касіру.
Друцкі наўмысна да першай гадзіны не пайшоў наверх. Ён бачыў з кута, як кветачніца аднесла ружы, бачыў, як з ложы выглядвалі. Толькі калі пачалася праграма, ён з’явіўся ў ложы Лэньчыцкага.
Аліцыя была тут трэці раз, і з кожным разам яна падавалася яму ўсё больш прывабнай. Даўно ўжо яго так не цікавіла ні адна жанчына. Інстынктыўна ён трымаўся ў яе прысутнасці крыху скавана, але не стараўся цалкам маскіраваць сваё захапленне яе прыгажосцю.
Чухноўскага прысутнасць Друцкага прыводзіла ў роспач. Пры ім ён адчуваў сябе слабым і безабаронным, і тым мацней, чым больш Друцкі аказваў яму паблажлівую прыхільнасць. Доктар усімі сіламі адганяў ад сябе думку, што Аліцыі спадабалася «Аргенціна» менавіта дзякуючы дырэктару Вінклеру. Што ж тут надзвычайнага, калі, раз ён ужо тут, яна абмяняецца з ім некалькімі фразамі? Гэты Вінклер, хоць і амерыканец, цалкам comme il faut[15]…
Аркестр гучаў ашаламляльным рытмам, паветра, прасякнутае пахам віна і парфумы, хвалявала. Лэньчыцкі шчодра даліваў каньяку.
Калі Аліцыя з усмешкай дзякавала за ружы, Друцкі сказаў:
— Я прагнуў бы, каб яны не страцілі свежасці да часу, калі я буду мець магчымасць замяніць іх на іншыя.
— Надта шмат вы патрабуеце ад кветак, — яна смела паглядзела яму ў вочы, — хаця я люблю ружы і запэўніваю вас, што прыкладу ўсе намаганні, каб яны пратрымаліся як мага даўжэй.
— Вы мяне дрэнна зразумелі, — запярэчыў ён. — Я пажадаў бы, каб яны завялі да заўтрашняга вечара.
— Няма ў вас спачування да кветак, — Аліцыя зрабіла выгляд, што не зразумела яго намераў.
— Што ж рабіць, — уздыхнуў Друцкі з камічным жалем, — я эгаіст.
Чухноўскі пачырванеў і спытаўся:
— Як нам гэта разумець?
Толькі Друцкі паспрабаваў адкрыць рот, Аліцыя растлумачыла:
— Дырэктар Вінклер больш клапоціцца аб наведвальнасці клуба, чым аб жыцці руж.
— Хе… хе… — з дасціпнай мінай дадаў Лэньчыцкі, абіраючы банан, — не варта шкадаваць ружы, калі палаюць лясы.
Ён сказаў гэта ні ў пяць ні ў дзесяць, мяркуючы, што ўдала пажартаваў, аднак Аліцыя невядома чаму збянтэжылася і запыталася:
— Ці зладзіце вы нам сёння каціную музыку?..
— Не, — адказаў Друцкі, таямніча падняўшы бровы. — Сёння у нас нешта новае.
— О! Зноў нешта новае? Дык гэта і не музычныя рэбусы?
— Не.
— Раскрыйце нам гэту таямніцу. Вы павінны ўлічваць, што як жанчына я зацікаўлена.
— Што ж, добра, але я раскажу толькі пані. Паны будуць больш цярплівыя.
Друцкі нахіліўся да вуха Аліцыі, але Чухноўскі закрычаў:
15
Сomme il faut: (франц.) — як трэба, як належыць, прыстойны, што адпавядае правілам добрага тону.