Пракурорка [Журнальный вариант, be]
- Автор: Доленга-Мостович Тадеуш
- Год: 2018
- Язык: белорусский
- Год: «Выдавецкі дом «Звязда»
- Переводчик: Вероника Бондарович
- Жанр: Другая проза
Электронная книга - «Пракурорка [Журнальный вариант, be]». Краткое содержание книги:
У гэтым творы чытачу прапануецца зазірнуць у шыкоўны рэстаран «Аргенціна», у залу суда, у закрытую клініку доктара, які займаецца небяспечнымі эксперыментамі. Дасціпная, вытанчанапрыгожая пракурорка Аліцыя Горн — увасабленне новага тыпу жанчын, якія робяць кар’еру дзякуючы таленту і розуму. Калегі Аліцыі нават не здагадваюцца, што ў яе жыцці было нямала сумных падзей…
Усе ўсталі з-за стала і закурылі.
— У любым выпадку, — захапляўся Друцкі, — гэта проста цудоўна! Да чаго прыйшоў геній чалавека!..
Японец затрымаў яго рухам рукі:
— Не захапляйцеся так людскім розумам. Ёсць істоты, якія ўжо мільёны гадоў умеюць самі ўплываць на фарміраванне свайго патомства. Хадземце ў бібліятэку. Я зараз вам пакажу вынікі іх сістэмы.
— Пра якіх істот вы гаворыце?
Японец палез на паліцу і зняў з яе том, абгорнуты ў скуру.
— Пра мурашоў і тэрмітаў. У прыватнасці, пра тэрмітаў.
Ён адгарнуў некалькі дзясяткаў старонак і падсунуў Друцкаму каляровую табліцу:
— Бачыце гэтых насякомых?
— Так. Гэта розныя віды тэрмітаў?
— Памыляецеся. Гэта чатырнаццаць розных тыпаў аднаго віду, выгадаваных з ідэнтычных ва ўсіх адносінах яек.
Сапраўды, цяжка было ў гэта паверыць. Табліца прадстаўляла насякомых амаль зусім непадобных адно да другога. Адны малыя з велізарнымі галовамі, другія крылатыя, у трэціх былі вочы, у іншых зусім не было сківіц. У самым цэнтры было велізарнае насякомае.
— Гэта матка, — патлумачыў японец. — Гэтая дама звычайна нясе ўсё жыццё, якое працягваецца да пятнаццаці гадоў, тры тысячы яек за гадзіну, і яна ў восем тысяч разоў большая за кожнага тэрміта. Калі яна здохне ад старасці, тэрміты з першага найлепшага яечка выгадуюць яе пераемніцу. З таго самага яечка яны, аднак, могуць з тым жа поспехам выгадаваць кожны з чатырнаццаці відаў, якія адрозніваюцца марфалагічна да такой ступені, што вучоныя вякамі лічылі іх цалкам рознымі стварэннямі.
— Ну добра, — дзівіўся Друцкі, — але як жа яны гэта робяць?
— На жаль, на гэтае пытанне навука яшчэ адказу не дала. Вядома толькі, што гэта не залежыць ад корму, бо ўсе тэрміты ўжываюць выключна цэлюлозу. Затое колькасць корму змяняецца, ну і, верагодна, яечкам робяць масаж, прымяняюць тэрма- і гідрапатыю. Як бачыце, тэрміты значна апярэдзілі чалавека ва ўменні гадаваць свой від так, каб грамадства мела спецыялістаў розных напрамкаў.
— Выключна! — усклікнуў Друцкі.
— Цяпер, відаць, цябе так не ўражваюць вывады, да якіх дайшла бедная чалавечая навука? — спытаўся Бруніцкі.
— Хто б мог падумаць, што калі-небудзь і людзі будуць, як тэрміты, гадаваць гэтак наццаць відаў чалавека?
Прафесар з павагай кіўнуў галавой, а японец сказаў:
— Натуральна. Тады б мы мелі неверагодна моцных фізічных працаўнікоў, навукоўцаў з велізарнымі мазгамі, піяністаў з нечувана развітым слыхам і значна даўжэйшымі пальцамі…
— Божа мілы! — не стрымаўся Друцкі. — І гэта мне кажаце вы! Людзі з вялікімі ведамі! А гучыць гэта, як фантастычны раман!
Прафесара паклікалі да тэлефона. Друцкі застаўся з доктарам Кунокі, які далей тлумачыў яму работу розных гармонаў.
На дварэ было ўжо цёмна, калі Друцкі развітаўся з ім і з Бруніцкім.
— Да пабачэння, — паціскаў ён далонь прафесара, — а ты зайдзі ў «Аргенціну». Не пашкадуеш.
— Ну добра, добра, паспрабую, — усміхнуўся Бруніцкі.
Калі яны апынуліся ў вітальні, Друцкі спытаў:
— Дык ты не хочаш убачыць гэтага хлопца?
— Не, не!.. Зрэшты, я табе пазваню… Няма ў гэтым сэнсу.
— А калі ты даследуеш кроў, калі ласка, Караль, паведамі мне вынікі.
Барадаты служка замкнуў за ім брамку і з нечаканай прыязнасцю паведаміў праз рашотку:
— Будзьце пільныя, бо сёння слізка.
— Дзякуй, — махнуў яму рукой Друцкі, — я пайду па ветры.
Сапраўды, пасля дзённай адлігі крыху падмарозіла і ўсё пакрылася глазурай галалёду. Неба пачынала іскрыцца. На захадзе ружавела апошнімі рэшткамі дня.
У атэлі чакаў Залкінд, што здзівіла Друцкага, бо гэта не было на яго падобна. Ні ў «Аргенціну», ні ў «Брысталь» ён ніколі не прыходзіў.
Аказалася, што на гэты раз была сур’ёзная размова. Калі яны апынуліся ў нумары Друцкага, Залкінд у некалькіх словах патлумачыў:
— Вы памятаеце, капітан, што я казаў пра мой лясны кантракт і пра гэтых прайдзісветаў Фаерсонаў?
— А, так. Гісторыя на мільён?
— На мільён. Дык вось, яны завалодалі маім кантрактам і хочуць пачаць высечку лесу. Не ведаю, што і рабіць. Я не дазволю сабе высечы столькі грошай.
— Падаць у суд.
Залкінд пачаў тлумачыць, чаму ён гэтага не можа зрабіць. Перашкаджае той факт, што ў абодвух бакоў нелады з законам. Застаецца толькі сілай або хітрасцю адабраць кантракт. Дык вось, не пагадзіўся б капітан паехаць у Белавежу і ўладзіць справу з гэтымі Фаерсонамі?
— Калі трэба ехаць? — коратка спытаўся Друцкі.
Залкінд растлумачыў, што яшчэ не ведае: можа, праз тыдзень, а можа, і праз некалькі месяцаў. Справа толькі ў прынцыповай згодзе капітана.