Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ
Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ». Краткое содержание книги:

У другі том уваходзяць лепшыя празаічныя творы пісьменніка. Апавяданні «Зялёны агеньчык», «Ганна», «Так і было» прысвечаны актуальным праблемам сучаснасці. Цыкл навел «Сувеніры» расказвае пра цікавыя сустрэчы ў краінах Заходняй Еўропы. Значнае месца ў томе займае вядомая аповесць «Рудабельская рэспубліка».
1 ... 31 32 33 34 35 36 37 38 39 ... 139
Перейти на страницу:

— А хто ж будзе самы глаўны над тымі саветамі, каб слухаліся яго, ну... можа часам пабойваліся. Бо дай чалавеку волю, каб ён рабіў што захоча, паперагрызаюць адзін аднаго. Скажам, табе захочацца ўхапіць лепшую валоку панскай зямлі, і я на яе прыцэліўся, от і счэпімся загрудкі — каламі не разбароніш.

Не, браце, улась трэба, каб парадак буў.— І стары сціснуў брудны жылаваты кулак.

— На тое бальшавікі і рэвалюцыю рабілі, каб мы самі гаспадарамі над усім былі.

— А хто яны, тыя бальшавікі, скажы ты мне, хлопча? Кажуць, бальшавікі, бальшавікі, хоць бы аднаго пабачыць, што за ён.

— Паглядзі на мяне, дзед.

— І на мяне,— разгладзіў пшанічныя вусы Анупрэй.

Цярэшка палыпаў вачыма, павярнуўся да аднаго, да другога, нібы бачыў іх першы раз, устаў, пачапіў на плечы мяшэчак і першы сышоў з моста.

— А я тады хто? Меншавік? — агрызнуўся ён.

Да дому аставалася вёрст восем.

2...

Хутар Сераброн стаяў у лесе, як у вянку. Наўкруг яго было валок дзесяць дагледжанай і добра ўробленай зямлі. Сярод саду — вялікі дом пад бляшаным дахам, цераз дарогу — абора і доўгі свіран з часанага бруса.

Да веснічак пад'ехала фурманка. З воза саскочыў той самы «абскубаны афіцэрых», якога так і не дабудзіўся Цярэшка ў Ратміравічах, ён счакаў, пакуль усе выйшлі з вагона, забраў свой чамадан і пайшоў наймаць фурманку, каб даехаць дадому. Доўга таргаваўся з упартым дзедам, якімі грашамі яму плаціць. Мікалаеўскіх той не браў, думскіх і керанак за грошы не прызнаваў і ўсё казаў: «От каб золатам, можна было б і падвезці. Гэта ж вярстоў са дваццаць, калі не болей, будзе».

Ледзьве ўмалёгаў яго Казік Ермаліцкі і такі прыехаў да бацькавага дому. Ён ацерабіўся ад саломы, забраў свой куфэрак і моўчкі пасунуўся да форткі.

З будкі выскачыў велічынёю з добрае цяля руды ваўкадаў і, звонячы па напнутым дроце кольцам ланцуга, кінуўся насустрач Казіку. Той адскочыў і прычыніў брамку. Сабака станавіўся на дыбкі, кідаўся з боку ў бок, выскаляючы вялікія жоўтыя іклы, ашыйнік падымаў на хібе цупкую поўсць.

— Пірат, Пірат, што ж ты, дурненькі, сваіх не пазнаеш! — улагоджваў яго Казік. Гэта быў не той Пірат, якога ён некалі гадаваў шчанюком, другі — страшнейшы і большы. Але Казік ведаў, што ўсіх сабак, якія вяліся ў іх двары, бацька інакш не зваў, як Пірат.

І гэты крутнуў хвастом, перастаў кідацца, але ўсё яшчэ вурчэў і выскаляўся.

У акне нехта паказаўся ў белай хусцінцы і знік. Але з хаты ніхто не выходзіў.

Пірат гыркаў і мітусіўся каля самай форткі. Возьмецца Казік за клямку, а сабака — зноў на дыбкі і заліваецца брэхам.

Ляпнулі і шырока расчыніліся дзверы, на ганак выйшаў бацька. Здавалася, ён паменшаў, раздаўся ў плячах, зусім аблысеў.

— Пірат, на месца! — Сабака ўтуліўся і нехаця пасунуўся ў будку.— Што васпану трэба? — спытаў стары, не сыходзячы з ганка.

— Ці не тут жыве Андрэй Ермаліцкі? — захацелася падгартаваць Казіку.

— А каб цябе бог любіў! Няўжо сынок! Анэта, чуеш! Барзджэй сюды! — І стары кінуўся сыну насустрач.

Ён паказытаў Казікаву шчаку калючай барадою, ухапіў цяжкі куфэрак і панёс да ганка. Выціраючы аб фартух рукі, насустрач бегла маці. Яна слізкімі губамі патыцкалася ў сынаву шчаку і ў цупкія падкручаныя вусікі, пачала смаркацца і выціраць фартухом слёзы.

— А дзіцятка ж маё! Матчыны малітвы дайшлі да ўсявышняга! Дзякаваць богу, што цэлы вярнуўся!

У доме ўсё было так, як і да Казікавага ад'езду. Стаялі два вялізныя, акаваныя жалезнымі шынамі куфры, сточаны шашалем камод, доўгая дубовая канапа. Толькі разлапушыліся фікусы і пазасланялі вокны. Маці бегала ў клець, мітусілася каля прыпечка. На трынозе цвырчэла яечня, бацька кроіў чырвоную, добра завэнджаную паляндвіцу.

Казік у сподняй кашулі плёскаўся і фыркаў над вялікаю мядніцай. Потым доўга прычэсваўся перад счарнелым аблузаным люстрам, падбіваў рукою густыя каштанавыя валасы, падкручваў кароткія вусікі.

— А дзе ж Гэлька? — успомніў ён пра сястру.

— Ат, скруцілася дурніца. Ніякага зладу з ёю няма. Можа б ты паўшчуваў. Я ўжо і лейцамі гразіўся, і замуж хацеў за Невяроўшчыка аддаць, дык і ні блізка. Ушалопалася ў нашага парабка. Можа ж помніш Івана Кандратавага з Кавалёў? Бясштанік з галадранцаў, а так сабою відны, чубаты і не гультай. Хацеў яго яшчэ да Юр'я прагнаць, дык ушчала такі лямант: «І павешуся, і ўтаплюся...» Чаго добрага, думаю, і праўда, рукі на сябе, дурніца, наложыць, сораму не абярэшся. І так усім наша дабро вочы коле. А сёння досвіткам у млын разам паехалі. Як ведаў, што шатровачка на блінцы спатрэбіцца. Гэта ж такі госць чаканы і неспадзяваны.

1 ... 31 32 33 34 35 36 37 38 39 ... 139
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)