Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Публицистика » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
Дзясяты том склалі аўтабіяграфічныя дыялогі з А. Адамовічам «Маладыя гады» (1985, 2001), а таксама выбраная публіцыстыка 1957–1980 гг.: артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні.
1 ... 34 35 36 37 38 39 40 41 42 ... 207
Перейти на страницу:

Прыкладна пра ўсё тое я і крычаў, бегучы пад кулямі па голым полі. А слухаў мяне адзін капітан, які таксама апынуўся ў гэткім жа становішчы пакінутага пад агнём. Капітан гэты быў упаўнаважаны контрразведкі СМЕРШ, і ён адно — маўчаў. Крычаў я са злосці, бо нашыя шансы адолець шырокае, забаранаванае поле пад ураганным агнём з танкаў былі невялікія. А дужа крыўдна было праз нейчую дурноту гінуць перад канцом вайны. А можа, і праз сваю дурасць таксама.

Але і добра, што я адышоўся з перадавой (бо наўрад ці я адважыўся б у гэткай сітуацыі з’язджаць з поля бою), без мяне хлопцы ўратавалі гарматы, а галоўнае — уратаваліся самі. Неяк і нам пашэнціла жывымі дабегчыся да ўкрыцця, а танкі далей не пайшлі. Пасля неяк разабраліся. Але я доўга прыглядаўся, калі бачыў, што нехта старонні ідзе на агнявую: ці не той капітан. Ён не прыйшоў. Здаецца, у нейкім сэнсе ён быў неблагі смершнік, пра што сведчыў той ранейшы выпадак з гарматамі лейтэнанта Беражнога. Я ўжо гатовы быў у тым упэўніцца.

Тады ж у нейкім аўстрыйскім гарадку я спаткаў правобраз сваёй будучай Джуліі. У гарадку тым, як, зрэшты, і ў шмат якіх аўстрыйскіх гарадках, было шмат прыгнаных з усходу (ды і з захаду таксама) рабочых, што працавалі на аўстрыйскіх вайсковых заводах. Жылі яны ў вялізных даўгіх бараках, а як горад займала Чырвоная Армія, разбрыдаліся хто куды. Вядома ж, кіруючы найперш на радзіму, калі тое было магчыма. Неяк мы сталі калонай машын з гарматамі на гарадской вуліцы, чакалі, пакуль начальства наперадзе штось вырашыць. І тады ля машын паявілася спрытненькая чорнавалосая дзяўчынка ў паласатым убранні, якая нешта пыталася ў салдат, што сядзелі ў кузавах. Аказваецца, пыталася нейкага Івана. Канешне, амаль з кожнага кузава ёй адгукаўся які-небудзь Іван, але дзяўчына ківала галавой — не. Так яна абышла калону, не знайшоўшы таго, хто быў ёй патрэбны. Тады я падышоў да яе і папытаўся, каго яна шукае. На кангламераце немецка-руска-італьянскіх слоў яна распавяла, што яе імя Джулія, яна італьянка і шукае рускага палоннага Івана, з якім летась разам уцякала з канцлагера. У гарах іх схапіла паліцыя, яе зноў кінулі ў канцлагер, а што сталася з Іванам, яна не ведае. Цяпер яна мае надзею знайсці яго сярод чырвонаармейцаў. Канешне, то была марная надзея. Але невялічкая тая гісторыя запомнілася мне, каб гадоў пра 20 зрабіцца «Альпійскай баладай».

А ў другім месцы, заняўшы агнявыя пазіцыі на гарадской ускраіне, мы пастукаліся ў дзверы бліжняга катэджа. Нам адчынілі адразу, на парозе стаяла маладая дзяўчына ў белым фартушку, якая спытала па-руску, што нам трэба? Тое нас дужа здзівіла, і мы ў сваю чаргу спыталі яе, ці яна руская? Так, быў адказ, яна руская. Але тут жыве гаспадзін прафесар, ён стары і просіць яго не турбаваць. Але хто такая яна і чаму тут? А яна з Днепрапятроўска і служыць ў гаспадзіна прафесара, які зусім цывільны чалавек і вельмі добра адносіцца да яе. Тое нас здзівіла яшчэ болей: гэтая зямлячка абараняе немца? І падобна, не збіраецца пускаць нас у гэты заможны катэдж. Тое ўжо абурала. Нехта з нас падвысіў голас, нехта схапіўся за пісталет. Тады мой сябра, таксама ўзводны Валька Бахцігозін рашуча мовіў: стойце, адставіць! Пайшлі назад… Мы пайшлі адтуль, знайшлі іншае прыстанішча, дзе нас ніхто не спыняў. Не запрашаў, але і не спыняў. Пасля я папытаўся ў Валькі, чаму ён стаў у абарону тае землячкі, і Валька сказаў, што ў Еўропе трэба паводзіць сябе цывілізаванымі людзьмі, а не хцівымі азіятамі. Тое мне запомнілася. Як і сам Валька, самы малады з нашых узводных, далёкі нашчадак польскіх ссыльных у Сібіры, родам з горада Ачынска, адзіны сын у матулі, якая ці не кожны дзень слала яму на фронт пранумараваныя лісты і прасіла яго рабіць таксама — яна працавала бухгалтаркай. Валя так не рабіў, хоць меў добрую натуру і любіў сваю маму. Начальства не любіла надта маладога і нейкага не характэрнага для ўзводных хлопца. А я любіў Валю. Пасля вайны з усіх нашых ветэранаў я найбольш хацеў адшукаць Валю Бахцігозіна, ды марна: малодшы лейтэнант Бахцігозін прапаў без следу.

Быў ужо май, цвіў бэз. Стаялі каля невялічкага горнага гарадка ці, можа, пасёлачка, праз які праходзіла асфальтаваная шаша. Пазіцыі займалі за лесапільняй, месца было зацішнае. Немцы з-за пасёлка зрэдчасу пастрэльвалі з мінамётаў, разбіваючы апошнія ўцалелыя дамоўкі. Я на лесапільні раздабыў веласіпед і вучыўся ездзіць на ім — у дзяцінстве ж не давялося. Аднойчы разагнаўся з горкі і на павароце нечакана збіў нашага смершаўца. Абодва паляцелі на асфальт, я разадраў капітану штаны. Падняўшыся, ён пачаў бэсціць мяне і напомніў пра мае размовы пад агнём на полі, якія ён не забыўся. Я тады нават струхнуў, бо думаў, што капітан усё ж забыўся на іх. Але неяк абышлося. Капітана хутка перавялі некуды, на яго месца прыехаў іншы — на гэты раз з танкавых войск. Хаця эмблемы яны насілі на выбар. Якія ім падабаліся.

1 ... 34 35 36 37 38 39 40 41 42 ... 207
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)