Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Публицистика » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
Дзясяты том склалі аўтабіяграфічныя дыялогі з А. Адамовічам «Маладыя гады» (1985, 2001), а таксама выбраная публіцыстыка 1957–1980 гг.: артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні.
1 ... 33 34 35 36 37 38 39 40 41 ... 207
Перейти на страницу:

В. Б.: Тут нічога дзіўнага. На фронце ў пяхоце ці там у супрацьтанкавай артылерыі такіх выпадкаў процьма. Але справа ў тым, што з пяхоты, апроч хіба В. Кандрацьева, у літаратуру ніхто не прыйшоў. Мабыць, не засталося. Усё лепшае, што напісана пра вайну з ліку яе ўдзельнікаў, канешне, належыць усё ж артылерыі. Мабыць, паводле традыцыі, распачатай артылерыстам Л. Талстым. А тут, пакуль я дрыжаў пад варахоб’ем, нашы драпанулі, гармату камбат загадаў адцягнуць ніжэй у сяло, а пра мяне забыліся. Таго салдата, што там мяне накрываў, паслалі па аўтамабіль, а іншыя не ўгледзелі… І я ўстаў…

А. А.: Як устаў? Яны ж глядзяць у твой бок.

В. Б.: Не, яны глядзяць на сяло, дзе ўжо нашы. І цёмна. Я бачу іх толькі на фоне неба.

А. А.: Сілуэты?

В. Б.: Іхнія сілуэты. Адзін у касцы, а другі, помню, у казыркастай шапцы. Вось… І я паўзком, на кукішках даў адтуль дзёру. Знайшоў сваіх, камбат пытаецца: дзе быў? У немцаў, кажу, быў. Пасмяяліся…

Усё ж ішоў сорак пяты, да перамогі заставаўся апошні месяц. А здарылася б тое раней на год ці паўгода, было б не да смеху. Як з тым нашым камандзірам узвода кіравання, які паранены пабратаўся з немцам. У Венгрыі, у час бою за нейкае сяло, надта бамбілі нямецкія самалёты, і гэты лейтэнант, паранены ў нагу, сунуўся ў нейкі скляпок на двары сялянскага падворка. Якраз змяркалася, і ў той скляпок сунуўся і яшчэ нехта, таксама паранены. Тады скончылася бамбёжка і наогул скончыўся бой. І во яны сядзяць удвух, але ў цемры не бачаць адзін аднаго і не ведаюць, хто побач — свой ці чужы. Для таго маўчаць. А галоўнае — не ведаюць, хто заняў сяло — нашы ці немцы. Ніхто першы не хоча адкрыцца, так мінула ноч. І толькі як пачало світаць, лейтэнант убачыў, што перад ім немец, обер-лейтэнант медыцынскай службы. І ніхто з іх за пісталет не схапіўся, бо зноў жа — невядома, хто наверсе. Першы не стрываў немец, таксама паранены, неяк выбраўся, а лейтэнант сам выбрацца не можа. Сядзіць і чакае, калі прыйдуць немцы і возьмуць яго ў палон. Або прыстрэляць у яме. Немцы і прыйшлі. Але на ламанай рускай мове растлумачылі, што страляць не будуць, будуць рабіць арцліхер беістанд (медыцынскую дапамогу). І выцягнулі лейтэнанта, занеслі яго ў медпункт, дзе той жа ягоны начлежнік перавязаў яго нагу і папытаўся, што ён хоча: да сваіх ці ў палон? Канешне, лейтэнант захацеў да сваіх, тады яго ўначы два немцы паклалі на палатку і падцягнулі да нашых акопаў на краі сяла. Праз паўгадзіны ён туды і зваліўся. Ну, адвезлі ў санбат, ляжыць там лейтэнант, яго перавязваюць, але ж дужа яму цікава з сваіх прыгодаў. І ноччу ціхенька ён расказаў пра тое суседу — што з ім тры дні таму здарылася. Падзівіліся трохі абодва. А яшчэ праз дзень прыйшоў незнаёмы афіцэр і сказаў, каб гэтага лейтэнанта тэрмінова падрыхтавалі да эвакуацыі. Аднаго. Болей яго ніхто ў палку не бачыў. І чутак нават ніякіх не дайшло.

Пасля той выпадак нейкім чынам паслужыў мне, калі я пісаў «Адну ноч». Хаця там іншы фон ды інакшы час. Але грамадства, а найперш нашая рэдактура не былі гатовыя прыняць падобныя тэмы, ад якіх патыхала непрымальным для іх пацыфізмам. Тагачасны рэдактар «Полымя» Максім Танк адмовіў аўтару ў публікацыі таго апавядання з прычыны «невыразнасці», як ён напісаў, ідэі. Думаецца, ідэя была выразная, як надта выразнымі былі і партыйныя адносіны да яе.

Во ўжо гэтыя партыйна-кадэбоўскія адносіны!

Аднойчы дайшлі мы да нейкага невялічкага гарадка і сталі. Ноч мінулася спакойна, спакойны быў ранак. Гарадок заняла пяхота. Мы — за ёй. А блізенька за раўком — манастыр. Я троху падрамаў ноччу, а на золаку прачнуўся і пайшоў праз браму ў манастырскія будынкі — цікава было паглядзець, у нас жа манастыроў даўно не было. Манастыр быў пакінуты, па ягоных калідорах блукалі ўжо нейкія салдаты. Усюды валяліся богаслужбовыя кнігі, нейкае майно…

І тут раптам пачалося — танкі выйшлі на ўскраіну гарадка і турнулі нашу пяхоту. Калі мы усе, хто быў у манастыры, выскачылі адтуль, пабачылі, як тая бяжыць, рассыпаўшыся па ўсім полі, аднекуль, з-за сценаў і платоў гарадскіх будынін страляюць танкі. Мы з нашых пазіцый страляць па іх не маглі, перашкаджалі прыдарожныя пасадкі, дый той участак быў не наш. І, каб уратавацца без прыкрыцця пяхоты, мае хлопцы прычапілі гарматы да «студэбекераў» і рванулі да дарогі. Можа, тое тады было і правільна, але чаму пабегла пяхота? І дзе ўрэшце пяхотныя камандзіры? І дзе нашы слаўныя палітработнікі, якія натхняюць байцоў на перамогу над злейшым ворагам? Няўжо таксама разбрыліся па цікавых месцах?

1 ... 33 34 35 36 37 38 39 40 41 ... 207
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)