Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Доўгая сьмерць Крынак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Доўгая сьмерць Крынак

Электронная книга - «Доўгая сьмерць Крынак». Краткое содержание книги:

У сваёй кнізе “Доўгая сьмерць Крынак” аўтар прарочыць смерць сваёй малой радзімы, прарочыць яе апакаліпсіс. Мясцовасць Крынкі, невялікае мястэчка, якое прытулілася да польска-беларускай мяжы, мае сваю доўгую і вельмі пакручастую гісторыю. Жылі тут некалі побач сябе беларусы, палякі, габрэі, татары. Сёння габрэяў няма, засталася толькі памяць у выглядзе старой сінагогі, кіркута і ўрыўкаў чалавечай памяці. Але памяць гэта памірае разам з тымі, хто жыў тады. Крынкі былі мястэчкам, горадам, пасля вёскай, цяпер ізноў горад, а насамрэч, мястэчка. Нараджаецца штораз менш дзяцей, штораз больш людзей памірае, а разам з імі паміраюць і самі Крынкі. Аптымісты спадзяюцца на тое, што сітуацыя зменіцца, што моладзь з Крынак выязджаць перастане, застанецца на Бацькаўшчыне. Не забудзе матчыну мову. Крынкі вярнуць сабе былы росквіт. Мары... Крынкі паміраюць вельмі павольнай смерцю, таксама, як памірае большасць падляскіх вёсак. З іх пакрысе адыходзіць жыццё, з дня на дзень, з адыходам кожнага чарговага старажыла. І гэтае паміранне баліць, асабліва баліць, калі гэта твая родная мясціна, калі ты свядомы таго памірання, калі ведаеш, што гэты працэс ні затрымаць, ні адвярнуць не ў змозе. І вельмі страшна дачакацца агоніі. А прыйдзе яна яшчэ не хутка, бо сьмерць у Крынак вельмі доўгая.
1 ... 32 33 34 35 36 37 38 39 40 ... 89
Перейти на страницу:

— Дарагі калега, — абураўся старшыня, — мне вядома, э, што сёй-той кажа пра мінімальную мэтазгоднасьць вашай просьбы й, э, адначасова, дамаганьня, — у яго зьявілася гэтае "сёй-той". — Мала таго, я вымушаны бараніць вас ад, э, па-мойму, э, несправядлівых абвінавачаньняў — так, так, абвінавачаньняў! — у тым, што вы дзейнічаеце не ў карысьць установы. Гэта, як самі разумееце й сёй-той, нікому не дае радасьці.

— Вы зьдзіўляеце мяне, таварыш старшыня.

— Чым, менавіта?

— Кожнаму пакласьці ў руку кавалец мыла i дакінуць законны ручнік — гэта ж так мала, а задаволенасьці ад таго як-жа многа! — дыпляматычна заахвочваў ён шэфа.

— Шаноўны калега, не ў крыўду вам кажучы, вы малады й таму ня ведаеце, што гаворыце, — старшыня акуратна паклаў аловак. — Супрацоўнікі — i я сам! прыносілі ўласныя мыла й ручнік, i нікому не прыходзіла ў галаву думка, што можа быць іначай. Пасьля другога сьнеданьня i пасьля працы, э, усе мылі рукі, твар; спакойна йшлі дамоў. Ня думайце, што я ня ведаў пра тое прадпісаньне, якое вы тут падтыкаеце мне... — ён паўстрымаў сябе, каб не сказаць Сьцяпану пра штосьці, відавочна, больш непрыемнае.

— Кажэце, кажэце. Усё кажэце.

— Гэта ўсё.

— Прашу вас аб размову без намёкаў, пане старшыня. Прашу сказаць мне адкрыта.

— Без намёкаў размаўляюць дзеці, э, дарагі калега, — нахмурыўся ён. Праўдзівей было-б сказаць: размаўлялі.

— Я, пане старшыня, усё-такі прашу! — Сьцяпан расшпіліў пінжак і зручней усеўся ў крэсла. — Выступаючы з законнай просьбай, аказваецца, я раблю шкоду фірме, у якой зарабляю сабе на жыцьцё, — на кончыку языка ён трымаў фразу: "Законнае, значыць, шкоднае?"

— Ня будзем так гаварыць, э, пане Сумленевіч. Справа ня ў спрэчках, бо ніхто не адмаўляе вам рацыі ды, у рэшце рэшт, і ня ў сродках таксама. Я растлумачу сутнасьць вашага пачыну, калі вы самі не здагадваецеся таго, — ён востра зірнуў на Сьцяпана. — Свае дамаганьні кавалка мыла вы пераўтварылі ў справу. Не хапала яшчэ таго, каб адбылася дэманстрацыя з транспарантам ад сьцяны да сьцяны: МЫ ХОЧАМ МЫЛА! або: ПРЭЧ З УПРАВАЙ, ЯКАЯ НЕ ДАЕ МЫЛА!

— Забаўна.

— Не зусім, шаноўны, — даўгапісам нэрвова рысаваў ён выкрутасы, псуючы аркуш глянцаванай паперы. — Мыла й ручнікі будуць. Управа зацьвердзіць кошты.

— Дзякую вам, таварыш старшыня.

— Я спадзяюся, што другой такой размовы паміж намі ня будзе, э, дарагі калега. Шчасьліва склалася: датычыць яна ня надта сур'ёзнага. Зразумець, шаноўны, лягчэй, чым рабіць... Іначай кажучы, ці вас не зьдзівіла тое, чаму гэта студэнтаў многа, але арганізатараў жыцьця мала? Столькі вучыцца народу, столькі вучыцца, ды вынікаў, грамадою заўважальных, не відаць... Таму й бярэ чалавека дзікая ўцеха, калі аб'явіцца перад табою крышынка таленту...

Старшыня гаварыў. Прыкурваў ён папяросы з пазалочанымі канцавінкамі ды араматызаваныя, душныя. Частаваў імі Сьцяпана. Прыймаў тэлефоны, на якія адказваў коратка. Дастаў з барыку бутэльку каньяку й кумпястыя чаркі. Каньяк, пяцізоркавы, адбіраў дых; меў пах першаку. Разы два шэф адказаў камусьці, што — заняты; так, намесьніку. "Пяты год вучу яго работы", — сказаў пра яго. Сьцяпан, ад няёмкасьці, прыкінуўся, што не зразумеў, пра каго гаворка — і, машынальна, адчуў прыліў пяшчоты да Кіры, шкадаваньня яе. Жанчыны рэдка бываюць выдатнымі адзінкамі, не па біялягічных прычынах. Іх праглынаюць мужчыны, ад якіх яны залежныя. Тыя, што выкупілі Тараса Шаўчэнку ад пана, кіраваліся не сэнтымэнтальным разьлікам перад усім.

Да Сьцяпана даляцелі трывожлівыя словы: — Памятайце: уводзіце неспакой!

— Божа мой, які?!

— Выбачайце. У мяне няма часу. Да пабачэньня, э, калега.

— Да пабачэньня, таварыш старшыня. Дзякую, — гэта тады запрасіў ён старшыню ў госьці да сябе, на Каляду (з жонкай). Пляваўся, калі апынуўся за дзьвярыма габінэту, у калідоры, у туалеце над умывальнікам, над якім знаходзіцца электрычная сушылка для рук, пакуль яшчэ не папсаваная. Здарылася агіднае! Апраўданае яно своеасаблівай лёгікай, якая клінцом прастраміла навылёт такое, пра што Сьцяпан дбайна клапаціўся; падкасіла ўзгадаваныя ў ім мары, якія ўжо далі малютку ягадку ўдачы.

12.

Заставаліся нераспрацаванымі цэны на выбары, якія каапэратыў укараняў у вытворчасьць. Дарагая сыравіна, імпартаваная з-за мяжы, з Аўстрыі й Швэйцарыі, адназначна абумоўлівала расцэнкі. Адзінае, што магло зьнізіць сабекошт, — гэта ўзмацненьне аўтаматызацыі тэхналягічных працэсаў.

1 ... 32 33 34 35 36 37 38 39 40 ... 89
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)