Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Доўгая сьмерць Крынак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Доўгая сьмерць Крынак

Электронная книга - «Доўгая сьмерць Крынак». Краткое содержание книги:

У сваёй кнізе “Доўгая сьмерць Крынак” аўтар прарочыць смерць сваёй малой радзімы, прарочыць яе апакаліпсіс. Мясцовасць Крынкі, невялікае мястэчка, якое прытулілася да польска-беларускай мяжы, мае сваю доўгую і вельмі пакручастую гісторыю. Жылі тут некалі побач сябе беларусы, палякі, габрэі, татары. Сёння габрэяў няма, засталася толькі памяць у выглядзе старой сінагогі, кіркута і ўрыўкаў чалавечай памяці. Але памяць гэта памірае разам з тымі, хто жыў тады. Крынкі былі мястэчкам, горадам, пасля вёскай, цяпер ізноў горад, а насамрэч, мястэчка. Нараджаецца штораз менш дзяцей, штораз больш людзей памірае, а разам з імі паміраюць і самі Крынкі. Аптымісты спадзяюцца на тое, што сітуацыя зменіцца, што моладзь з Крынак выязджаць перастане, застанецца на Бацькаўшчыне. Не забудзе матчыну мову. Крынкі вярнуць сабе былы росквіт. Мары... Крынкі паміраюць вельмі павольнай смерцю, таксама, як памірае большасць падляскіх вёсак. З іх пакрысе адыходзіць жыццё, з дня на дзень, з адыходам кожнага чарговага старажыла. І гэтае паміранне баліць, асабліва баліць, калі гэта твая родная мясціна, калі ты свядомы таго памірання, калі ведаеш, што гэты працэс ні затрымаць, ні адвярнуць не ў змозе. І вельмі страшна дачакацца агоніі. А прыйдзе яна яшчэ не хутка, бо сьмерць у Крынак вельмі доўгая.
1 ... 28 29 30 31 32 33 34 35 36 ... 89
Перейти на страницу:

8.

У кааператыве рыхтавалі вэрыфікацыю цэнаў. Мерапрыемства патрабавала ўзгадненьняў з ворганамі ўладаў. Падставай для таго зьяўляліся два элемэнты: кампазыцыя сыравінных матэрыялаў i ўклад працы. Пастановы ўправы аб'ектыўна накіроўвалі вэрыфікацыяй. Але, неафіцыйна, ясна — сакратаркай яшчэ тады працавала нябожчыца — пастулятыўныя цэны павінны быць высокімі, каб было з чаго ўступаць. Прыходзілі прадстаўнікі ваяводзкай камісіі па цэнах, i старшыня зачыняўся зь імі ў габінэце. Выпівалі яны непраўдападобную колькасць чорнай кавы й не выходзілі адначасова з заканчэньнем працоўнага дня; казалі, што шэф спойвае іх.

Прапаноўваныя цэны, пасьля памяркоўных карэктураў, зацьвердзілі ў студзені. Адчувалася, у каапэратыве прыўзьняты настрой i нават знайшліся такія, што з гэтай нагоды ладзілі складчыну на супольную выпіўку. Малую, па дваццаць пяць злоты. Сьцяпан кінуў пяцьдзесятку, зялёную (былі й сінія, шырэйшыя). Літроўкі куплялі ў краме зь недарэчным нэонам "Самасей", у якім гасла літарка "а", сярэдняя. За чаркай многа гаварылі; перабівалі адзін аднаму, размахвалі рукамі, усьпеньваліся, гудзелі да вечара, фактычна, ні пра што. Хвалілі старшыню! Сьцяпана ня брала гарэлка. Выходзячы дамоў, ён адзначыў самому сабе, што добра зрабіў, паўстрымоўваючыся ад гвалтоўных ацэнак вэрыфікацыі. Нейкі сёмы інстынкт шапнуў яму быць маласлоўным, ня ў крыўду сабе кажучы... Так, гэтая залатая сярэдзінка ў шматлікіх зьяўляецца пробай іх кваліфікаванасьці. Калі так, значыць — яна патрэбная ў дзейнасьці.

"Вераб'і выпілі мак", — падумаў ён пра кампанію. Наглядаючы на працягу гадоў, як маладыя лыселі i закругляліся, вырошчваючы лапухі страху, у якіх хаваліся перад нечым, паводле іх — магутным, Сьцяпан усё— такі ўсьміхаўся, згадваючы гаспадыню, што страціла загонік маку ў прыгараднай Багноўцы, пакуль не дачнай, з прыгноеным паветрам, побач заплылога дрыгвою азерца з уцалелай кучмою трысьнягу, увосень, у незабыўную пару з туманцамі над ляшчынавай гушчавінкай. Супрацоўнікі — ён бачыў гэта — зіркалі за малюткімі аказіямі й расьпіваліся ад ня менш мялюткай нездаволенасьці. Раструшвалі камплімэнты. Сьцяпана гэта зацікаўляла. Ён зьбіраўся паперарабляць іх у арлоў! Мізэрныя яны, хіба, па сваёй віне? Умовы ствараюць кожнага такім, якім ёсьць. Калі бухгальтар прыгаворваў Сьцяпану — адважваўся — наконт удалага пачатку жыцьця, дык меў ён, вядома, на ўвазе сувязі цесьця, тое, што ён, малады, зьявіўся на першай працы з пакетам акцыяў на давер, без барацьбы. Скочыў, адразу, у важнецкасьць. Калі зло ўкарочвае людзей да памераў марноты, дык яно вельмі памылілася не ў сваю карысьць, надзяліўшы мяне гэтак выдатна спрыяльнай акалічнасьцю, як нераскансьпіраванасьць сярод клікі, — ціха іранізаваў, з салодкай помсьлівасьцю, Сьцяпан. Яно слабамоцнае, як дзіця, калі адабраць яму інструменты грамадзкасьці, якімі цешыцца, бы цацкамі... Са сваімі думкамі быў ён дзяўчынай у васемнаццаць гадоў, калі хапае ёй намоўнікаў. Штосьці з таго засталося ў ім і — Сьцяпан ведаў — няма чаго шкадаваць: наіўнасць робіць перажытае прыгожым, хвалюючым. Розум — забываецца. Трывае ў памяці безабароннае, такое, чаго не падменіш, не адбудуеш упэўненай далоняю, беспамылковым разьлікам.

Можна задумоўвацца над непаўторнасьцю развагі. Яна, відавочна, зьяўляецца чымсьці пасярэднім паміж інтэлектам і эмоцыяй, паміж тым, з чым мы нараджаемся, і тым, што мы сабе здабываем або чым нас надзяляюць. Два галоўныя элемэнты той цэласьці, зь якой мы атоесамліваемся (не абавязкова сьвядома).

Сьцяпану прыйшліся да спадобы кампаніі, хмельныя сьлёзы. Выпіўкі ад няўдачаў. Балбатлівыя хвалюнствы. Ствараньне рэчаіснасьцяў не на ўласны ужытак, супольнасьцяў дзеля н ічога. Узьнікаюць яны, бы адліга, ад кропелькаў. Пасварыўся з жонкай. Той. Ляпнуў лішняе начальству. Ён. Правароніў справу. Іншы. А хтосьці — залез у недазволенае. I, бы тыя птушкі ў вырай, зьлятаюцца ўсе пад канец працы, кожны са сваёй тугою. I разам лягчэй ім.

Разьвітваюцца яны да поўначы. У разаспаных завулках, пад брэх сабакаў, што ўнюхалі падзею.

— Сьцяпан, дарагі, твая прамова на агульным сходзе, хачу табе сказаць, нарабіла злосьці ва ўправе. Але, нічога, яны маўчаць... Ведаюць, што ў цябе ёсьць "плечы"! Мы сядзелі ззаду й слухалі, як ты лупіў іх праўдай па сьлепнякох. Думалі сабе: во, знайшоўся чалавек, які ня мусіць падлізвацца, нікому!

1 ... 28 29 30 31 32 33 34 35 36 ... 89
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)