Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Доўгая сьмерць Крынак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Доўгая сьмерць Крынак

Электронная книга - «Доўгая сьмерць Крынак». Краткое содержание книги:

У сваёй кнізе “Доўгая сьмерць Крынак” аўтар прарочыць смерць сваёй малой радзімы, прарочыць яе апакаліпсіс. Мясцовасць Крынкі, невялікае мястэчка, якое прытулілася да польска-беларускай мяжы, мае сваю доўгую і вельмі пакручастую гісторыю. Жылі тут некалі побач сябе беларусы, палякі, габрэі, татары. Сёння габрэяў няма, засталася толькі памяць у выглядзе старой сінагогі, кіркута і ўрыўкаў чалавечай памяці. Але памяць гэта памірае разам з тымі, хто жыў тады. Крынкі былі мястэчкам, горадам, пасля вёскай, цяпер ізноў горад, а насамрэч, мястэчка. Нараджаецца штораз менш дзяцей, штораз больш людзей памірае, а разам з імі паміраюць і самі Крынкі. Аптымісты спадзяюцца на тое, што сітуацыя зменіцца, што моладзь з Крынак выязджаць перастане, застанецца на Бацькаўшчыне. Не забудзе матчыну мову. Крынкі вярнуць сабе былы росквіт. Мары... Крынкі паміраюць вельмі павольнай смерцю, таксама, як памірае большасць падляскіх вёсак. З іх пакрысе адыходзіць жыццё, з дня на дзень, з адыходам кожнага чарговага старажыла. І гэтае паміранне баліць, асабліва баліць, калі гэта твая родная мясціна, калі ты свядомы таго памірання, калі ведаеш, што гэты працэс ні затрымаць, ні адвярнуць не ў змозе. І вельмі страшна дачакацца агоніі. А прыйдзе яна яшчэ не хутка, бо сьмерць у Крынак вельмі доўгая.
1 ... 31 32 33 34 35 36 37 38 39 ... 89
Перейти на страницу:

Плян Сьцяпана просты: быць добрым, каб аб'яднаць вакол сябе добрых людзей ва ўстанове. Праявіць іх! Кіра, не іначай, скрывілася: пройды абсядуць цябе, бы п'яўкі! Добры чалавек, калі яму Бог не паскупіў розуму, будзе трымацца здалёку ад гэтай імпрэзы. Ты, Кіра, а як-жа, сваё! — не здаваўся Сьцяпан. А яна: мы, Сьцяпанка, яшчэ не павінны мець дзіцяці, бо, бачу, я мушу пазаймацца табою, так сказаць, давыхаваць, прывучыць, зь дня ў дзень, да правілаў сужыцьця ды забясьпечыць цябе букварнымі ведамі пра навакольле, часткова ўжо вынесенымі табою з бацькоўскага дому... Ён выбухнуў: мой бацька не спэкуляваў! Кіра: значыць, мой! Праўда, я — дачка спэкулянта. Мне жывецца як у Бога за плячыма. Пры мне — і табе таксама. Прыкра? Ну, прыкра. Прыкра табе спэкуляваць жыцьцём, маладосьцю, талентам... Прыкра. Факт застаецца фактам. Што рабіць? Мо абое пазмагаемся за ліквідацыю гандлярства талентамі? На старасьць яшчэ дасьпеем узяцца мы за шляхецкія адносіны да маладосьці, арыстакратычныя! Прыдаваньне-ж бляску жыцьцю пакінем дзецям нашым. Які жаль, што мы памрэм, усё-такі, апаганенымі. Як тыя, што прамянялі сябе на грошы. На нашым супольным, Сьцяпанка, надмагільным помніку ўнукі, уяві сабе, разьбяць нам надпіс: жылі 5 000 000 злоты. Зьлічы: ты зарабляеш пяць тысяч у месяц, шэсьцьдзесят у год, значыць, каля двух з паловай мільёнаў да пэнсійнага ўзросту, ну і я, з родавым капіталам, вартая такой-жа стаўкі... Не перабівай мне — вядома, што гэтую суму дасягнеш ты дзякуючы цесьцю, які каханьне ўспрымае як смакавіты дэсэрт за багата застаўленым старом, а любоўныя песьні як дзівацтва бесклапотнай дачушкі... Ёсць у цябе пытаньні? Няма. У мяне ёсьць, хутчэй за ўсё, да самой сябе. Менавіта: чаму татулька з мамусяй жывуць быццам цывілізаваныя чалавекападобенцы? Пытаньне амаль гамлетаўскае, а таму яно такое, што адказ на яго магчымы толькі тэарэтычна. Тэарэтычна? На практыцы гэткае сумненьне зьяўляецца беспрадметным: бацькі — шчасьлівыя! Было-б немалой подласьцю з майго боку адкрываць ім захапляльныя краявіды. Яны не дабеглі-б да іх. А свая ваколіца выдалася-б ім, праўдападобна, слушна, невыносным сьметнікам. I загінулі-б яны без пары, без сівых валасоў... Забойства чалавека нічым не апраўдваецца, і таму, сям-там, адмененыя законы аб пакараньні сьмерцю...

Дапякла яна Сьцяпану.

Узваліла яму на плечы такі валун, пад цяжарам якога ногі пагрузлі беспаваротна глыбока. А яна, на сухім i цьвёрдым, не аддалялася ад яго так, каб не магчы працягнуць яму руку. Схопіцца ён за яе — зь мёртвай сілай — i абое загінуць. Яна разумела, да чаго дайшло? Яшчэ не было трагічнасьці паўвайсковыя, паўдзіцячыя гульні ў дапушчэньні; школьныя практыкаваньні зь пераростам тэарэтызацыі; кінафільмы, папраўдзе, пра фікцыйнае няшчасьце са зноскамі з рэчаіснасьці. Цікава было яму паслухаць яе, паспрачацца зь ёю й пазлаваць (спадцішка). Гэта ўсё надоўга мела свой інтрыгуючы выгляд, даючы спажыву дзеля роздумаў.

Дыспуты з Кірай аднойчы назваў ён заняткамі па навуковых падставах дэмаралізацыі чалавека. Спадабалася яму гэтае кплівае паняцьце; ня выключана, што ў падобнае верыла й яна. (Гартаючы тыднёвікі, чытала ўголас, ці хацеў хто слухаць, ці не — артыкулы, у якіх разглядалася дзейнасць засакрэчаных цэнтраў ідэалягічнай дывэрсіі; пераканаўчыя ўрыўкі перачытвала, падсядаючыся да Сьцяпана. Падкрэсьліла дэбільны сказ: "Зло зьяўляецца прыгажэйшым i безь яго апісаньня немагчымая добрая кніжка".) Сур'ёзнае нараджаецца з глупства, як праца — з гульні, — памкнуўся ён сказаць ёй; даў самому сабе слова пабыць безуважлівым да жонкі. Яна выбрала выгодны надта шлях: разумець, але ня дзейнічаць. Ужо не прыймала размоваў аб працы, аб асаблівым (у яе становішчы перш-наперш псыхалягічным) сэньсе самой займець зароблены грош.

11.

У старшыні былі да Сумленевіча прэтэнзіі. Сьцяпан менавіта вышукаў прадпісаньне, згодна зь якім работнікам разумовае працы належыцца пяцьдзесят грамаў туалетнага мыла ў месяц i адзін ручнік у год. У вадпаведнасьці з гэтым ён зьвярнуўся ва ўправу зь пісьмовай просьбай. Бухгальтару было загадана падрыхтаваць праект каштарысу — i тады ўзьняўся скандал: атрымалася ніштаватая сума грошай, якую неабходна было выдаткаваць на забесьпячэньне працаўнікоў сродкамі гігіены.

1 ... 31 32 33 34 35 36 37 38 39 ... 89
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)