Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Доўгая сьмерць Крынак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Доўгая сьмерць Крынак

Электронная книга - «Доўгая сьмерць Крынак». Краткое содержание книги:

У сваёй кнізе “Доўгая сьмерць Крынак” аўтар прарочыць смерць сваёй малой радзімы, прарочыць яе апакаліпсіс. Мясцовасць Крынкі, невялікае мястэчка, якое прытулілася да польска-беларускай мяжы, мае сваю доўгую і вельмі пакручастую гісторыю. Жылі тут некалі побач сябе беларусы, палякі, габрэі, татары. Сёння габрэяў няма, засталася толькі памяць у выглядзе старой сінагогі, кіркута і ўрыўкаў чалавечай памяці. Але памяць гэта памірае разам з тымі, хто жыў тады. Крынкі былі мястэчкам, горадам, пасля вёскай, цяпер ізноў горад, а насамрэч, мястэчка. Нараджаецца штораз менш дзяцей, штораз больш людзей памірае, а разам з імі паміраюць і самі Крынкі. Аптымісты спадзяюцца на тое, што сітуацыя зменіцца, што моладзь з Крынак выязджаць перастане, застанецца на Бацькаўшчыне. Не забудзе матчыну мову. Крынкі вярнуць сабе былы росквіт. Мары... Крынкі паміраюць вельмі павольнай смерцю, таксама, як памірае большасць падляскіх вёсак. З іх пакрысе адыходзіць жыццё, з дня на дзень, з адыходам кожнага чарговага старажыла. І гэтае паміранне баліць, асабліва баліць, калі гэта твая родная мясціна, калі ты свядомы таго памірання, калі ведаеш, што гэты працэс ні затрымаць, ні адвярнуць не ў змозе. І вельмі страшна дачакацца агоніі. А прыйдзе яна яшчэ не хутка, бо сьмерць у Крынак вельмі доўгая.
1 ... 36 37 38 39 40 41 42 43 44 ... 89
Перейти на страницу:

Лёгка падаў сьнег. Пад хлеўчыкам дробны дзядок калоў дровы. Блізка рагацела вядро, удараючы аб кругі студні. I заўзята енчылі гусі, заглушваючы гультаяваты брэх. Праз панадворак праехала грузавая машына, нудна равучы, i Сьцяпан апрытомнеў ад зьдзіўленьня тым, што ён ня згледзеў, адкуль яна зьявілася. Забзычэлі шыбы й на падваконьнік упаў перасохлы кіт.

Было дрымотна.

— ...панна Ліза, дзе, хвароба, рахункі... Я й туды, я й сюды, во, мала шыю не скруціўшы...

Дзяўчына, названая Лізай, кленчыла над штабелікам зьвязак з дакумантамі, складзеных на падлозе пад сьцяною. Яе закароткая сукенка агольвала кульшы моцных сялянскіх ног; неапэтычна абсоўваліся зь іх панчохі. Адкідаючы з вачэй доўгія валасы, яна працавіта шукала патрэбнае. "Яны ненавідзяць мяне! — думаў Сьцяпан. Ён паправіў накінутае на плечы паліто. — Я парушаю ім рытм дня, наводжу на іх сумятню ў імя чортведама чаго! Ярархію ўгворана бязьдзейнікам; Сумленевіч атрымоўвае грошы за перашкаджаньне іншым. Ды, наогул, адміністраваньне, занатоўваньне зробленага, ёсьць гульня ў дзёньнік жыцьця, непрыдатны, бо яно не паўтараецца, не пераходзіць яшчэ раз цераз пройдзенае..."

— А-а-а-га-га-га, маразеча! — увайшоў той дзядок, скінуў рукавіцы й запхнуў іх за пасак, якім падперазаў сабе кажух. Дакрануўся ён рукамі да печкі: весела гарэлі палены. — Ну, будзе чым паліць. Адкуль людзі й набралі, гэта, у Галадоўскім лесе такой смаліны?! — гаварыў ён па— беларуску й, як бы ад таго, кожны рупней узяўся за работу. — Пані, — сказаў ён да белай бабы, якая гарбела над картатэкай, — якіясьці чужыя прыяжджалі ўночы на наш склад. "Адмыкай, дзеду, шопу: будзем цымант браць", — казалі яны. А я ім: "Як-жа поначы мяшкі валачыць?" Кажу: "Удзень трэба". А яны мне: "Не п..., стары!" "А паперу вам начальнік даў? — пытаю ў іх. — Я-ж тут стораж!" — "Нашто табе папера, — сказалі яны, — калі ты чытаць ня ўмееш..." (Баба чуйна зіркнула на Сьцяпана.) Я ім ключа ня даў, дык яны зьбілі замок ламішчам, набралі таго цыманту, колькі хацелі, ды паперлі зь ім кудысьці. Нічога я ім больш не гаварыў, бо зь імі швагер начальніка быў, значыць, дырэктара. Швагер шваграм, але падумаў сабе я, скажу вам, каб ведалі, хоць не першыня гэта...

— Прынясіце, бацька, яшчэ дроў. У холад, хвароба, кідае...

— Ага, зіма бярэцца, — дзядок паслухмяна патэпаў назад. — А дабра, пані, павезьлі яны поўны кузаў. Навалілі мяшкоў, бы мукі якой...

Узьнімалася замець. Зьмерзлая плахта бялізны на вятрыску пужліва скрэбла па ваконнай раме, падлятаючы зьлева (у будынку, відаць, жыла сям'я). Па-хлапцоўску насьвістваў вецер; Сьцяпан услухоўваўся ў яго мэлёдыку, перабіваючы дрымотную нуду здогадамі, ці ў падрубе ёсьць вэнтыляцыйная адтуліна ў склеп з бульбай, нядбайна заткнутая анучай...

— Вось, хвароба, вы пачытайце гэтыя камплекты, — перад Сумленевічам паўстаў загадчык сэкцыі паслугаў, абціраючы рукавом пыл з пажоўклых канцылярскіх зьвязак. — Пакуль вы пракапаецеся празь іх, дык мы вам падкінем...

Ліза, у несьвядома распуснай позе, падцягвалася. Зноў укленчыла, падклаўшы пад калені ілюстраваны часопіс моды. Быццам прымушаная бандай да ганьбы.

Сумленевіч прабыў у Бельску пятніцу й суботу. У панадзелак дакончыў ён кантроль, склаў пратакол зь яго.

— Я, слухай ты, ня маю часу чытаць тваю пісаніну, — дырэктар адсунуў пратакол, які Сьцяпан паклаў перад ім для подпісу. — Прыяжджаеце сюды, дурыце сраку!..

— Добра, пане дырэктар. Я зраблю на пратаколе адзнаку, што вы яго не падпісалі...

— Якую гэта адзнаку?! Вы толькі ўмееце неспакоіць людзей, а справу цягнуць дык нямаш каму, — буркліва гаварыў ён. — Лёгка вам, у мяккіх крэслах разваліўшыся, павучаць нас: тое зроблена ня так, а гэта — ня сяк... Запыталі-б, здаецца, ці ня трэба дапамагчы аддзелу ў чым— небудзь? Ды дзе там!

— Выяўленьне слабых месцаў у вас — гэта i ёсьць наша дапамога вам.

1 ... 36 37 38 39 40 41 42 43 44 ... 89
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)