Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Доўгая сьмерць Крынак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Доўгая сьмерць Крынак

Электронная книга - «Доўгая сьмерць Крынак». Краткое содержание книги:

У сваёй кнізе “Доўгая сьмерць Крынак” аўтар прарочыць смерць сваёй малой радзімы, прарочыць яе апакаліпсіс. Мясцовасць Крынкі, невялікае мястэчка, якое прытулілася да польска-беларускай мяжы, мае сваю доўгую і вельмі пакручастую гісторыю. Жылі тут некалі побач сябе беларусы, палякі, габрэі, татары. Сёння габрэяў няма, засталася толькі памяць у выглядзе старой сінагогі, кіркута і ўрыўкаў чалавечай памяці. Але памяць гэта памірае разам з тымі, хто жыў тады. Крынкі былі мястэчкам, горадам, пасля вёскай, цяпер ізноў горад, а насамрэч, мястэчка. Нараджаецца штораз менш дзяцей, штораз больш людзей памірае, а разам з імі паміраюць і самі Крынкі. Аптымісты спадзяюцца на тое, што сітуацыя зменіцца, што моладзь з Крынак выязджаць перастане, застанецца на Бацькаўшчыне. Не забудзе матчыну мову. Крынкі вярнуць сабе былы росквіт. Мары... Крынкі паміраюць вельмі павольнай смерцю, таксама, як памірае большасць падляскіх вёсак. З іх пакрысе адыходзіць жыццё, з дня на дзень, з адыходам кожнага чарговага старажыла. І гэтае паміранне баліць, асабліва баліць, калі гэта твая родная мясціна, калі ты свядомы таго памірання, калі ведаеш, што гэты працэс ні затрымаць, ні адвярнуць не ў змозе. І вельмі страшна дачакацца агоніі. А прыйдзе яна яшчэ не хутка, бо сьмерць у Крынак вельмі доўгая.
1 ... 29 30 31 32 33 34 35 36 37 ... 89
Перейти на страницу:

— Сьцяпан, дружа, кажу табе: часамі даволі раз упасьці, каб усё жыцьцё прахадзіць на каленях. Паглядзі на нас, паабіватых. Мы ня просім ласкі сабе, не... Баімося за цябе, Сьцяпан! Баімося, шчыра кажу табе. Ступай ты так, каб не наступіць на міну. Між намі кажучы, і няхай гэта застанецца паміж намі, ты, Сьцяпан, шчыруеш з гэтым крыкуном і, мабыць, ня ведаеш, што старшыня хрысьціў яму сына... Га? Вось, бачыш. Сам ты не спадзяваўся, як падстаўляюць, ну, даілкі...

— Сьцяпан, я ня зычу табе, каб ты пашкадаваў таго, што твая галава толькі прышытая да чалавечага цела! Я, ведаеш, часам хацеў-бы мець цела, скажам, быка, каб рагамі... Або зьмяі.

— Сьцяпан, жывем, бо трэба.

Не чакалі адказу. Ніколі не чакалі яны адказу. Выгаварыўшыся, маўчалі, нешта суцішваючы ў сабе, і, нядбайна падаючы рукі, разыходзіліся. Ці то сарамліва, ці то з набалелым у грудзях. Назаўтра адчувалі яны сябе нармальна, таму Сьцяпан набіраўся пераконанасьці ў тым, што час ад часу ўдзельнічае ён у дзіўнай гульні ў дачаснасьць, часовасьць; у трэнінгу чагосьці незвычайна сур'ёзнага. А яно так не было.

9.

Інакш i не магло быць. Трэба перайсьці цераз маладосьць, каб наблізіцца да ўскраіны, ад якой прасьціраюцца далягляды, не прадчуваныя. У далёкую вясну, у разводзьдзе, якое не паўтарылася, дзесьці за вадапомпай, што стаіць на Петрашоўскай гары, відушчай, Сьцяпулёк хадзіў з бандачкай аднагодкаў па прыдарожных равох i лавіў залацістых карасёў, вылузваючы іх з удзірванелых ямінак каля тэлеграфных слупоў, цешыўся, паказваў рыбкі сябрукам, біўся зь імі, калі яны наважыліся адабраць яму іх, чароўна падобных да мамінай брошкі, захоўванай у шуфлядцы начнога століка, у спальні з ружовымі сьценамі ды зь немалым партрэтам дзеда. Калі ён нарэшце вярнуўся дамоў, у адвячорак, забалочаны, абцякаючы вадою, маці крычала, аж выкрычаўшыся, прыгледзелася іскрыстаму шчасьцю сына ды зьдзівілася. — Дзе ты іх знайшоў? Не махлюй мне, што ў рове ля дарогі налавіў рыбак! Лепш прызнайся, што вы сядзелі на рэчцы! Патопіцеся там! Скажу я бацьку... (Адзеньне трэба было памыць, i то ў трох водах. А самому — грэцца за печкай, уціснуўшыся ў куток, каб не паказвацца. I дзівіцца, да прыступу дрымотаў: адкуль узяліся карасі пад гарою!?)

Можна сказаць, думалася Сьцяпану, што маладосьць зьяўляецца такім-жа эмбрыёнам сталасьці, як дзяцінства — юначасьці. Чалавек разьвіваецца паўтараньнем сябе ў больш складанай форме; дасягнуўшы апагэю, ён жахліва сохне, адно карэньне ягонае доўга тлее... Увайшла сакратарка. У чатырнаццаць гадзінаў — гутарка з камандзіраваным Варшавай інспэктарам. Міністэрства насьцярожанае выкрыцьцём камбінатарскай шайкі сярод каапэратыўных будаўнікоў аднасямейных домікаў у вадным з колішніх павятовых гарадоў. Пра сваю занепакоенасць гэтым цэнтар у пятніцу паведаміў старшыню. — Чарговае падціраньне задніцы, — сказаў Сьцяпану старшыня, — ясная справа, што на наш рахунак. Ах, ярархія: мы — дзеці, а яны старыя, мы — дурненькія, бо хвалюемся, а яны, ого, галавачы!

Пазваніла Кіра. Скорагаворкаю запытала пра настрой i самаадчуванне; яшчэ пра дробязь, пра якую Сьцяпан забыўся зараз пасьля адказу на яе пытаньне; пажартавала, здаецца, наконт кажуха. (Так, праўда, на днёх запыніў Кіру зусім незнаёмы ёй мужчына й запрапанаваў, што ён адкупіць у яе кажух, штосьці за патройную цану, жонцы, якая паходзіць, казаў, з заходняга ваяводзтва, маласьнежнага, i так далей.) Няважная размова з Кірай устрывожыла Сьцяпана. Яна — ён заўважыў гэта — усё часьцей нудзілася бяз працы. Гаварыў ёй: я дапамагу табе, Кірачка. — Прыходзь хаця-б да нас у кааператыў; будуць крывіцца ў фірме, што жонка, але — няхай. — Я — на вашу працу? — Кіра — як кацяня, якому хочацца пагуляць. — Сьцяпан, гэта было-б несур'ёзна, калі-б я адседжвала прадпісаныя восем гадзінаў зь людзьмі, якім напляваць на тое, што робяць, i свой працоўны дзень пачынаюць ад чытаньня апошняй старонкі ў мясцовай газэце ды ўгавораў на брыдж. — Табе трэба дзіця, — умяшалася цешча, — нарадзіць... Ціха, бабуся, падарую табе бусьлянятка...

Злаваўся ён на Кіру за яе — выпадковыя — грубіянствы. Брыдкаслоўе жанчыны асабліва агіднае, відавочна, таму, што гэтым дапускаецца яна самапаніжэньня, эмацыянальнага курэўства, у якім вінаваты, усё-такі, мужчына.

Інспэктар ставіў Сьцяпану ня вельмі кампэтэнтныя пытаньні. Адказаў ён на іх з тоенай усьмешкай. Справа датычыла наступнага здарэньня: у новазбудаваным пасёлку выявілася, што адзін дом зьяўляецца лішнім, нічыйным. У сувязі з тым дасьледавалі выдаткоўваньне грашовых і матэрыяльных сродкаў, але бяз вынікаў. Дом запісалі ў прыход і ўтварылі камісію дзеля прызнаньня дармовага аб'екту ўласнасьцю каапэратыву. Шыта, крыта й падклеена, — рагаталі ў камісіі; у рэстараніку "Перапёлачка" яны салідна паабедалі гуртам, заказалі каньяку. ("Зладзейства ў межах дзяржавы наносіць толькі маральныя шкоды", — сьмяяліся, быццам сьвяткуючы Каляду ў вялікай сям'і.)

1 ... 29 30 31 32 33 34 35 36 37 ... 89
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)