Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Доўгая сьмерць Крынак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Доўгая сьмерць Крынак

Электронная книга - «Доўгая сьмерць Крынак». Краткое содержание книги:

У сваёй кнізе “Доўгая сьмерць Крынак” аўтар прарочыць смерць сваёй малой радзімы, прарочыць яе апакаліпсіс. Мясцовасць Крынкі, невялікае мястэчка, якое прытулілася да польска-беларускай мяжы, мае сваю доўгую і вельмі пакручастую гісторыю. Жылі тут некалі побач сябе беларусы, палякі, габрэі, татары. Сёння габрэяў няма, засталася толькі памяць у выглядзе старой сінагогі, кіркута і ўрыўкаў чалавечай памяці. Але памяць гэта памірае разам з тымі, хто жыў тады. Крынкі былі мястэчкам, горадам, пасля вёскай, цяпер ізноў горад, а насамрэч, мястэчка. Нараджаецца штораз менш дзяцей, штораз больш людзей памірае, а разам з імі паміраюць і самі Крынкі. Аптымісты спадзяюцца на тое, што сітуацыя зменіцца, што моладзь з Крынак выязджаць перастане, застанецца на Бацькаўшчыне. Не забудзе матчыну мову. Крынкі вярнуць сабе былы росквіт. Мары... Крынкі паміраюць вельмі павольнай смерцю, таксама, як памірае большасць падляскіх вёсак. З іх пакрысе адыходзіць жыццё, з дня на дзень, з адыходам кожнага чарговага старажыла. І гэтае паміранне баліць, асабліва баліць, калі гэта твая родная мясціна, калі ты свядомы таго памірання, калі ведаеш, што гэты працэс ні затрымаць, ні адвярнуць не ў змозе. І вельмі страшна дачакацца агоніі. А прыйдзе яна яшчэ не хутка, бо сьмерць у Крынак вельмі доўгая.
1 ... 34 35 36 37 38 39 40 41 42 ... 89
Перейти на страницу:

— Расказваў мне бацька — пад Чанстаховай, у верасьні трыццаць дзевятага...

— Так, так...

Сьцяпан змоўк.

У калідоры — чуваць было празь сьцяну — зіхатліва расьсьмяялася жанчына, тая з разьлікавай сэкцыі, разьведзеная.

— Я, ведаеце, э, папрасіў вас, дарагі калега, каб пагаварыць з вамі, — у нерашучасьці пастаяў ён перад Сьцяпанам. — Ёсьць у мяне своеасаблівая просьба, э...

— Я вас слухаю, пане старшыня.

— Як вам гэта сказаць, калега Сумленевіч, каб вы дрэнна не зразумелі мяне, ведаеце, — ухапіста пацёр ён сабе бараду. — Вы плюньце на таго інспэктара; тое, што ён прыслаў, я, ведаеце, э, пад зялёнае сукно, як кажуць, запіхнуў, э...

— Я, пане старшыня, тут ні пры чым. У мяне ўсё ў лад, пане, — на сярэдзіне памарусілі Сьцяпану сьняжынкі.

— Так, так: плюньце, э...

Скрывіўся ён у залётную грымасу, i Сумленевічу зрабілася ад таго звычайна сорамна. Яму нават падумалася, што ў шэфа — затоеная хвароба...

Адказаў:

— Вядома.

— Як вы сябе адчуваеце, калега?

— Нічога. Добра, — у правай назе, зьдзівіўся Сьцяпан, зьявіліся дрыжыкі. "Нэрвы! Я кіну гэту работу!" — Дзякую, пане старшыня. Не наракаю.

— Вось, вельмі цешуся. Вельмі! — ён дастаў з барыку тыя самыя, самавітыя, чаркі й наліў у іх армянскага каньяку. — Вып'ем на благую пагоду; пашырэюць вены, ведаеце, э... Сядайце, — запрасіў ён Сьцяпана.

— Дзякую вам, — Сьцяпан ліхаманкава перагортваў у памяці свае вольныя гутаркі, пра якія маглі сказаць старшыні. Не знаходзіў у іх небясьпечнага сабе.

— Моцны, падла!

— Востры, — падтрымаў яго Сьцяпан. Ён адпіў глыток алькаголю, які шчыпаў за язык i дзясны.

— Так, ведаеце, э... Стаміліся мы, дарагі калега. Ат, неўзабаве йсьці дамоў...

— Палова трэцяй! — Сьцяпан прыгледзеўся да гадзіньніка, даўжэй, чым трэба. — Нарады страшэнна займаюць час, — паскардзіўся ён старшыні, каб урэшце прарвалася між імі размова. (Учора Сьцяпан купіў білеты ў кіно, на сёньня, на пятую гадзіну.)

Старшыня не прыняў тэму.

— З вас, дарагі калега, бездакорны службовец, э, адпаведны на адпаведным месцы, хацеў я сказаць... Вас паважаюць, усе мы паважаем вас. У вочы, ведаеце, усякае вам скажам, але завочна ніхто й слоўца ня кінуў супроць, ведаеце, э...

Сьцяпан дапіў каньяк.

Ніколі ня чуў ён такога пра сябе.

— Я вам тое кажу! Людзі, ведаеце, плятуць, э, рознае. Але пра вас не пачуеш благога, калега, — старшыня ўзяў бутэльку. — Дазвольце наліць...

— Ах, я п'янею, — Сьцяпану прыйшоўся да спадобы армянскі. — Прашу нямнога.

— Вам усе вераць! — гаварыў сваё старшыня. — Добрага чалавека кожны, ведаеце, нюхам счуе, — наліў ён i сабе. — Паміх намі, э, здараліся, праўда, непаразуменьні, ды вы, дарагі, за гэта, бачу, э, не крыўдуеце на мяне. Нам трэба трымацца разам! Будзе еднасьць, дык мы Беласток сто разоў у той бок i назад перасунем. Так, так...

— Вядома, — Сьцяпан вырашыў: няхай яму не здаецца, што маімі рукамі ён ад судоў абароніцца!

— Вераць вам і, шчыра кажучы, я гэтаму зайздрошчу, ведаеце... Але маё службовае становішча, э, па сваёй прыродзе мае, так сказаць, крыўдзільны характар, разумееце, — надпіў ён з чаркі. — Я мушу заўсёды выбіраць паміж меншым i большым злом, як палітык, які гэтым адрозьніваецца ад бюракрата, што імкнецца да мэты, а не да прадухіленьня ўласнай адказнасьці, э...

Сьцяпан пакрыёма зноў зірнуў на гадзіньнік: набліжалася чацьвертая.

— На мяне, напэўна, усялякае гавораць... — старшыня чакаў, што на гэта скажа Сумленевіч.

— Так вам здаецца, пане старшыня.

— Ну, а ўсё-такі?

— Што вы! — Сьцяпан заварушыўся. — Дурноты я ня слухаю.

— А вы, калега, паслухайце іх. Гэта важнае мне, э, як кіраўніку ўстановы, — прыцішыўся ён. Сьцяпан не адзываўся. — Рэагаваньне вуліцы, ведаеце, адбываецца ў рамках стэрэатыпаў, плётак, расьсейваных чутак. Арыентацыя ў іх зьяўляецца ўмовай правідловых высноваў для плянаваньня канкрэтных пачынаў, э...

"Ён хоча прычапіць мне вуха, — Сьцяпан закурыў, ад нечаканасьці не пачаставаўшы старшыню папяросай. — А я ўжо думаў Бог ведае што! Разьлічыў, шэфік, нядурна: я, карыстаючыся ўсеагульным даверам, ідэальна падыходжу яму ў якасьці крыніцы канфідэнцыяльных зьвестак пра асяродзьдзе. I шантажык на мяне ў выглядзе інспэктара ёсьць, быццам у паліцыйным кінафільме... Не спадзяваўся я па ім таго. Не!"

— Збор плётак ды чутак уваходзіць у дзялянку маіх службовых абавязкаў, таварыш старшыня? — Сьцяпан устаў, як бы намерваючыся адбіць удар зьнянацку: "Абразіцца — i канцы ў воду!"

— Адкажу вам па-салдацку, — загаварыў ён зьмененым голасам. — Абавязак радавога — ахоўваць свайго каманьдзіра ў бітве.

1 ... 34 35 36 37 38 39 40 41 42 ... 89
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)