Урачыстасьць у садзе[Драматычныя начыркі]
- Автор: Юхнавец Янка
- Год: 1996
- Язык: белорусский
- Жанр: Другая драматургия
Электронная книга - «Урачыстасьць у садзе[Драматычныя начыркі]». Краткое содержание книги:
Пустэльнік
Да пячоры ўпрыгожанай
я зналуску прызвычаіўся.
(аглядзеўся навакол)
Імнасьцяй ягонай я ласьнець магу,
як і ён,
што ўжо пачаў калець
пад сховамі жвірыстага пяску.
Мо цяпер, у тлёне ціхім сьмерці,
спамінае натрасьць доўга жыць.
У скорасьці душагубства і злачынства,
у жарлівасьці разбойства і звычаяў зрадлівых,
сваім людзям… асекся, бо сьмерць.
(наравіста-насьмешліва)
… закосы будучых імпэрыяў
закасілі прывід уладнасьцяў тваіх.
Ха-ха-а! У прыстанішчы магільным
успомінай бяспомачны:
уразу неспадзеваную —
сваю сьмерць, а не жыцьцё.
Я тору: сьмерць —
сьмерць шчырая падайца!
Зраўняўся, князю, ты
з купінай вогкай
дзе не заўсёды селіцца нат чарвяк.
Глуміся там!
Я словам не спляту вянок,
вянок найлепшых прыкладаў да раба акалелага
ад раба Боскага і дзеямі жывога.
У Бібліі, якую шмат чытаў,
тварэнцам добрага навучыўся я.
Дай, Божа, мне пажыць,
хіба як найдаўжэй
у гадох падгартаваным,
каб патоп зрабіць вялікі
не вадою,
а травой,
што Ты пасеяў на лагчынах
сярод купальскіх красак,
бы на разбор.
Між красак, дзе мрой дзявочых звой
у дамавіне толькі
пазнаюць зноў,
а мо ўспомняць перад Чортам
у нязбаўным пекле:
— Ах, каб жыць яшчэ!
Я жыла-б ужо, як краска тая…
(азіраецца на дзьверы)
О, ахмянуўся я!
Дамаведка там,
і яна, напэўна, слухае,
або вочыць прэчыны ў сэрцы Евіным.
Каму-ж? Напэўна, мне… Амін!
(выходзіць, спатыкае перапалоханую
Дамаведку)
Дамаведка
А я… а я зьбіралася
будзіць вашэцю.
Здаецца, ойча, з духамі гаманіў?
Кажуць, князева душа ляцела
праз ставок,
ноччу… у навальніцу.
Пустэльнік (адмашна рукой)
Амін! Амін!
А навальніцы я ня чуў
нат звонам камара.
Дамаведка
А-а, грэшніца бывалая,
бяз мальбы надзённай,
сьвятога чалавека спатыкаю я.
(увайсьці ў ласку)
Сьняданьне смачнае, як для князя,
наварыла я.
Пустэльнік
(пагладзіў Дамаведку па ўсплеччы і
па ключох на яе сьцягне)
Еш сама,
ядой раскленчвай
сваю нястомнасьць,
бо-ж пілнуеш — вада патрэбна рыбе, -
пільнуй за гаспадаркай,
а я зноў пайду ў людзі,
й Пустэльнік дзесь яду
заўсёды прапануюць.
Я пайду. Ужо пара, ад сходу сонца,
сьвет увесь прывучваць да маіх жаданьняў…
Дамаведка (урывіста)
Ойча, на валасы — с кручаліны зірні мае,
і твае да іх прыплёснутыя…
Пустэльнік
О не, не спакушай мяне!
Вочы мае зіхнуць зусім іншым.
(выходзіць. пад замкавым мурам гурмяцца
дваравыя людзі. Спыняецца, азірае іх)
… сонца толькі на небе абжявілася,
а ўсе нібы ад з-пад цішка,
сабраліся ўжо да двара майго… ня князевага.
І чаму так рана? Іх не падганяў.
Із хцівасьцяй якой каля ваза
сакочуць там?
(падыходзіць)
Голас з гурмы:
ойча, азірні ўсё!
Бяз вопраткі — голая! Голая, як дзіціня!
Пустэльнік (гурма цікаўна-вясёлая)
Зло Хрысьцінскае…
Скуль майстра гэтакі
да нас сюды зьявіўся?
Скульптар (прыветліва)
Тутэйшы, ойча.
Я чалавек з натхненьням Боскім,
той, які злавіць у змозе
людзкой душы намогу
ў самых вобразах яе
дурных і добрых.
Пустэльнік (аглядае скульптуру)
Здольнасьцяй падобнай,
сыноў Яго ўявы казатліва-жорсткія,
асьвечвае толькі чорт,
але ніколі — Бог.
Скульптар
У бязмоўным камяні
між склад яго высечаным
якраз кажу пра Бога,
і пра Хрыста — людзей,
да жарсьці й пакутаў клічу,
каб было забыцца можна
пра жах наўмераны
людзьмі зямнымі.
Пустэльнік
Няўжо ты сынам Боскім
сябе назваць жадаеш?
Ты-ж сатрапеньня праклёнаў мацеры,
або мізэрнасьці паўзок
у хаты наскія,
каб жыць прысутнасьцяй істоты брыдкай
каля пазбаўленых жыцьця юаэноты.
Скульптар
Нязломны чалавек, прычасны Богу нават,
сюды сьхіліся і паглядзі:
зраўняй казульку,
якая вось што села,
на грудзі высечаныя із каменя