Урачыстасьць у садзе[Драматычныя начыркі]
- Автор: Юхнавец Янка
- Год: 1996
- Язык: белорусский
- Жанр: Другая драматургия
Электронная книга - «Урачыстасьць у садзе[Драматычныя начыркі]». Краткое содержание книги:
я цяжкасьцяй ўсёй быцьця ахутаны.
Мушу і манюся сьвет напоўніць
людзямі іншымі.
А каб зрабіць, хачу я неспакметна
зярно змалоць і расцярушыць на вецер
без астанку…
(загадліва)
Вось гэтую статую вазьмі
і струшчы на пясочыны —
вярні яе зямлі усаджанай,
бяз знаку будзе.
А заўтра не забудзь таксама,
другі мяшок з мукой,
аддай яму скарознаму
з травою-зельлем змелены,
бо есьці ўсім хочацца, не яму адно,
мо каму прадасьць або пазычыць —
няхай ядуць… пупырацца.
Млынар (у дбайнай згодзе)
Мне толькі працу, і ты даў яе —
я напагатове, ойча.
(міжчасна, парадкуючы мяхі з збожжам сабе)
Рой злоўлены апаўдні —
у карэнь садзі прыгодны.
Пустэльнік (надалей заахвочана)
Будзе толк маім зарукам.
Зарука дапамогі — ты.
Але трымай ты вусны нерастуленымі.
Няведамкай прыкідвайся. Хавай мне абяцаньне,
і будзь здароў, - наступнае спатканьне,
і будзь здароў, - наступнае спатканьне
навінай іншай забавіць нас.
Дарогі клікаюць мяне ісьці
далей, далей ад гоняў замкавых.
Там скарбы я знайду
маім імкненьням і жаданьням.
Мая дарога некароткая.
Бывай! Мялі закрамянелы лёс…
Мяне накормяць там.
Багатыя і бедныя пустэльніка пазнаюць —
чалавек сьвяты.
Не ўхіляюся, не хаваюся — я чалавек сьвяты!
(ускідвае на ўзплечча мешкаватую кайструь
адыходзіць)
Млынар (паглядзеўшы ўсьледь сам)
Ідзі сабе, хадзі сабе —
выцёхквай вышчары языкаватыя.
А мне вядома:
за Полацакам,
за Вільняй
і чарнігавам
зямля апанавала, падзяліла
прасьцінкамі маю Айчыну з суседзімі, чужацкамі.
(падыходзіць да скульптуры, азірае)
Мой няведамы сын, тварэц,
у шораху жыцьцёвага цярпеньня,
як вой, спаткаўся я ў чыстым полі —
храпеўя на зямлі наскай,
з гадзюкай,
што выпаўзла з травы пад самым носам.
І я ня ведаю, з кім цяпер змагацца,
з кім на старасьць спрабаваць
астанкі шчэ нязмерлай моцы?
(пераступае колькі крокаўь нарсьціва)
Я жывы! Пераходжу кладкі між днём і ноччу!
У пацёмках асьвятлёных сьціпла,
сьвятлом
з кусочка-сьвечкі нават
сьвятлом незгасным цяплюся сам.
(спагадна)
Якія ліўні ліхалецьця
над зямлёй маёй…
(уздымае рукі ў строп ветрака)
Хто будзе мне прыгадваць:
рабі, прыкідвайся?
Я сам сабе загадваю!..
Пазнаю стварэньні паўзуча-гідкіх…
Магу кранацца сьмерцяй сам,
бяз сумленьня,
супраць таго, што да мяне сурова…
(уваходзіць Ганка)
Ганка
З кім ты гамоніш?
Нават чутна
твая гаворка на дварэ.
Млынар
Яе, дачка, зглушыць ня можа
грукат жорнаў і скрыгат крылаў
ветрака… Глядзі!
(паказвае на скульптуру)
Ганка
Нібы жывая.
Млынар
Прынесьлі гэта мне здрабіць.
Ганка
Якая прыгажосьць! Навошта разьбіваць?
Млынар (бы да сябе)
Шмат людзей у спокутах багацьцяў
абходзяць радасьць працвітую
беднякоў.
Ганка
Татка, ты нязнацкім робішся…
Даруй, мой Божа, грэх:
напэўна, стома ад дзён даўжэзных
цябе із сьветам тым гамоніць?..
Палудняваць ужо пара.
Млынар (грэбліва)
А ты ня слухай, дачка мая,
старэчай гамазьні… але заўсёды,
прашу, астанься з адным прасьцінкам:
гадуй сірот, як я цябе, і тых азяблых
ахіні сваёй апекай,
хто на шляхох жыцьця зьнямог, -
і будзеш ты тады ўся
людзём на радасьць.
Ганка (забаўліва)
Ты мне казаў пра гэта
ўжо шмат разоў.
Млынар
І лішка не заўжды ў шкоду…
А потым віслы-вушкі
прытулі
пад густоту валасоў тваіх, -
ня слухай гутарак маіх
мо з тым магільным царствам.
У радоўцы сьмерці апынуся некалісьці —
не апрычоны!..
Без дзявочага, скажы, уражаньня:
што Хвёдар робіць там?
Ганка (урымсьліва)
Усё мяркуе… сьцінігаецца.
Крок кажны мерыць спросткі лесу,
і я ня цемлю: навошта, дзеля чаго?
Ды ізь сялянамі зь вёсак побач,
з клапотаю гаворыць, а пра што —
ня ведаю?
І сяньня, тата, ня ты падняў —
ізь сьвірна наскага
ім шмат аддаў дабра мукой і збожжам…
Чаму ключы ён мае?
Як хутка вы асвойталіся.