Урачыстасьць у садзе[Драматычныя начыркі]
- Автор: Юхнавец Янка
- Год: 1996
- Язык: белорусский
- Жанр: Другая драматургия
Электронная книга - «Урачыстасьць у садзе[Драматычныя начыркі]». Краткое содержание книги:
І быццам на аўтар паганскі, ці хрысьціанскі
кладуць здабыткі іхных дзеяў.
(ледзьве падумаўшы)
І полымем гарыць агонь запалены,
іскрамі ўзносіцца пакорнікаў хвала.
Палымнець змушае серцы грэшных —
умельства здатлівае падпальшчыкаў…
Шмат каго стаўляюць збудовай статуі,
якую можна пірхнуць заўсёды,
або падмаляваць, (знойдуцца),
сьвятыняй-сьвятасьці
жыцьця райскага дзеля будучыніь
ці пераканаць нябедна-зрочным хвальшам,
значным зьместам багаслаўлёнага,
з напісаным на сьцягне імём:
— Цар цароў і ледзь ня бог усякіх валадароў…
Здарылася — і я піхнуў сябе, — судзеце!
Наўцемеўшы: — Я не адзін належу
цяжкасьцяй мінулага імгненьня — зла
для асуднасьці ад маёй Айчыны.
Сваё тлетворнае імкненьне —
за свабоду і любоў паміж людзьмі,
за хаварство збіранае
ад усіх народаў
народу кажнаму…
Млынар (ухопліва)
Украдзеная зямлёй вада
дзесь зноў прасочацца ручаём
на роўнядзь!
(усьмешліва)
… вашэці — злачынства зборнік.
Цяпер з усіх бакоў краіны наскай,
з-пад лобжя ці за плячыма цішкам,
на цябе зірнуць пачнуць,
і сьведкі знойдуцца сказаць:
— Ты іх уласьнік.
Хведар
Сумленьням я ніколі не крануся.
Было-было! Усё мінае.
Я прывучыў сябе,
упобач ацьвярдзелых, уладных ладаў,
да захапленьня
свае ўлады…
(падумаўшы)
… ды запамяталася, зачаленыя:
зь цярплівасьцяй за небакрай,
з паслугай ветру хмары
адхоніста плылі,
іх вецер, здэцца, гнаў з мае Айчыны…
Абвесьціў ім: — Ад сяньня не належу вам!
(а тады ўразьліва)
Паміж скрыкамі — я больш ім ня гэрой:
— Напасьнік! Здрайца! -
дзяўчыны голас, маўляў з анёльскіх вуснаў,
падажлівы ўсяк пачуў,
яна сказала:
— Ідзі адгэтуль,
твая Айчына там, адкуль і я сама!..
Заплакаў я, той, які ня плакаў
сярод трупоў, сярод пашуг агністых,
і болесных кананьняў…
(усчолена)
Я прыйшоў сюды прасіць сваё жыцьцё
усе памылкі мае паправіць!..
(Млынар і Хведар азірнуліся, з-за
ветрака выходзіць Пустэльнік)
Млынар і Хведар (бадай разам)
Благаславі нас, ойча.
Пустэльнік (пабагаславіўсы)
Чаму ня чуцен грукат жорнаў?
(потым пэўна-уверліва)
Чаму не мелеш дух людзкое сатаны?
Ёсьць праца нават гэткая.
Млынар (абы адказаць)
Бог вялікі над ім уладны.
Пустэльнік (азірае Хведара)
З табой, млынар, я гутарыць ахвочы,
але з вока на вока.
Млынар (да Хведара)
Ідзеце,
вунь там мая сяліба.
Есьці там дадуць і адпачыць уладзяць.
Пустэльнік (па адыходзе Хведара)
Ня жорны круціш, а ветразі размашыстыя.
Чуў пра гэта — няма завозу…
Ах, як скрыгочуць!
Твая цярплівасьць не разьдмухваецца
у іхным скрыгаце?
Падмаж іх дзёгцем.
Млынар (зноў абы адказаць)
Грошы не стае купіць дастаткам дзёгцю…
У прызвычаі працы гнацца ветразям
пад ветрам порсткім ці ледзь дзьмухотным.
Быць не жадаецца аніяк бяз працы.
Асалода ейная знаходзіцца
ў жыцьці падхіленым працавіка.
Пустэльнік (у лагодным захопе)
Не наракай! Твае астанкі, ведай,
супакоюцца ў поўным вынасе маіх спакус.
Яны-ж прад гэтым… О, бачу адрасьцяць
нарасьні на дрэве спрадвечнага быцьця!..
(Млынар неўразумелы)
Ты пачатак мой. Ты будзеш паміж конадняў —
сумятня ўсходаў увосень нават, і вясной.
(і ветліва)
Бачу позірк твой марнуецца —
просьвеці шукае паміж мае гамонкі,
а яны імкненьні.
Не клапаціся: пазьней убачыш —
яны вяршыні бяз адхонаў — ідзі сабе, ідзі,
Гняздо там скруцяць людзі іншыя,
нябывалыя —
аж да нябёс.
І прокмяць руху кажнага ўсьцеражэ празорліва
Сам наш Вялікі Бог,
спаткацца ім із краём прадоні
Ён не дасьць.
(павучальна)
А хто аднолькавай прыгожасьцяй змучыцца,
адважацца, што існуе паўзбоч, пазнаць,
глынецца воміг прорвай, процьмай пекла.
Емінай ён будзе толькі
агаладаламу чарту…
Млынар (у пытальнай даўцемнасьці)
Мабыць, пекла, што ёсьць у днях цяперашніх —
засыпецца няпамяцьцю