Урачыстасьць у садзе[Драматычныя начыркі]
- Автор: Юхнавец Янка
- Год: 1996
- Язык: белорусский
- Жанр: Другая драматургия
Электронная книга - «Урачыстасьць у садзе[Драматычныя начыркі]». Краткое содержание книги:
Сьпякотны дзень… — я стомлены вандроўкай.
Іду, хаджу па сьвеце… пустальга.
Мо піць дасьць, ягамосьць?
І есьці хочацца — не адмоўце.
Млынар
Шмат ручаёў зямлю палосьцяць нашу,
як агляніся —
папіць ня мог?..
З Айчыны наскай ты?
Хведар
Але. Радзіўся тут. А потым узрос,
я доўга блукаўся ў краёх далёкіх.
(Млынар нахінаецца праз парог і
падае конаўку з вадой. Хведар пже)
Млынар
Прыгод шукалі, думаю, заморскіх, а нянаскіх?
Удзячны Богу будзь —
вярнуўся да сваіх жывы…
(з большай ахвотай пагутарыць)
… о, сьвет цяперашні,
у ім усё нязьвязана:
куды ні паглядзі — трывогі й пакуты,
сьцеляцца і днямі, і па начах!
Бо жывеш, жывуць навошта людзі?
Вось кручу вятрак я напаказ,
пад ім адлучаныя стаяць тупыя жорны,
навошта высякаць, зубрыць іх гостра,
калі зярна ні каліва
прывезьці ды змалоць?
Хведар
У непрыязьні вам спытаюся:
— А дзе-ж яно?
Млынар
У людзей нестрача, хоць зямля і родзіць,
ды іх на сьвеце шмат, здаецца, шмат.
У зубы лусту хлеба дай,
дай у казну і на зачопы багатырскіяь
жорнамі ручнымі астанкі самі меляць,
не пазіраючы, як вецер дзьме
ў ветразі майго млына.
Хведар
А я надзеяй сябе лагодзіў.
Да вас у парабкі жадаў прасіцца.
Я з тых цяпер, хто ськібцы хлеба рады.
Млынар
А ты скажы: хто ты ўсё ткі?
Бо-ж чалавек, яшчэ із каранямі,
ня вывернуўся я із дайнае зямлі.
Я памагчы да дзей ахвотны.
Як назваць цябе, скажы?
Хведар
Хвёдарам, было, мяне назвалі
на зямлі, дзе стаю цяпер.
І я прыйшоў сюды паслухаць шчыра
прысуд жыцьця нясуджаны самім.
Млынар (няздзіўлена)
Як добра умясьціцца ўратаваным,
зусім ня ходзячы да прошчаў усялякіх.
То праўды прыгожасьць
у тваім казаньні.
Да, бачу, тут цябе ня першым,
нязвычным гэткім.
Лядайкасьць турбавацца
пра жыцьцё сваё і дабро
ў людзей, у іншых пырхкае
аж да сьмерці птушкай.
Хведар (садзіцца побач Млынара)
Прынамсі, ведаю:
учынкаў я сваіх,
развагай мудрай
калісьці не гняціў.
Ахвярна дабіваўся там
я шчырасьці грамадзяніна
гэройскага імкненьня,
у падабенства, у такіх выпадках,
калі шкілет астанецца яшчэ цалюткі,
уявіў сябе вядомым ваяводам.
Сваё прызначаньне выслужліваў аддана.
Вадзіў палкі змагарскія
да мясьцін чужацкіх.
Я па галовах асечаных хадзіў
з пачуцьцём гордасьці й права ва ўсім
пераможцы… але не валадарцам.
Моц вялікомасьці я адчуваў сьвяточна
сярод пакутаў іншых,
бо-ж мной прынесеных…
І вось жывы астаўся я.
Зайдрошчу нават сабе самому.
Падвешваў мэдалёў, бы дар за дар, -
пашану металёвую
й зноў нахабнай прыцяй мкнуўся
за сьмерцяй
для сыноў сьвятых камусьці…
Ды вось аднойчы ахамянуўся я.
Забраны ў палон стары змагар,
каханец дасьмяротны сваёй свабоды,
бязь ніякай злосьці, звычайнай цехай слоў,
удзел пакінуў мне,
сказаўшы: — Я люблю
шырынь мае Айчыны, бадай яна вялікая,
як той сувет магілы!..
Выбранасьць зьявілася да мяне тады.
Ягоны гутар быў адвечнасьцяй прарока…
Натхнёны кліч мяне сюды вярнуў,
дзе нарадзіўся я,
дзе камяніцы Бонаў,
дзе Ягайлы дзяржаўныя спажыткі,
прынесеныя ад нашае крыві,
і рукамі нашымі — языкі бязмоўныя,ь
потым расьцярушаныя
із плённасьцяй ледзь прыпамінаенай.
Я міснасьцяй усёй пераадолены,
пакінуў шэрагі, акоймленыя тыранствам.
Я ўскрос прыгаством Айчынным,
дзе месца ёсьць і пеклу і, разам, раю —
я вярнуўся да свае Айчыны.
Млынар (ухопліва)
І не шкадуеш ты тэй памяці-бяды?
Ты шчыра судзіш незадавольнасьць!
Хведар (намерыста да гутаркі пачатай)
Што-ж калі ў сьвеце нашым усё так складзена:
блішчыць адзін усьцьветам свае волі,
другі згінаецца,
хоць з талентам уроджаны,
тварцом найлепшым людзкога ладу быць.
Адных славуцяць, бадай, да пальца кажнага,
сродкаў не шкадуюць, (ён болей, чым метал
з-пад гнёту скалаў вырваны
рабом, які жыве жыцьцём, бы мятліка),