Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Историческая проза » Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара
Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара

Электронная книга - «Авантуры Вырвіча з банды Чорнага доктара». Краткое содержание книги:

Гэта пятая кніга рамана, у якой працягваюцца неверагодныя прыгоды герояў і адкрываюцца невядомыя старонкі беларускай гісторыі. Гады пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай. Лёднік — чалец усемагутнай Адукацыйнай камісіі, якая дзейнічае пад патранажам караля… Але гэта не выратуе ад непрыемнасцей. I вось ужо сябры зноў уцягнутыя ў інтрыгі магнатаў. Да Пранціша і Баўтрамея далучаецца падрослы сын Лёдніка Алесь, якому ад бацькі перадаліся незвычайныя здольнасці. Бандзе Чорнага Доктара неабходна разгадаць таямніцу знікнення асістэнткі доктара Лёдніка панны Праксэды. Герояў чакаюць сутарэнні Ашмянскага замка, палёт на паветраным цмоку над карнавальнай Венецыяй, снежная лавіна ў Татрах, гасцяванне ў Пацучынага Караля і жалезная клетка ў замку акрутнай Тэрэзы Радзівіл…
1 ... 28 29 30 31 32 33 34 35 36 ... 101
Перейти на страницу:

Затое Эрнэста, белазубы ды чарнявы, быццам абсмалены, з выспай лысіны ў кароткіх курчавых валасах, пабачыўшы Пранціша, не закапыліў губу — маўляў, колькі тых жаўнераў праз карчму прайшло, усіх не прыпомню. Шчыра ўзрадваўся, абняў.

— Benvenuto! Сіньёр Франтасіё! Ніколі не забудуся, як пан выратаваў мяне ад шалёнага кліента, які ледзь шабляй сваёю не нарабіў бяды ў «Залатым ільве». Рады бачыць, што ваенныя віхуры пакінулі вас не толькі жывым, але ўзмужнелым! Можа, сіньёр Франтасіё стаўся сямейным чалавекам?

Вырвіч падзяліўся навінамі асабістага жыцця. Ого, дык ці не выпіць за жонку і сынка шаноўнага сіньёра? Бо і ў Эрнэста нядаўна прыбаўленне ў сям’і, трэцяя дачушка нарадзілася. Шкада, Бог сыноў не дае, але дзяўчыначкі-анёльчыкі чарнавокія — уцеха сэрца бацькоўскага…

За збанам віна — дарагога, празрыстага, як кроў Сільфаў, расповеды венецыянца ліліся, бы з дзіравага вядра. Мару — пабудаваць гульнёвы дом, падобны славутаму рыдота ў квартале Сен-Марка, Эрнэста, які прыжаніўся на дачцэ ліцвінскага карчмара, здзейсніў дзякуючы выпадку і, вядома, святому Арману, апекуну рэстаратараў ды півавараў. Неяк спыніўся ў карчме граф Лудус, чалавек яшчэ досыць малады, але неверагодна разумны. I абыграў усіх. Патрапіліся двое ў пазалочаных карэтах — без карэтаў з’ехалі. Граф пераначаваў, папіў з Эрнэста к’янці. Выслухаў расповеды пра кавярні і казіно залатой Венецыі. I ўклаў грошы ў гэты вось будынак, не шкадуючы.

Вырвіч агледзеўся. Не параўнаць з «чорнай карчмой». На сценах шпалеры ў кветачкі. Падлога нашараваная воскам. Буфеты з херувімчыкамі. Што ж, таямнічы граф Лудус не памыліўся, разлічваючы, што сюды пацягнецца багатая публіка. Якраз у глушмені, далей ад спраў, ад цікавання сваякоў і знаёмцаў, і зручна мантачыць маёмасць. Граф пасля адкрыцця пайграў колькі дзён, каб надаць установе рэпутацыю саліднага прытона, з’ехаў у Кракаў і атрымлівае працэнт ад даходаў «Залатога льва». Абавязкова, як будзеце ў Кракаве, знайдзіце графа ў доме з сінімі рыбкамі. Перадайце прывітанне ад Эрнэста Манчыні, і Кракаў ля вашых ног.

Венецыянец шчоўкнуў пальцамі, і служка ў бялюткім фартуху бегма паставіў на стол штоф з бурштынавай вадкасцю. Калі бурштын забулькатаў у шклянкі, Вырвіч па густым ёлкім паху зразумеў: старка! Пры нараджэнні сына ў сумленных шляхецкіх сем’ях налівалі гарэлку ў новую дубовую бочку, і адкаркоўвалі толькі, калі хлапцу споўніцца дваццаць адзін год.

А да старкі шкалонда вэнджаная з кменам, гусіныя вантробы з чорнай падлівай ды брахоцкі сыр, жоўты, як поўня ў зорную кастрычніцкую ноч.

Пасля першай жа чаркі гаспадар, умела скіраваны агідна цвярозым Лёднікам, працягнуў сагі і быліны пра ўлюбёную далёкую Венецыю. Эрнэста, хоць больш дасягнуў у справе кухарскай, якая яго і прывяла ў Вялікае княства — з барнаботаў, збяднелай венецынскай арыстакратыі, што жылі з картачнай гульні і сяліліся ля царквы Святога Барнаба. Згодна з законам, патрыцыям было забаронена займацца рамяством. А калі яны рабіліся такімі беднымі, што не маглі ні адукацыю атрымаць, ні апрануцца ў шоўк, каб прыйсці на паседжанне гарадской рады, улады вылучалі небаракам мізэрную дапамогу з умовай — не жаніцца і не мець нашчадкаў, каб не пладзіць жабракоў. Вось Эрнэста, які якраз пад той закон падпадаў, і ўцёк, прыляпіўшыся да світы аднаго ліцвінскага князя: ведаў некалькі рэцэптаў народных страў і не лічыў за ганьбу іх гатаваць. А да гульні здольнасцяў не меў — Фартуна ў ягонай прысутнасці слепла і глухла. А шкада. На кожным кроку ў горадзе Льва былі гульнявыя дамы. Нават на пляцы Святога Марка паміж калонамі стаялі гульнявыя столікі, куды кожны мог падысці. Іх калісьці дазволілі ўладкаваць там у якасці ўзнагароды архітэктару Нікола Барацьеры, за тое, што паставіў на пляцы калоны, з Канстанцінопаля прывезеныя на караблях. Барацьеры падняў тыя калоны метадам мокрай вяроўкі — калі вяроўка высыхае, яна, як вядома, робіцца карацейшай. Праўда, няўдача спасцігла: адна калона ўпала ў мора. I дасюль не знайшлі. Гадаюць, якой была. На дзвюх жа ўсталяваных — святы Тэадор з дзідай і кракадзілам і Залаты Леў з Евангеллем, сімвал святога Марка. Так, каменны леў, вялізны, з разяўленай пашчай. Ці падымаўся хто на тыя калоны? Хіба што вароны, галубы ды чаіцы марскія. Каб вы бачылі тыя грамадзіны, сіньёры! З цэльнага граніту, гладкія, як шкло. Але венецыянцы — спрытнюкі. Штогод пад канец карнавалу хтосьці ўскараскваецца па вяроўцы на званіцу Сан-Марка. Мусіць, і на калоны падымаліся, толькі сам Эрнэста таго не бачыў.

1 ... 28 29 30 31 32 33 34 35 36 ... 101
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)