Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Доўгая сьмерць Крынак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Доўгая сьмерць Крынак

Электронная книга - «Доўгая сьмерць Крынак». Краткое содержание книги:

У сваёй кнізе “Доўгая сьмерць Крынак” аўтар прарочыць смерць сваёй малой радзімы, прарочыць яе апакаліпсіс. Мясцовасць Крынкі, невялікае мястэчка, якое прытулілася да польска-беларускай мяжы, мае сваю доўгую і вельмі пакручастую гісторыю. Жылі тут некалі побач сябе беларусы, палякі, габрэі, татары. Сёння габрэяў няма, засталася толькі памяць у выглядзе старой сінагогі, кіркута і ўрыўкаў чалавечай памяці. Але памяць гэта памірае разам з тымі, хто жыў тады. Крынкі былі мястэчкам, горадам, пасля вёскай, цяпер ізноў горад, а насамрэч, мястэчка. Нараджаецца штораз менш дзяцей, штораз больш людзей памірае, а разам з імі паміраюць і самі Крынкі. Аптымісты спадзяюцца на тое, што сітуацыя зменіцца, што моладзь з Крынак выязджаць перастане, застанецца на Бацькаўшчыне. Не забудзе матчыну мову. Крынкі вярнуць сабе былы росквіт. Мары... Крынкі паміраюць вельмі павольнай смерцю, таксама, як памірае большасць падляскіх вёсак. З іх пакрысе адыходзіць жыццё, з дня на дзень, з адыходам кожнага чарговага старажыла. І гэтае паміранне баліць, асабліва баліць, калі гэта твая родная мясціна, калі ты свядомы таго памірання, калі ведаеш, што гэты працэс ні затрымаць, ні адвярнуць не ў змозе. І вельмі страшна дачакацца агоніі. А прыйдзе яна яшчэ не хутка, бо сьмерць у Крынак вельмі доўгая.
1 ... 27 28 29 30 31 32 33 34 35 ... 89
Перейти на страницу:

— Адпачні, Сьцяпан, пасьля вясельля, — гарэзіў стары. Ён падморгваў Сьцяпану; яму не хапала вусоў. — Сам я, як здагадваесься, таксама жаніўся, — у яго была нябрыдкая манера лёгкай размовы, напэўна, вывучаная на даволі інтэлігентнай службе.

— Я й адпачываю, — Сьцяпану хацелася пажартаваць, але ён ня ўмеў таго.

— Ты маеш добры дыплём, патрэбна табе добрая работа.

— Жонка ўжо ёсьць, — дадаў нехта з гасьцей. Яны — а іх назыходзілася й на пірагі нямала — паводзілі сябе нясьмела, як людзі зь вёскі ў горадзе.

Цесьць пра ўсё падумаў: будзеш, Сьцёпа, працаваць у кааператыве! Старшыня — свой чалавек.

Як гэта магутна быць дарослым! Сьцяпан намеціў першую ідэю: стацца ўзорным службоўцам! Яму i ў галаву не прыходзіла хаця-б тое, што такіх — баяцца! Гідзіўся ён справамі Кірыных бацькоў, сам пакуль ня ведаючы пра тое. Так. На працы адразу пачалі паважаць яго за стараннасьць i шанаваньне слова. Гэта крыху сьмяшыла Сьцяпана, як нешта атрыманае не па заслугах. Нічога не пагражала яму, упачатку. Начальства адносілася да яго як да шчасьлівага набытку. Нешта з таго даходзіла да цесьця, які прамурлыкаў: "Усё, ну, бачыш, добра, дзякуй Богу". Зашахацеў ён сухімі каштанамі ў кішэнях нагавіцаў; насіў іх у вільготнае надвор'е, калі круціла яму ногі. (Па іх прычыне Сьцяпан перажыў забаўную гісторыю, пра якую ніхто не павінен ведаць; быў такі момант, калі ён падумаў, што яго цесьць кульгае на пратэзе! Вельмі прыкрая здагадка.)

Незвычайна лёгка быць добрым чалавекам.

Пра дрэнныя ўчынкі слухаецца зь недаверам; дапускаюцца іх недарэкі... Такія, каму няма ахвоты працаваць. Нудныя гультаіскі. Або дурныя. (Дурных, чамусьці, пазнавалася па тым, што яны насілі акуляры ды ўважліва прыглядаліся субяседнікам. Па-курынаму, чуйна й не разумеючы.) У суседнім, са Сьцяпанавым, пакоі трываў пажылы бухгальтар, як кожны бухгальтар — прыклад блізарукасьці. Крахтаў ён над калёнкамі лічбаў, зьлічваючы глупствы. Невыразна лаючыся пад носам, выходзіў ён з-за пісьмовага стала, засоўваў далоні за пазухі, горбіўся, таптаўся на месцы, разважаў папяровую праблему. Калі-б ня грошы, гэты чалавек, праўдападобна, зьяўляўся-б сьмяшлівым... Вам здаецца, мілыя, што грошы прыдуманыя дзеля таго, каб імі раскідацца! (Гневаўся стары.) Але гэта, мілыя, няпраўда. (Рабіў адкрыцьцё.) Яны створаны для таго, каб нават самы благі злыдзень даў людзям хоць нейкую карысьць. (Яго словы перакруцілі: каб і са злыдня выціснуць хоць якой-колечы карысьці. Не расьсьмяшылі яго.) Ні фараон, ні паншчынны цар не змаглі так пагнаць да працы, як менавіта яны, во! (Ён дабіваўся прызнаньня яму рацыі, пасьля чаго расказваў анэкдот; цікава, што кожны раз сьвежы, нечуваны.) Часамі бухгальтар хварэў. Смуткавалі.

У пасьлякалядную раніцу бухгальтар зайшоў на кватэру Сьцяпана, які, памыўшыся, сядаў сьнедаць. Цешча, з пакругленымі вачыма, паведаміла зяця: "Да цябе — якісьці п'яніца!" (Потым гаварыла яна, што госьць уявіўся ёй супрацоўнікам міліцыі.) Барадаты — загадаваў неахайную прычоску — ледзь варочаў ён языком і прасіў у Сьцяпана шклянку чорнай кавы. Я, мілы, ноч ня спаў і дома ня быў... Проста да цябе... Прабач мне, мілы, за неспакой, які...

— Прысядзьце, дарагі сябра, — Сьцяпан запрасіў яго да стала. Бухгальтар, аднак, марудзіў і, нарэшце, сказаў, што просіць Сьцяпана пагутарыць бязь сьведкаў. (Таму, мабыць, і падумалася бабе пра сышчыкаў.)

— Як гэта табе сказаць, мілы, — ён чакаў кавы. — Ах, як выказаць?.. Мо' й беспатрэбна?..

— Пасьпеце ў нас. Вы-ж хварэеце. Вярнуся я з працы, тады мы й пагутарым. Будзе час, — Сьцяпан зірнуў на ручны гадзіньнік, знарочна. — Цяпер мы да нічога не дагаворымся...

— Пачакай, — падняў той руку. — Пачакай, мілы. Я коратка, — цешча падала каву, і ён лакомліва сербануў яе са шклянкі, гарачай. — Ну, якіх— небудзь хвілінаў пяць, добра?

— Давайце.

— Вось, так: учора клікалі мяне ў... — аглянуўся ён на недачыненыя дзьверы ў калідор. — Клікалі — гэта далікатна, мілы, сказанае... Звычайна, прыйшоў адзін, па-цывільнаму, і запытаў: гэта вы? Я адказаў. А ён: ідзеце са мною! Я: чаго вам трэба? Ён: на месцы скажуць вам. Я: што? А ён: ну, пайшлі! Думаю сабе: капцы! — ён дакрануўся паркай шклянкі. — Ну, мілы, пайшоў я зь ім. А там, ведаеш, дзьве хвіліны гутаркі: што я магу сказаць пра такога аднаго знаёмага, які, аказваецца, замяшаны ў нейкую пакражу...

— Пасьпеце ў нас, — Сьцяпану кпліва разяўляўся рот. Ён пазяхаў. — Вам, калега, патрэбны адпачынак...

— Так, так... Я пасплю, вядома, але перш хачу...

— Я вас слухаю.

— На чым я зараз скончыў?

— Вас выклікалі ў міліцыю... — чорт яго спадзяваўся, што размова акажацца важнай!

Разумееш, пераважна, запозна. Забойства сакратаркі ашаламіла Сьцяпана ўжо іначай. Значэньне няшчасьця ўсплывала ў ім паволі, каб сфармавацца ў непрадбачаную цэласьць. Думка — гэта час. Сьмерць дзяўчыны i выклік чалавека ў міліцыю датычаць таго-ж толькі ў вадным выпадку, на адной працягласьці магчымай непазьбежнасьці! Красуня магла пажыць i гэтак далей.

1 ... 27 28 29 30 31 32 33 34 35 ... 89
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)