Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 322 323 324 325 326 327 328 329 330 ... 379
Перейти на страницу:

Бліснула маланка, пракаціўся над лесам гром – пагрозліва, як усё роўна Валадар пачуў папрок мазыранкі...

Потым паліў дождж – густы, цёплы і спорны. Яшчэ мацней паплыў водар багуну, жывіцы і ядлоўцу...

Дзяўчына паклала на мой лоб гаючую руку.

Потым абхапіла галаву абедзвюма далонямі і моцна сціснула – аж да болю. Здавалася, што не вытрымаю, і тады з маіх грудзей вырваўся гучны і трывожны крык – быццам ратаваўся ад нечага страшнага і пачварнага. Ад таго ж Залатарэнкі. Ад Чорнага. Сіліўся ўхапіць мазыранку за руку, каб вызваліцца ад невыноснага болю, выратавацца, зноўку ажыць і належаць жывым на зямлі, свайму краю, але не здолеў нават падняць рукі...

Тады ж мяне ахутаў адразу мройны туман, што паплыў з узболатку, і я праваліўся ў салодкае небыццё, адчуў, што плыву некуды ў бязважкасці і спакойнасці. Мільгалі перад маім сляпым позіркам зоркі і сузор’і невядомых галактык.

Ляцеў, здавалася мне, цэлую вечнасць...

Уцякаў ці вырываўся з павучыння няшчасця?

Куды імкнуўся – насустрач свайму шчасцю ці гору?

...«І пераможаны быў вялікі дракон, старадаўні змей, якога называлі д’яблам і сатаною, які спакушаў увесь свет, зрынуты на зямлю, і анёлы яго зрынутыя з ім...»

Голас чуўся з неба. І ліўся ён меладычна і плаўна, пераканаўча і настойліва. Я толькі паспяваў запісваць пачутае. Пісаў для некага. Як быў упэўнены, што кожны радок будзе прачытаны, асэнсаваны... Пісаў не на паперы. Запісваў у памяць сваю, каб потым спісаць на Агульную Памяць, што далучыцца да Кнігі Жыцця.

«Цяпер прыйшло выратаванне і сіла і валадарства Бога нашага і ўлада Хрыста Яго, таму што зрынуты паклёпнік братоў нашых, які паклёпнічаў на іх перад Богам нашым дзень і ноч.

Яны перамаглі яго крывёю Агнца і словамі сведчання свайго і не палюбілі душы сваёй нават да смерці...»

Словы святога Адкрыцця чытаў нехта знаёмы – жаночы прыемны голас. Я яскрава бачыў таго дракона, гада і сатану ў адной асобе. То яго аблічча было ў кожнай хаце і кожнай установе, на плошчах і скверах. Хацеў зацьміць абразы Хрыста і Божай Маці. Пасміхаўся прыжмуранымі вачыма, як Юда, над ахвярамі, над кожнай жывой істотай, закутай з яго ласкі ў духоўныя жалезныя кайданы і калючы дрот...

Я ж бачыў і Новы Дзень, калі люд скінуў з сябе павучынне калючага дроту... Кожная ахвяра заклікала жывых успомніць, хто ён і адкуль, хто адбіраў жыцці... Памерлыя і закатаваныя заклікалі ў сведкі дух продкаў, тых, каго пасеклі расейцы. Ды ўкраінскія казакі, крыжакі і рыцары Ордэна... Яны, ліцвіны, плацілі жыццём за тое, каб не гнуць спіну перад заваёўнікам. Паміралі, а не ўсоўвалі добраахвотна галаву ў ярмо.

Але чаму ж тады сёння так абленаваўся нашчадак смелых рушанняў ліцвінаў, што і рабства не пачувае за рабства? Упартасцю сваёй даказваў, што раб, які не адчувае сябе рабом, – тройчы раб! Чаму ён не моліцца таму Богу, якому маліліся яго далёкія прашчуры? Чаму не размаўляе на той ліцвінскай мове, на якой гаманілі яны і да волі імкнуліся найбольш за ўсё... Нашчадкам жа стала мілей і чужая мова, і культура свайго жорсткага эксплуататара...Калі ж прачнецца розум твой і воля, люд Ліцвініі?

Чаму такая доля і лёс у Ліцвініі?

«Цяпер Бог успомніў пра нас і павярнуўся да нас. І ідзе змаганне Дабра і Зла. Працягваецца яно і дзень і ноч. З кожным днём усё больш і больш людзей пачынаюць адчуваць сваю нікчэмнасць, і іх душы пачынае апякаць сорам...»

– Хто ты? Я не бачу цябе, а толькі чую...

– Тваё жыццё. Я ні на імгненне пра цябе не забывалася, таму і завуся «я ні на...» – Яніна я, любы, Я-ні-на, няўжо не пазнаеш?

– Цяпер пазнаў... Хаця здагадваўся з першых слоў.

– Што ж ты нарабіў, мой каханы! Навошта ж так?

– Чым я правінаваціўся?

– Дакараў мяне, а сам яшчэ глыбей ужыўся ў сваё стагоддзе, чым я, нават і жыць там хацеў застацца. Касмічная Рада ледзьве выцягнула цябе адтуль. Ты ж быў на мяжы, нават за мяжой дазволенага... Толькі цуд і выратаваў цябе. Князёўна Ліцвінія страшэнна перапалохалася за цябе. Непасрэдна яна і прымала ўдзел у тваім выбаўленні з палону часу.

– А цяпер дзе я?

– Са мною. Мы на беразе Прыпяці. Каля сосен твайго дзяцінства. Сюды ты мяне не раз у снах адсылаў, каб вылечыць. Цяпер сам лячыся, шляхціц Клімовіч... Героем, бачыце, захацеў быць, мячом размахаўся, эх ты, ваяка. Ну навошта табе здаўся той царскі прыслужнік Залатарэнка? Ты ж ведаеш, якая смерць у яго была, без цябе ж там і абышлося... Калі ж адпавяць сабраліся яго ў царкве, то храм не захацеў яго прыняць, пярун стралой ударыў у труну…

1 ... 322 323 324 325 326 327 328 329 330 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)