Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочая поэзия » Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве
Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве

Электронная книга - «Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве». Краткое содержание книги:

Эпічнай паэмы «Пан Тадэвуш» класіка сусветнай літаратуры Адама Міцкевіча (1798–1855) у перакладзе Пятра Бітэля.
Асноўная сюжэтная лінія «Пана Тадэвуша» — маёмасныя спрэчкі двух шляхецкіх родаў. Высмейваючы звады і сваркі, паказваючы іх дробязнасць у святле змагання найлепшых сыноў краю за волю і незалежнасць, паэт горача заклікаў пакончыць з унутраным разладам у грамадстве, аб’яднаць усе здаровыя сілы дзеля вызвалення Бацькаўшчыны.
1 ... 25 26 27 28 29 30 31 32 33 ... 104
Перейти на страницу:
Міналі стравы, моўчкі сходзіў час абеду, Аж раптам уварваўся ў нудную бяседу Неспадзяваны госць — ляснік. Паходкай жвавай, Нягледзячы на час абедні, з нейкай справай Падбег да пана. Адгадаеш з рухаў, з міны, Што пасланец ён нейкай важнае навіны. Звярнулі вочы на яго паны і пані, А ён, адсопшыся, сказаў: «Мядзведзь, маспане!» І рэшту адгадалі ўсе: што з цёмнай гушчы Звер выйшаў і што краўся з Занямонскай пушчы, Што трэ’дагнаць яго. У момант зразумелі, Хоць абсудзіць той справы часу йшчэ не мелі. Супольнасць думак праявілася адразу Праз жэсты рук, праз сэнс загаду ці наказу, Якіх хоць многа загуло ў хвіліну гэту, Ды ўсе яны адну на ўвазе мелі мэту.
«Ў сяло, — сказаў Суддзя, — хай сотнік скача жвава! Паклікаць дабравольцаў, бо чуць свет — аблава! Хто з пікай вырушыць ахвотна, без адказу, Таму спісаць пяць дзён і дзве шарваркі зразу!»
А Падкаморы крыкнуў: «Зараз жа на Сівай Скакаць ка мне у двор і, захапіўшы жыва Дзве п’яўкі, слаўныя заядласцю й навукай — Сабака Спраўнікам завецца, Страпчай — сука[23], — У мяхі ўвапхнуць, у морды затычкі заправіць І конна, для паспешнасці, сюды даставіць!» «Гэй, Ванька! — закрычаў Асэсар рускай мовай, — Цясак бруском звядзі! Каб мне было гатова Усё! Цясак — Сангушкі князя падарунак, Паняўў Правер і ў пасе кожную з ладунак!» «Рыхтуйце стрэльбы!» — ўсе крычалі ўсхвалявана Асэсар волава шукаў. «Куль трэба алавяных! — Крычаў. — Я форму ў торбе маю!» «Да плябана, — Сказаў Суддзя, — паслаць ганца, каб заўтра рана Прыбыў імшу адправіць у лясной капліцы — Святому Губерту за ўдачу памаліцца».
Пасля загадаў тых усе пазамаўкалі, Задумаліся, быццам між сабой шукалі Кагосьці. І міжволі ўсіх прысутных вочы Твар Войскага старога цягне, адзіночыць. Відаць, правадыром яго ўсе выбіралі І моўчкі булаву яму перадавалі. Падняўся Войскі, зразумеў сваё заданне I, стукнуўшы рукою ў стол, сярод маўчання Дастаў з-за пазухі ланцуг, які на вушку Трымаў грубы гадзіннік з добрую ігрушку. «Паўпятае, — прамовіў,— заўтра ля капліцы Сабрацца ўсім ганцам, ды толькі не пазніцца»
Тут рушыў з-за стала, за ім без затрымання Пайшоў ляснік. Ішлі абдумаць паляванне.
Вось так і камандзіры пры чаканні бою, Калі байцы адпачываюць, чысцяць зброю Ці спяць на шынялях, ці сядуць сілкавацца, — Цішком вядуць нарады доўгія ў палатцы.
Абед спыніўся, дзень прайшоў у неспакоі, — У клопатах пра коней, пра сабак, аб зброі. А ў час вячэры госці вельмі мала елі І на’т ахвоты спрэчкі прадаўжаць не мелі За ганчакоў. Мір заключыўшы ў тым разгары, Асэсар з Рэентам ідуць пад рукі ў пары — Шукаюць волава. Другія пасля працы Пайшлі спаць рана, каб на досвітку падняцца.
1 ... 25 26 27 28 29 30 31 32 33 ... 104
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)