Кліч роднага звона
- Автор: Далідовіч Генрых
- Год: 1997
- Язык: белорусский
- Год: Юнацтва
- ISBN: 985-05-0142-1
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Кліч роднага звона». Краткое содержание книги:
— Ды ты ўжо жанчына!— усклікнуў ён з самым шчырым захапленнем.— Табе патрэбен ужо мужчына!
Чырвань з Любчынага твару начала спадаць; яна заплюшчыла вочы i пакорліва маўчала, чакала, што ён будзе рабіць далей.
— Мужчына паможа развіцца, закрасаваць гэтаму цудоўнаму целу, як сонца, дождж памагаюць расці, налівацца цяплом i сокам маладому яблыку!
Не могучы раней, у маладосці, гаварыць такіх гучных слоў, тым не менш цяпер, нават насуперак сваёй волі, такое ён прамаўляў шчыра, нават па-маладому захоплена. Ён ведаў: каб дабіцца жаночай прыязнасці, ёй, кабеце, трэба нават i хлусіць, але вельмі спрытна i ласкава, але цяпер ён не маніў, ён за-хап-ляў-ся! Божа, якая гэта магутная рэч — захапленне мужчынам жанчынаю! Колькі пра гэта пісалася ўжо, колькі было i ёсць гаворак, але ў жыцці ўсё гэта непаўторнае!
Любка, чуючы яго шэпт, а таксама тое, што дазваляла сабе ягоная рука, маўчала, чакала іншага як непазбежнасці. Ён жа гарэзна зашарсціў далонню ёй пад жыватом:
— Была блізкая з хлопцам?
Адказала з заміраннем i шэптам:
— Не.
— Не маніш?
— Не.
— Але я сам бачыў, як ты ціскалася з дружыннікам Любамірам!
— Не-е! Ён лез, але я...
— Што — ты?
— Ну...
— Паддалася?
— Не-э! — горача запярэчыла Любка.
— А ты ўжо хочаш пазнацца з хлопцам ці з мужчынам?
Змаўчала, кроў зусім схлынула з яе шчок.
— Ты ўжо не дзяўчо, не падлетак, ты ўжо, як i трэба, сталая дзяўчына! Табе прыйшоў самы спрыяльны час, каб ты кахала i каб цябе кахалі. Ты адчуваеш, што такое каханне?
Зноў ні слова ў адказ.
— Любка, радасць i краса ненаглядная, я, ты ўжо ўсё сама добра бачыш, служылы чалавек, быў жанаты, бацька i дзед. Але я, павер, так i не зведаў, што такое каханне, з-за чаго столькі радасці, шчасця, бяды i слёз. Можа, i з-за гэтага я такі ж малады, нязведаны, як i ты. Дык скажы мне шчыра, люба мая: ты не супраць быць са мной блізкаю? Скажам, каханкаю?
Ці то зусім разгубілася, ці нічога не кеміла, пра што ён гаворыць.
— Прашу: скажы праўду! Toe, што цяпер у цябе на душы!
— Як скажаш.
— Ты ж ужо не дзіця, адчуваеш, чаго я жадаю! — дабраўся пад яе рукі, абмацаў адну i другую палавінкі яе тугіх грудзей.— Я хачу цябе! Як жанчыну! Толькі ведай: я не змушаю цябе да гэтага, не купляю тваю пяшчоту, я цябе кахаю! Чуеш ты, малая i бесклапотная: як вы ўсе лічыце, дзіўны, але суровы Усяслаў хоча галубіць мілую ягонаму сэрцу Любку! Ён жадае быць малады, радасны i шчаслівы! Нават больш — ён, калі гэтая Любка згодзіцца, зробіць яе сваёю жонкай! Ён будзе яе туліць, мілаваць, песціць, насіць на руках! Толькі б ты стала жонкаю вернай! Каб была са мной заўсёды! I ў радасці, i ў горы!
— Ты мяне не возьмеш за жонку,—нарэшце падала голас Любка.
— Чаму?
— Табе трэба слынная баярыня. Ці з Навагародка, ці з Галіцка-Валынскай зямлі. Я ж — з простых смердаў. Ды...
— Што, краса мая ненаглядная, «ды»? — прыпадняўся, зірнуў у яе ясныя шэрыя вочы ён.
— Князь, баяры, уся Рада не захочуць, каб мы злучыліся. Яны зажадаюць, каб ты, такі важны чалавек, сышоўся з важнай баярыняю, каб яна прынесла карысць вялікую Навагародку.
— А ты вельмі разумная,— здзівіўся ён.— Разбіраешся ў вышэйшай палітыцы.
— Я ж ужо не маленькая. Многае чую i бачу. Я не для цябе, гаспадар. Але я...
— «Але я...» — не даў дагаварыць ён ёй.— Але я ўжо адзін раз быў жанаты з добрай, але хворай i нямілай. Цяпер, калі я ажыў i яшчэ, як ты кажаш, не ападак, хачу быць з той, хто мне любы.
— Табе трэба баярыня...
— Дурнічка мая мілая,— усцешыўся.— Кажу ж, я пажылы ўжо, не раз i не два пабыў у розных краях, пабачыў многіх жанчын, але ты самая пекная. Каб ты не жыла ў маім доме, каб нашы дружыннікі i дзецюкі не баяліся майго гневу, яны ўжо даўно перабіліся б, ухапілі б цябе. З табой многія баярыні i княгіні не зраўняюцца!
Прыгарнуў, зусім адхінуў яе напружаныя рукі, сціснуў хораша ўзнятыя белыя грудзі і, пазіраючы ў яе пабольшаныя ад сораму i страху вочы, сказаў:
— Нікога, нават перад пагрозай смерці, не паслухаю: ні князя, ні баяраў, ні Раду, ні бацькоў тваіх, нікому, нават самаму прыгожаму i ўдаламу, не аддам такую красу, такое цела i такую, як у цябе, душу! Хай самый смелыя i закаханыя ў цябе б'юцца са мной не на жыццё, а на смерць! Толькi ты, пакуль я яшчэ магу стрымаць сябе, скажы: ты згодная стаць маёй жонкаю?