Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая драматургия » Урачыстасьць у садзе[Драматычныя начыркі]
Урачыстасьць у садзе[Драматычныя начыркі] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Урачыстасьць у садзе[Драматычныя начыркі]

Электронная книга - «Урачыстасьць у садзе[Драматычныя начыркі]». Краткое содержание книги:

Крыніца: Янка Юхнавец. Урачыстасьць у садзе. Драматычныя начыркі.Ню Ёрк, 1996.
1 ... 26 27 28 29 30 31 32 33 34 ... 54
Перейти на страницу:

шукайце, шукайце, княжа.

Просьбы нашы, і князявы —

радасьць нам хлусьлівая

народзіцца ўвабраная ў столкі слоў,

што заўтра зблуджаны ў лесе зьвер,

здаецца, стукаецца ў дзьверы да паляўнічага…

Князь

О, не!

Вобмацна прароцтва скарбніцу

выпрашваеш у Бога,

ці нюхам зьвера людзіцца, ці як

сьмерці небясьпекі пазнаваць?

О, не!.. Буду жыць яшчэ.

Гняздо сваё ня кіну.

Я тут адзін. Нашчадкаў я ня песьціў

у гэтым сьвеце, дзе па нараджэньні

прыходзіць сьмерць, дзе сэрцам адчуваеш

і вачыма бачыш: моцны, горды й прагны жыць

вадзянай кропляй вісне,

якую вецер зьдмухне порстка

павеістай часаінай ім наўрочнай.

Лепш было старэчам гэткім жыць,

чым адчуваць і памятаць маладзенства сілу.

Як цяжка не глядзець на вечнасьць!

Сьціскаць яе раздольлем усялякім,

ды хоць-бы мройнымі спадзяваньнямі,

ці прыгодамі дурнаватымі,

або крыламі шасьцець няспыннымі

пад вобліскі маланак летам над гасьцямі ў замку старавечным.

(уважліва)

Сядай, мой спадарожнік,

ашчада дзён маіх.

Ты ня быццам іх пільнаваў

дзеля майго зьнібеньня.

Навошта?

Пытаюся: навошта? Адказвай.

Я раней ня думаў

пра жах кананьня.

Твой розум быў даступны з Богам,

ён чуў у лесе анёлава шаптаньне…

Навошта? Шпурні сваю ты сьціпласьць.

Будзь князем з мной, будзь роўным!

(дрыготкай рукой да Пустэльніка)

Скажы ўсё… Я кідаюся туды,

аж да таго, што страчана калісьці мной

бяз ашчады…

Чаму прымоўк? Упобачы ня чуеш князя?

Наўжо ты бачыш навакол мяне

мой згон, як ты казаў нядаўна?

Пустэльнік

Князь, ты будзеш доўга жыць…

Я зёлак дам табе із цудамі сьвятымі.

Выпжеш — паздаравееш.

Князь (прабуе ўстаць, але слабы)

Іншыя?

Чаму раней іх не даваў удостач?..

Распука! Прокмець узбудрожаная

кадзе замак, здаецца, ускалынула,

і кропля першае крыві з мяне

сплыла кропляй сьмерці.

(упэўнена)

Не, — ня кропляй сьмерці!

Голас мой зноў стане бураклічным

і небалючым болем хваробу абміну.

(узірліва на Пустэльніка)

Замоўк. Чаму маўчыш? Гнябеняй сьвятой

стаіш прад князем.

Цішыня мяне жахлівіць. Гамані.

У замку месца ёсьць казаньням разыйсьціся

рэхам ад словаў чалавечых.

Гамані. Я абяцаў з табою роўным быць.

Пустэльнік

Мы роўныя з табой, мой князю,

перад Богам…

Князь (урывіста)

У чым? Кажы — паслухую!..

Змаганьня сілы ў непавіне блізкай

з маёй старасьцяй.

Пустэльнік (убажлева)

Блізасьць сьмерці — гуканьне абароны,

і сьмерць — жыцьця крыніцы.

Зноў ручаі быцьця ізь іх цякуць

у постаць чалавечую, у лапы ў зьвярыныя.

Князь

Жахнасьцяй твой голас зноў азначаўся

ў маёй душы.

Пустэльнік (задавольна-асьцярожна)

Але зьнямога,

і жыцьця сканчэньня

ў самім яго запале, бо-ж нараджэньне —

каб памерці.

Князь

У тваіх словах чую захоны вялізарныя,

скуль можна выбягаць, душыць і рабаваць,

зноў да іх вяртацца шчасным.

Працягваецца дабыча ў сіле шчасьця…

А сьмерць — жыцьця крыніцы.

О праўда! Якая праўда днёс!..

Але чаму да вазяроў — магіліцаў

яны цякуць рупліва?

(уваходзіць Дамаведкаь прынесла

адвар зёлак)

Дамаведка (пабожна сьхіляе галаву)

Сьвятое зельле князю прынесла…

Пустэльнік

Князю, зельле — цуды збаўнае

выпіце.

Жадобаю на варце дзён тваіх

спынюся на заўсёды.

Не хвалюйцеся,

бо могільнік — спамін найлепш.

А сум астанецца ў тых,

хто крыху апынецца

за курганам,

у руках з рыдлёўкай.

(Князь выпівае адвар. Дамаведка адходзіць)

Князь

Я спадзяюся, я веру табе.

Мне будзе лепш,

я ведаю,

ад зельля, ад твайго сьвятога.

Пустэльнік (сьціпла)

Убогі мой учынак,

няхай уславіць князя.

Князь

Я моцай аджыву, ты кажыш, дружа мой,

ад зёлак цудных сьвятога чалавека?..

Ды палахліва мне, як падумаеш:

1 ... 26 27 28 29 30 31 32 33 34 ... 54
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)