Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая драматургия » Урачыстасьць у садзе[Драматычныя начыркі]
Урачыстасьць у садзе[Драматычныя начыркі] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Урачыстасьць у садзе[Драматычныя начыркі]

Электронная книга - «Урачыстасьць у садзе[Драматычныя начыркі]». Краткое содержание книги:

Крыніца: Янка Юхнавец. Урачыстасьць у садзе. Драматычныя начыркі.Ню Ёрк, 1996.
1 ... 25 26 27 28 29 30 31 32 33 ... 54
Перейти на страницу:

Ты толькі асьвяці мяне,

а Сам астанься там, у небе,

у дайным назіраньні.

Я-ж буду тут — прынукай успамінаў у шэразе гадоў

ускрослых пакаленьняў ізь цела Абэля.

Я стануся тварцом кону іхнага,

касцом пожняў іхных хваляваньняў.

Дай, Божа, каб мая зямля

засьцігла подыхам вясьнянага першапаўстаньня!

(хрысьціцца, абмывае твар у ручаі, зачэрпвае

бэльчыкам ваду, ідзе да будана)

Апошнюю балонку ў Бібліі

пасьля я дачытаю… Кароткай дарогай ідучы

ад ручая, я ўзмацнею зноў…

Божа, чаму Ты блукаеш у моцы ў сваёй?

Навошта захапляешся пакутамі й шчасьцем

аднолькава?

Ня будзь Ты цямрынёй

між дзён людзкіх. Схіліся над сахой

вунь побач з селянінам.

Не ляжы мяжой спакметнай між людзьмі,

што гэтак морацца ў змозе неадоленай,

каб быць спрадвечнасьцяй… ці толькі ўсяго

жыцьцём-наканаваньнем…

Ды час пайсьці ўжо. Пайсьці! Пайсьці!

Айчынная дадумнасьць апавядае:

— Як пайшоў, дык зноў куток знайшоў

парожні.

Замовы каля мяне шапочуцца аддаўна…

(уваходзіць у будань неўзабаве стуль

выходзіць з пучкамі сухіх красак-травы)

—--------------

(Стары замак. У некаторых месцах ён паўразбураны.

Насустрач выбягае Дамаведка)

Дамаведка

Хутчэй, хутчэй, ты, чалавек сьвяты!

Я толькі што зьбіралася пабегчы да цябе

прасіць сьвятой мальбы і помачы тваёй…

Пустэльнік

А я сам іду… баржджу, і ведаю — чаму.

Дамаведка

Наш князь яшчэ жывы,

і, мабыць, да адходу

яму прыносіць трэба пакору і пашану.

Пустэльнік

(ледзь прыпынна каля Дамаведкі)

Мае пачуцьці спагады й дабра

заўсёды зь ім… ня толькі сяньня.

(паўголасам да сябе)

Пашана незраўнёна — сьмех учарашні.

Але-ж хвалю яго, каб вырвацца зь ярма

пагарды…

Дамаведка

Што, ойча, кажа? Я не пачула гутаркі сьвятой.

Пустэльнік

(уваходзіць, дае пучок сухой травы

Дамаведцыь шапотна)

Даўно я ведаю пра князевы нямоцы.

Нат уначы я думаў, як памагчы яму…

Ты-ж гэтыя звары цярпліва краскі

й астудзі,

каб можна піць было адразу, нагбам,

Але сама ня пі навару,

бо цуды-моцы прападуць усе.

Дамаведка (упэўнена)

Цуды набожныя, сьвятыя

князю памогуць, ня мне.

А лек мой, ойча, грыб сухі

звараны ў капусьце кісьленай…

Пустэльнік

Акыш, гарэзная!

Гарыш сытнелая

хлебамі-князькамі.

—-----------

(Князява адпачывальня. Уваходзіць Пустэльнік. Князь

напаўзьлёзе ў ложку)

Пустэльнік (спачувальна)

Князя нашага багасловіць Бог!

Прашу спагад сьвятых пакутам князкім…

Ледзь толькі дзень пачаўся ў маім самотніку,

я душой ачуненай кліч пачаў ратунку.

Я пабарзьдзіў. Князю, бачыш — яшчэ рана гэтак,

першым променем усё не абзарэла…

У князя, мабыць, пакуты тыя самыя?

Сілы таёмныя хваробы нежаданай

даюць магчымасьць тлець агням балючым.

Так сьмерць прабуе моц сваю заўсёды

каля варотаў зямнога раю…

(пахопна)

… але абдымкамі няроднай мацеры

вас, князь, напэўна, не прыгубляе.

Цярпеце з ласкаю — так Богу трэба.

Князь

(Пакутна ўсхопліваеццаь кароткі час глядзіць на

Пустэльніка, адхінаецца на падушкі)

Унок ты Богаў, як раптам ты зьмяніўся.

З маўклівым болем паслухаў твае словы.

Ты маладзейшы за мяне,

бяз грэху ты прад Госпадам,

ты неяк гутарыш прыгодай эвангельскай.

Я ў мінуласьці наводлесьць падобныя

ня слухаў ад цябе.

Год не адзін гасьціў у маіх харомах —

нічога не казаў. Чаму?

Мо тады азначаў няпустэльна

дні іншыя і цягі нясунятныя

да асалод жыцьця.

Чаму пра сьмерць

ты мне гаворыш сяньня?

(глядзіць у столь)

… о сэрца і душа зьняможнага старэчы!

Каму адход прарочаць людцы

зь імём каб жыць у днях ледзь сытным.

Яны ўсе — прасмаленая вяроўка,

трымальнік вечны ад прыгод жыцьцёвых!

Дух сьвяты,

просьбу спадабай маю — сьцеражы мяне!

Я жыву яшчэ — жывым жыву…

Пустэльнік (лагодна перапыняе)

Апраўднасьці грахам сваім

1 ... 25 26 27 28 29 30 31 32 33 ... 54
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)