Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ
БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ

Электронная книга - «БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ». Краткое содержание книги:

БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ
1 ... 28 29 30 31 32 33 34 35 36 ... 179
Перейти на страницу:

Рэлігійныя дачыненьні на Беларусі адыйгралі ў гісторыі беларускага народу згубную ролю. Бо рэлігійнае змаганьне так глыбака падзяліла народ, што беларус-каталік уважаў за бліжэйшага сабе паляка, чымся беларуса праваслаўнага, а гэты — бліжэйшым маскаля за беларуса-каталіка. У рэлігійных ходаньнях абодва бакі ўмешвалі ў беларускія справы Маскву і Польшчу. Гэта забівала беларускую гаспадарсьцьвеную думку.

XVII*

Беларуская культура ў Вялікім Княсьцьве — Сувязь з Захадам — Гуманізм — Друкарні — Кнігі — Францішак Скарына - Васіль Цяпінскі - Сымон Будны — Браты Мамонічы — Беларускія летапісы — Значаньне беларускае культуры і мовы ў Вялікім Княсьцьве

Беларуская культура у Вялікім Княсьцьве разьвівалася вельмі памысна. У тым часе Беларусь з культур нага гледзішча стаяла ня ніжэй за заходнія народы 1 куды вышэй за Маскву, што прызнаюць і расейскія гісторыкі (прыкладам, Лаппо)

Матар'яльнае і таварыскае жыцьцё на Беларусі ня розьнілася ад заходня -эўрапэйскага. Шмат беларусаў выяжджала на студыі ў заходня-эўрапэйскія унівэрсытэты і, вяртаючыся на Бацькаўшчыну прывозілі з сабой навейшыя здабыткі чалавечага духу. Асабліва шмат беларусаў выяжджала на навуку ў Італію у тамтэйшыя унівэрсытэты. Італія стаяла тады з гледзішча поступаў духовае культуры на першым месцы. Тут нарадзіўся разумовы рух г. зв. гуманізм, які быў рэакцыяй супроць сярэднявечнага рэлігійнага сьветапагляду. Гуманізм падыймаў чалавека з тае прорвы духовае нікчэмнасьці у якую запхнула яго сярэднявечча. Гуманізм адрадзіў зацікаўленьне да творчасьці старавечных рымскіх і грэцкіх клясыкаў. Веданьне лацінскае і грэцкае мовы бы то канечнаю патрэбаю для кажнага адукаванага чалавека Лацінская мова запанавала у Эўропе ў літаратуры, ура дах, таварыскім жыцьці.

Асьвечаныя пласты народу прыносілі з сабой і на Беларусь веданьне грэцкае і лацінскае моваў, антычнае культуры. Але xapaктэрнa, што лаціна ня выціснула беларускае мовы як урадавае, так і літаратурнае. Наадварот асьвечаныя людзі з гэтае пары падчырквалі лепшасьць беларускае мовы, гаворачы, што без яе ў княсьцьве «блазнам будзеш».

Гуманістычны рух на Беларусі меў шмат выдатных прадстаўнікоў. З іх трэба ведаць пра наступных:

Францішак Скарына з «слаўнага гораду Полацку» нарадзіўся каля 1486 г Вучыўся спачатку ў Кракаўскім унівэрсітэце дзе скончыў філезофію, а потым у Падуі (Італія) студыяваў мэдыцыну і здабыў тытул «доктара лекарскіх навук». Па сканчэньні адукацыі затрымаўся нейкі час у Празе, дзе пачаў пераклад кніг рэлігійнага зьместу на беларускую мову, каб гэтыя кнігі зрабіць прыступнымі "людзям простым паспалітым» У 1517 г Скарына надрукаваў біблію пабеларуску. Гэта была трэйцяя ў Эўропе біблія ў мове народу для якога яна была прызначаная. Раней за яе выйшлі нямецкая (1445) 1 чэская (1488). Пераехаўшы каля 1525 г у Вільню Скарына займаўся далей друкаваньнем кніг у беларускай мове Гэта былі таксама кнігі духоўнага зьместу Скарына рупіўся аб харасьцьве сваіх выданьняў Усе ягоныя вы даньні маюць прыгожы, лёгкі да чытаньня шрыфт Вялікія літары мастацка ўбраныя галінкамі лістоў, краскамі, зьверамі. Ёсьць сярод іх і гэрб роду друкара — сонца і паўмаладзік, злучаныя разам. На бібліі намаляваны і партрэт Скарыны.

Другім вялікім гуманістым на Беларусі быў Васіль Цяпінскі (нарадзіўся каля 1540 г у Полаччыне). Ён пераклаў у беларускую мову Евангельле. У прадмове да яго Цяпінскі бядуе, што некаторыя беларусы «ў польскія школы або іншыя сябе і дзеці свае бяз устыду заправуюць». Цяпінскі - вялікі патрыёта Беларусі і глыбокі культурны дзеяч. Ён заклікаў любіць сваю Бацькаўшчыну, мову, народ.

Трэйцім выдатным гуманістым быў Сымон Будны, які выдаў пабеларуску «Катэхізіс» і шмат іншых кніг рэлігійнага зьместу. Будны таксама заклікаў любіць сваю мову: «Бо слушным ёсьць тое, каб вашы княжыцкія міласьці любілі мову таго народу, якім даўныя продкі і іх княжацкія міласьці панове бацькі вашых княжацкіх міласьцяў спрадвеку слаўна кіруюць»,— пісаў ён у прадмове да «Катэхізісу».

Друкаваньне кніг на Беларусі асабліва пашыралася ў першай палове XVI ст. Трэба зацеміць, што першая беларуская друкаваная кніга («Цьвятная Трыодзь») была надрукаваная ў Кракаве (1483). Там таксама зьявілася і другая («Актоіх») — у 1492 г. Зьяўленьне беларускіх кніг у Кракаве раней за польскія тлумачыцца тым, што ў Кракаве тады жыў гаспадар Вялікага Княства Літоўскага, які быў адначасна і каралём польскім. Асяродзьдзе гаспадара было пераважна беларускім, і таму тут зьявіліся беларускія кнігі.

1 ... 28 29 30 31 32 33 34 35 36 ... 179
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)