Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ
БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ

Электронная книга - «БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ». Краткое содержание книги:

БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ
1 ... 31 32 33 34 35 36 37 38 39 ... 179
Перейти на страницу:

1. Варцкі Статут, перакладзены ў 1420 г.

2. Статут Вялікага Князя Ягайлы ад 1423 г.

3. Вісьліцкі Статут XV ст. Гэты Статут быў выдадзены польскім каралём Казімірам у 1347 г. палацінску. З лацінскага арыгіналу пераклад у беларускую мову зроблены ў пачатку XV ст. не пазьней за 1423 г.

Мова гэных перакладаў, асабліва Статуту Вялікага Князя Ягайлы, мае вельмі шмат палянізмаў (магчыма, сьведама, каб лепш была зразумела палякам).

Таксама выразныя беларускія ўплывы ў мове першых польскіх памяткаў пісьменства XV ст., як, прыкладам, у псалтыры Флёрыянскім, бібліі каралевы Зофіі, малітаўніку Вацлава, казаньнях і інш., сьведчаць аб тым, што яны зробленыя пад уплывам чужога пісьменства.

Паволі на працягу XV ст. пачалі зьяўляцца пісаныя папольску кніжкі, і калі ў наступным веку праходзіць праз Эўропу творчы, рэфармацыйны рух, будзячы нацыянальную мову, дык дзякуючы ранейшым беларускім уплывам польская літаратурная мова здолела выступіць тады як ужо наяўная і неўзабаве, моцна разьвіўшыся, пачала нават пагражаць нашай.

Як бачым, за нашым прыкладам палякі некалі першы раз адважыліся мову свайго народу паволі ўводзіць у пісьменства. Але на гэтым беларускія ўплывы на мову палякоў не абмежаваліся. Як паказалі досьледы польскіх вучоных навейшых гадоў, беларуская мова зрабіла вялізарны ўплыў ня толькі на сам факт паўстаньня польскае літаратурнае мовы, але і на ейны характар.

Ужо ведамы пісьменьнік і вучоны Крашэўскі ў 1847 г. («Новэ студ'е літэрацке») пісаў аб тым, што ў гісторыі польскае мовы важную эпоху становіць злучэньне з Польшчаю Вялікага Княства за Ягайлы, бо з гэтым мамэнтам спыніліся бадай цалкам беспасярэднія ўплывы на мову польскага народу з боку немцаў і чэхаў, а пачаўся беларускі ўплыў. На ўсходзе адкрываюцца шырокія палітычныя і дыплёматычныя сувязі, двор гаворыць пабеларуску, мова гэтая стаецца пасярэднікам між Літвой (Беларусяй) і Польшчай... Бліжэйшыя дачыненьні з беларускімі землямі прытрымалі польскую мову ў формах больш славянскіх, мяшаючы яе часта з гутаркай братняй, а менш заходняй. Прычыняецца да гэтага і бытнасьць у Беларусі польскіх паноў і двара, а таксама і тое, што землі Вялікага Княства далі пасьля паляком шмат пісьменьнікаў, паэтаў, музыкаў, ваякаў і палітыкаў, як прыкладам: Шымановіч, Зімаровіч, Вацлаў Патоцкі, Нарушэвіч, Красіцкі, Тарпінскі, Заблоцкі, Залескі, Жэвускі, Чайкоўскі, Кажанеўскі, Міцкевіч, Крашэўскі, Сыракомля-Кандратовіч, Сапега, Хадкевіч, Касьцюшка, Рэйтан, Траўгут, Манюшка, Карловіч і шмат-шмат іншых, якія родам былі ў бальшыні з беларускага краю.

Усебаковы ўплыў беларускае мовы на польскую трываў ад ейных нарадзінаў аж да апошніх дзён. Абапіраючыся на нашую ўжо разьвітую і багатую мову, польская літаратурная мова і пісьменства пачалі стаўляць свае першыя крокі, разьвівацца. Гэта ня будзе нам дзіўным, калі ўсьведамім сабе той высокі культурны ўзровень беларускага народу ў гэныя мінулыя вякі, калі ўсьведамім сабе, што была даўгая пара, калі на ўсім, прасторы ад Прыпяці да Дзьвіны і ад Бугу да Смаленску і далёка за гэты прастор углыбкі чужых краёў мова беларускага пісьменства была адзіна блізкая, зразумелая для народу.

Уплывы на Маскоўшчыну ішлі насамперш праз нашых эмігрантаў і былі такія ўсебаковыя, што ня было проста такое дзялянкі грамадзкага жыцьця, дзе-б не пранавалі беларусы і на якой не пакінулі-б свае нацыянальнае пячаткі.

Вось што кажа аб гэтым расейскі вучоны — славісты П. Бяссонаў («Белорусские песни», Масква, 1871 г.): «Грамадзка-культурны ўздым у Беларусі выдзяліў вялікія сілы, якія далёка пераступілі межы беларускага сьвету і разьліліся далёка ва ўсіх кірунках. Беларускія школы сваёй навукай папярэдзілі з гэтага гледзішча і Украіну, шмат у чым перадалі ёй свой тып, а тым балей цалком перанесьліся ў Маскоўскае гаспадарства ўжо да канца XVII стагодзьдзя. Асаблівы бляск і славу яму (Беларускаму краю) прынесьлі тыя сілы, якія выліваліся за межы краю... Злучыўшыся ў вадну вялікую калёнізацыю, што трывала стагодзьдзямі. Рады калянізатараў скіраваліся туды, дзе бачылі ніжэйшы стан асьветы і куды спадзяваліся прынесьці з сабою суму рэформаў... Мы бяром на ўвагу толькі трывалкія вынікі гэтае дзейнасьці, а кажны ведае, як усебакова дужымі і ўплывовымі яны былі, прыкладам, у Вялікарасеі, а асабліва ў Маскве. Прыбышы занялі тут самыя важныя ўплывовыя становішчы, ад сьвяшчэньнікаў да кіраўнікоў кансысторыяў, імі-ж уладжаных, ад узгадавальнікаў царскае сямьі да настаяцеляў манастыроў, да рэктароў, прэфэктаў і настаўнікаў імі-ж утвораных школаў, да габінэтных вучоных, кіраўнікоў канцылярыяў, дзякоў, сакратароў. Усё паддадзена іхным рэформам: багаслоўская навука, карэкта сьвятога і служэбнага тэксту, друкарства, справы расколу, царкоўная адміністрацыя, казаньні, царкоўнае, публічнае і хатняе пяяньне, ноты, вонкавасьць архірэйскіх дамоў, іхнае прыватнае жыцьцё, павозкі, вупраж (цугам, у шорах, з пугаю, у трывуголках), вопратка прыслужнікаў, род і нутраны парадак школаў, прадметы і спосабы навукі, утрыманьне бібліятэкаў, правапіс, вымова вусная і ў чытаньні (царкоўнае г заміж цьвярдога), публічныя гульні і відовішчы і г. д. і г. д.».

1 ... 31 32 33 34 35 36 37 38 39 ... 179
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)