Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ
БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ

Электронная книга - «БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ». Краткое содержание книги:

БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ
1 ... 30 31 32 33 34 35 36 37 38 ... 179
Перейти на страницу:

Параўнальна слаба разьвівалася ў нас гэным часам вершаваная паэзія, галоўным прадстаўніком якое быў Андрэй Рымша. Яна абмежавалася галоўна панэгірыкамі і эпіграмамі ў чэсьць вялікіх людзей. У вершах спатыкаецца вельмі шмат «макаранізмаў» — чужых словаў, галоўна царкоўна-славянскіх і польскіх. Тут шкодна адбілася распаўсюджанае фальшывае перакананьне, што вершы ня могуць пісацца звычайнай народнай мовай, але «высокай», тыповай адзнакай якой і былі макаранізмы. У вершах панаваў трафарэт. Гэта ўсё прычынілася да таго, што вершаваная паэзія ў старой беларускай літаратуры выглядае параўнальна бедна. Затое старая беларуская проза, што паслугоўвалася жывой народнай мовай, разьвівалася добра.

Беларуская мова была ўжо тады багатай і шырака ведамай у сьвеце. Пабеларуску ня толькі пісаліся кнігі, выдаваліся законы, ня толькі адбывалася навучаньне ў сьвятынях і школах, але пабеларуску ліставаліся між собку дыплёматы. Беларуская мова ў Вялікім Княсьцьве была мовай гаспадарсьцьвенай і адначасна мовай літаратуры і інтэлігенцыі. Бяз прынукі, самахоць, сьветлыя людзі чужых народаў прыймалі яе і шанавалі. Гэткім парадкам беларуская мова займала ў Вялікім Княсьиьве такое палажэньне, як мова лацінская і грэцкая разам у Рымскай імпэрыі. Аб беларускай мове на пачатку XVI ст. віленскі пралат Эразм Вітэльлі ў сваёй прамове да папы рымскага казаў гэтак: «Ліцьвіны (жмудзіны) маюць собскую мову. Але дзеля таго, што русіны (беларусы) насяляюць пасяродак дзяржавы, усе звычайна карыстаюцца іхнаю моваю, бо яна далікатнейшая І больш лёгкая». Мова беларуская тады была і ёсьць цяпер запраўды вялікім скарбам беларускім. Гэтае мовы ўвесь час трымаўся беларускі народ, і дзякуючы гэтаму чужыя ўплывы, якія прасякалі ў Беларусь з Польшчы і Маскоўшчыны, адбіваліся ад народных пластоў і не маглі запусьціць глыбокага карэньня.

Беларуская мова, беларуская культура ў XIV, XV, XVI і нават у XVII стагодзьдзях была нагэтулькі"багата разьвітай, што яна мела вялікі уплыў на разьвіцьцё мовы і культуры суседніх народаў, польскага і маскоўскага

У XIII, XIV і XV стагодзьдзях, тады, калі ўжо беларускі народ разьвіваў сваё багатае пісьменства, калі законы, гаспадарсьцьвеныя і судовыя акты, розная рэлігійная і сьвецкая літаратура пісаліся ў Вялікім Княсьцьве пабеларуску — нацыянальнае пісьменства ў суседняй Польшчы яшчэ зусім не існавала. Багатае буйнае разьвіцьцё беларускае мовы і пісьменства адбывалася ўжо тады, калі Польшча яшчэ і ня думала аб сваім вызваленьні з путаў мёртвае сярэднявечнае лаціны. Кніжкі сьвецкія, а тым больш рэлігійныя, каралеўскія граматы, законы пісаліся там толькі палацінску.

Зразумела, што дзеля гэтага пісьменства гэнае было прыступнае толькі для невялічкае колькасьці людзей, што зналі лацінскую мову, перш за ўсё для духавенства і вельмі малое часткі шляхты. У Польшчы тады, як і ва усёй Заходняй Эўропе, памылкова ўважалі, што для пісаньня годная толькі мова лацінская. Гэты пагляд ляжаў доўга цяжкім каменем на разьвіцьці нацыянальных культураў шмат якіх народаў. Толькі пазьней, з увядзеньнем роднае мовы ў пісьменства, пачалося буйное разьвіцьцё нацыянальных літаратураў. Толькі тады, калі ў Кракаў, сталіцу тагочаснае польскае дзяржавы, пераехаў двор нашага князя Ягайлы з ужыванаю пры ім у канцылярыі і дыплёматычных сувязях, як і ў штодзённым жыцьці, беларускаю моваю і пісьменствам, палякі пабачылі, што зусім свабодна можна пісаць тэю моваю, якой гаворыцца, а ня трэба канечна зварочвацца да нейкай чужой. Толькі тады — у канцы XIV і ў XV ст. пачынаюцца першыя нясьмелыя польскія спробы свайго нацыянальнага пісьменства, але справа гэта не пайшла так лёгка. Праламаць першыя ляды было вельмі цяжка, і паўстала тады на кароткі час вельмі характэрная зьява: законы Польшчы з мовы лацінскае перакладаліся спачатку ня ў польскую мову народную (літаратурная польская яшчэ не існавала), а ў беларускую. Сваю польскую мову, відаць, тады палякі яшчэ ўважалі за бедную, каб у яе можна было перакладаць ці ў ёй пісаць свае законы. Прыпушчалася, відаць, з другога боку, што польская шляхта параўнальна лёгка зразумее тыя законы ў блізкай ёй славянскай мове беларусаў.

Збліжэньне Беларусі з Польшчаю выклікала сярод палякоў жаданьне мець статуты ў больш зразумелай мове. Таму што польскага пісьменства тады яшчэ ня было, дык пераклады з лацінскае мовы рабіліся ў мове беларускай, мове, якая была ў ужытку ў Вялікім Княсьцьве.

Так, між іншым, былі тады перакладзеныя ў беларускую мову:

1 ... 30 31 32 33 34 35 36 37 38 ... 179
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)