Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ
БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ

Электронная книга - «БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ». Краткое содержание книги:

БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ
1 ... 32 33 34 35 36 37 38 39 40 ... 179
Перейти на страницу:

Расеі, таксама як і Польшчы, нашыя землі далі пазьней вялікіх пісьменьнікаў, музыкаў, сьвятароў і дзеячоў, як: Сымон Полацкі, Гіляры Рагалеўскі, Сава Шпакоўскі, Амброжы Юшкевіч, Гедыон Вішнеўскі, Платон Петрункевіч, Ільля Капіеўскі, Глінка, Дастаеўскі і інш.

Сымон Полацкі радзіўся ў Полацку ў 1629 годзе, вучыўся ў Могілянскай калегіі ў Кіеве, а да таго яшчэ слухаў лекцыі ў некалькіх вышэйшых езуіцкіх школах. Нейкі час быў ён настаўнікам у Полацкай брацкай школе, а ад 1663 году ўжо ерэманахам перасяліўся ў Маскву. Свае здольнасці праявіў у розных галінах культурнага жыцьця. Ён быў вучыцелем у першай вышэйшай маскоўскай школе, напісаў шмат розных твораў і казаньняў, быў выхавальнікам царэвіча Фёдара Аляксеявіча і царскім апаведнікам.

Гіляры Рагалеўскі, родам з Меншчыны, быў архімандрытам у Маскве, у Данскім манастыры, а потым Казанскім епіскапам. Памёр у 1738 г.

Сава Шпакоўскі, таксама з Меншчыны, у XVIII стагодзьдзі быў архімандрытам у Нежыне, а потым епіскапам у Архангельску.

Амброжы Юшкевіч, родам з Віленшчыны, быў епіскапам Валагодзкім, а пасьля Ноўгарадзкім. У Ноўгарадзе заснаваў сэмінарыю, да якое запрасіў вучыцялёў беларусаў; Інацэнта Міхалевіча, Язэпа Яўмецкага, Інацэнта Міткевіча. Памёр ён у 1745 г.

Гедыон Вішнеўскі, родам з Ашмяншчыны, быў прафэсарам філёзофіі, а потым рэктарам Маскоўскае акадэміі. Ад 1728 г. быў ён епіскапам Смаленскім і заснаваў некалькі школаў.

Платон Петрункевіч, родам з Віцебшчыны, у XVIII стагодзьдзі займаў у Расеі розныя становішчы, а ў канцы быў епіскапам у Валадзімеры на Клязьме, дзе залажыў духоўную сэмінарыю.

Ільля Капіеўскі, з Віцебшчыны, па даручэньню расейскага цара Пётра I зрэфармаваў прынесеную Сымонам Полацкім у Расею беларускую скарапісь на гэтак званую гражданку, ён залажыў паважную друкарню, у якой выдаў толькі сваіх больш за 20 кніг паважнага навуковага зьместу.

Глінка здабыў для Расеі вялікую славу ў галіне музычнай, а Дастаеўскі здабываў ёй славу ў галіне літаратурнай.

Гэтак беларусы ўзмацоўвалі Расею, якая пазьней хацела зусім праглынуць — зрусыфікаваць і зьнішчыць беларусаў.

XVIII

Школы: праваслаўныя, каталіцкія, вуніяцкія і пратэстанцкія.— Іхная характарыстыка.

Беларуская культура разьвілася ў Вялікім Княсьцьве прыгожа і буйна, ды мела вялікія ўплывы на разьвіццё культураў расейскае, польскае, летувіскае, латыскае і ўкраінскае дзякуючы таму, што на Беларусі здаўна ўжо была пашыраная асьвета і школьніцтва. Ужо ў X стагодзьдзі, як толькі прыйшло на Беларусь хрысьціянства, пры манастырох паўставалі школы, дзе навучалі чытаць і пісаць кандыдатаў у духоўны стан. Гэткія школы былі ў Полацку, Смаленску, Тураве і іншых гарадох.

У XII стагодзьдзі (каля 1130 г.) смаленскі князь Расьціслаў заснаваў нават у Смаленску грэцка-лацінска-рускую акадэмію, на рэктара якое быў запрошаны грэк Мануіл, пазьнейшы смаленскі епіскап.

Пры некаторых манастырох паўставалі адначасна з школамі бібліятэкі з духоўных і сьвецкіх кнігаў. Усе гэтыя школы закладала пераважна праваслаўнае духавенства, і таму ў гісторыі і называюцца яны школамі праваслаўнымі, Спачатку вучыліся ў іх толькі кандыдаты на духоўнікаў, пасьля, аднак, траплялі туды мяшчане і шляхта. Яны, займаючыся гандлем і вайною, былі змушаныя пазнаваць асьвету і пісьменнасьць, бо без яе ім нельга было абыцца. За настаўнікаў у гэтых школах былі манахі, панамары, дзякі. Вучылі яны азбукі, славянскае граматы, пісаць, чытаць, пасьля — часаслову, псалтыру, малітваў, сымбалю веры, псальмаў і часам пачаткаў арытмэтыкі.

Калі на Беларусь пачалі прасякаць культурныя ўплывы з Польшчы праз каталіцкі касьцёл і культурныя ўплывы з Нямеччыны праз пратэстанцкі pyx i калі была падпісаная рэлігійная вунія, паўставалі школы каталіцкія, вуніяцкія і пратэстанцкія. Праваслаўныя школы пачалі тады зьмяняць свой манастырскі характар і набываць больш сьвецкага і выразна беларускага характару, бо апеку над імі ўзялі праваслаўныя брацтвы.

Дзякуючы стараньням праваслаўных магнатаў і духавенства паўставалі вышэйшыя школы, дзе навука часткова адбывалася пабеларуску. Так, прыкладам: пры Сьвята-Траецкім манастыры ў Вільні ў пачатку XVI ст. была заснаваная г. зв. грэцка-лацінска -руская школа. Гэтую школу неафіцыйна называлі акадэміяй і яна канкуравала з віленскаю і полацкаю езуіцкімі акадэміямі.

1 ... 32 33 34 35 36 37 38 39 40 ... 179
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)