Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі
Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі

Электронная книга - «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі». Краткое содержание книги:

“Запіскі афіцэра чырвонай арміі” – пераклад з польскай твора Сяргея Пясецкага. Твор напісаны ў Англіі ў 1948 годзе. У ім аўтар спрабуе пераўвасобіцца ў савецкага афіцэра. Аповяд ідзе ад першай асобы. У ім пісьменнік прадстаўляе свет вачыма свайго героя, разважаючы ягонымі катэгорыямі. Твор таленавіты, густа перасыпаны чорным гумарам, па-сапраўднаму смешны (часам да слёз), часам гэты смех вельмі горкі і нават балючы. У рамане шмат сарказму, абнажэння голай рэчаіснасці, якую гадамі прыкрывалі пад пелерынай “адзіна слушнай” ідэалогіі. Аўтар прыклаў максімум намаганняў, каб мова рамана была як мага больш грубай і прымітыўнай, што яскрава перадае і характар героя, і сітуацыю, час, у якіх ён апынуўся. “Запіскі” – найбольш вядомы раман Сяргея Пясецкага, які найчасцей з усяе творчай спадчыны пісьменніка выдавалі незалежныя выдавецтвы ва ўсім свеце. (Афіцыйныя дагэтуль староняцца гэтай публікацыі, уважаючы яе за злобны пашквіль.) (Н.Г.)
1 ... 28 29 30 31 32 33 34 35 36 ... 46
Перейти на страницу:

– Хто гэта такія, што веласіпедамі раз’язджаюць?

А яна сказала:

– Суседскія хлопцы. Ім зручней па малых справах веласіпедамі ў мястэчка ездзіць, чым возам. У некаторых мужыкоў савецкія ўлады не здолелі веласіпеды адабраць, бо тыя добра іх схавалі. А гэта вельмі выгодна. Я два веласіпеды мела: мужчынскі і дамскі. Але ў мяне, як першая партыя вашых салдатаў прыйшла, адабралі абодва.

Так, дзіўная гэта краіна! Нават мужыкі веласіпедамі ездзяць. І адкуль яны іх узялі? Пані Юзэфа мне казала, што веласіпеды прадавалі ў магазінах у растэрміноўку… Добра жылося рэакцыяністам у той капіталістычнай Польшчы.

А аднойчы ў мяне была дужа страшная прыгода, думаў нават, што загіну. Я жудасна напалохаўся і не забуду таго ніколі ў жыцці. Вось паехаў я з пані Юзэфай у мястэчка на гандаль. Пані Юзэфа даволі хутка прадала авёс і ячмень, потым купіла што трэба для гаспадаркі. А паколькі конь у нас быў пазычаны ў суседзяў, дык яна не хацела доўга ў мястэчку марудзіцца. Таму мы адразу паехалі назад. Едзем сабе і размаўляем. Я па баках гляджу і за ўсім уважліва назіраю. Дамы паўсюль ладныя. Пэўна, у кожным нават падлога ёсць. У вокнах фіранкі і кветкі. Таму ўсё гэта мяне цікавіла. Мінулі мястэчка і раптам я здалёк заўважыў нейкі вайсковы атрад. Спытаўся ў пані Юзэфы:

– Хто гэта можа быць?

А яна цалкам спакойна адказвае:

– Немцы. Тут іх кавалерыйскія атрады дарогі патрулююць. А часам аўтамабілямі ездзяць.

Як я пачуў “немцы”, дык адчуў, што сэрца маё ў грудзях замерла. Спынілася і не працуе. Вось так… Думаў нават, што памёр. Мы далей едзем, а немцы насустрач нам валяць. Я нават хацеў саскочыць з возу і ўцякаць. Але куды там уцячэш? Дагоняць, бо ўсе ж вершнікі. І мясцовасць была невыгодная для ўцёкаў. Акрамя таго я зусім страціў уладу над рукамі і нагамі.

Зраўняліся мы з немцамі. Атрад іх быў малы. Можа з дваццаць вершнікаў. Але які атрад! Напэўна, лепшых кавалерыстаў з усёй гітлераўскай арміі адабралі. Коні дужыя, сытыя, ажно ільсняцца. Я ў Расіі ніколі такіх не бачыў. Вупраж на іх акоўкай блішчыць і ўся з добрай скуры зробленая. Мужыкі як ільвы. Адзенне на іх ахайнае, шэрага колеру. Узброены магутна. Нічога дзіўнага, што такія салдаты перамагаюць. Пэўна, нават мяса ядуць штодзённа, а не як нашы салдаты, смярдзючую рыбу. І тую не заўсёды даюць. Бо часам па тыдню і дольш толькі спляснелыя сухары ядуць, што па шмат гадоў на складах праляжалі.

Вось зраўняліся яны з намі. Мне дыханне ў грудзях сперла, і я толькі гляджу на іх. Хацеў вочы заплюшчыць, але павекамі варухнуць не мог. А на плячах дык быццам мне хтосьці пад кашулю снегу насыпаў. “Прапаў, – падумаў я, – засякуць мяне за польскую буржуйскую справу. І ніхто ў Савецкім Саюзе не даведаецца, як я геройскай смерцю загінуў!”

Адзін з кавалерыстаў каля нас затрымаўся і нешта звярнуўся да мяне па-польску. Але я яго не зразумеў, бо мова яго была нейкая дзіўная. Аднак пані Юзэфа адразу пачала яму нешта па-нямецку гаварыць. Дык ён ёй пасміхнуўся нават і яшчэ нешта сказаў. А яна яму смела і гучна адказала. І таксама шпарка сакатала, як і ён. Бачу: немец да мяне голаў схіліў і нешта спытаўся. І пані Юзэфа на мяне зірнула і нешта сказала. А я сяджу цалкам здранцвелы.

Нарэшце пакінуў нас немец у спакоі і паехаў хутка сваіх калегаў наганяць. Таму і мы ў дарогу рушылі. Праз некаторы час пані Юзэфа спыталася ў мяне:

– Чаго ты так моцна напалохаўся?

– Зусім, – адказваю ёй, – я не спалохаўся. А нават цалкам наадварот: раззлаваўся.

А яна сказала:

– Нават немец гэта заўважыў і спытаўся, што з табою. Я сказала яму, што ты хворы і што вазіла цябе ў мястэчка да доктара.

– Гэта я ад злосці так з твару змяніўся і збляднеў. Бо мне вельмі хацелася таго немца грунтоўненька збіць за тое, што яны так подла напалі на Польшчу ў 1939 годзе. Але баяўся, каб не наклікаць тым прыкрасцяў на пані.

А яна на гэта сказала:

– Нічога. Трэба яшчэ некаторы час патрываць. І ім канец прыйдзе. Англічане нас дакладна ад гэтай гітлераўскай заразы вызваляць.

– Так. Уся надзея на Чэрчыля! – сказаў я і дадаў: – Але ж пані па-нямецку балакае як немка!

– Вельмі добра не размаўляю. Але здолею ўсё сказаць і зразумець, бо ў гімназіі гэтую мову вучыла. Па-французску я лепей гавару.

Дзіка падазроным мне гэта здаецца! Ці не з’яўляецца яна англійскай агенткай? Бо і радыё патаемна слухае. І замежныя мовы ведае. І такая смелая. Вельмі ўсё гэта падазрона! Я мушу быць з ёй асцярожным.

3 лютага 1942 года.

Фальварак Буркі.

Пасля той сустрэчы з немцамі я болей у мястэчку не быў. Калі трэба было ў наступны раз ехаць, дык я ўсё ў дарогу падрыхтаваў, мяхі бульбы на сані наладаваў і кажу пані Юзэфе:

– Прашу на мяне не гневацца, але я ў мястэчка не паеду. Не хачу болей немцаў у вочы бачыць!

– Чаму? – спыталася яна. – Са мной табе няма чаго баяцца. Я па-нямецку добра размаўляю. З усяго выкруцімся… Да таго ж у цябе дакументы ў поўным парадку. Можаш ехаць са мною смела.

– Не паеду ні за што! – кажу я. – Баюся, што як убачу немцаў, дык ад злосці не стрываю і біць іх пачну. Такі ўжо ў мяне гарачы характар. А паколькі фашыстаў тых вельмі не люблю, дык ад знервавання магу вялікія няшчасці на сябе і на пані наклікаць. Лепей я дома застануся, бо і працы шмат назбіралася.

– Добра, – сказала яна, – заставайся дома. Але я хацела, каб ты меў разрадку і на людзей паглядзеў.

– Лепей буду адзін сядзець, чым немца ўбачыць. Бо я іх нават за людзей не лічу. Горшыя яны за ваўкоў.

І застаўся дома. Работы ажно зашмат перарыдляваў, бо сумна было. А моцы мне ад добрай ежы прыбыло, таму і працаваць было лёгка.

Пані Юзэфа вярнулася дадому позна і была вельмі стомленая. Таму я каня распрог і пакупкі ў дом занёс. А яна напісала цыдулку і сказала мне:

– Адвядзі каня да Малугаў, бо ў мяне яшчэ шмат работы па доме. Аддасі ім каня, гэтую цыдулку і соль, якую прасілі для іх купіць.

Мне не вельмі хацелася да суседзяў паказвацца. Але пані Юзэфа, канешне, заўважыла гэта і сказала:

– Ты з суседзямі нашымі пазнаёмся і іх не асцерагайся. Тут усе палякі. Хаця гэта бедныя людзі, але шляхетныя, і ніякай крыўды ад іх ты мець не будзеш. Зрэшты, усе тут і так ведаюць, што ты ў мяне як рабочы працуеш і здагадваюцца, што пасля рускага войска застаўся. Можаш быць упэўнены, што ніхто на цябе не данясе. У нас такіх звычаяў няма. Не ты адзін у гэтых ваколіцах хаваешся. Шмат вашых салдатаў засталося і хаваюцца ў мужыкоў ці па фальварках.

Што было рабіць?… Узяў я соль і цыдулку, ускочыў без сядла на каня і паехаў да суседзяў. Нават было цікава паглядзець, як сапраўдныя мужыкі тут жывуць. Бо пані Юзэфа ж памешчыца. Гэта значыць, з вышэйшага класа паходзіць і жанчына выкшталцоная. Пэўна, толькі вайна прымусіла яе па-сапраўднаму працаваць і перастаць эксплуатаваць бедных людзей.

Выбраўся я на лепшую дарогу і еду да Малугаў. Гэта было блізка, але дарога дрэнная, бо апошнімі днямі шмат снегу нападала. Агні ў вокнах хаты здалёк бачна, бо побач з нашым фальваркам месціцца… Прыехаў я ўрэшце да Малугаў. Два вялікія сабакі выскачылі да мяне і пачалі брахаць. Дык я з каня злезці баяўся, бо псы як ваўкі выглядалі. Але нехта з дому выйшаў на двор і спытаўся па-польску:

1 ... 28 29 30 31 32 33 34 35 36 ... 46
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)