Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі
Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі

Электронная книга - «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі». Краткое содержание книги:

“Запіскі афіцэра чырвонай арміі” – пераклад з польскай твора Сяргея Пясецкага. Твор напісаны ў Англіі ў 1948 годзе. У ім аўтар спрабуе пераўвасобіцца ў савецкага афіцэра. Аповяд ідзе ад першай асобы. У ім пісьменнік прадстаўляе свет вачыма свайго героя, разважаючы ягонымі катэгорыямі. Твор таленавіты, густа перасыпаны чорным гумарам, па-сапраўднаму смешны (часам да слёз), часам гэты смех вельмі горкі і нават балючы. У рамане шмат сарказму, абнажэння голай рэчаіснасці, якую гадамі прыкрывалі пад пелерынай “адзіна слушнай” ідэалогіі. Аўтар прыклаў максімум намаганняў, каб мова рамана была як мага больш грубай і прымітыўнай, што яскрава перадае і характар героя, і сітуацыю, час, у якіх ён апынуўся. “Запіскі” – найбольш вядомы раман Сяргея Пясецкага, які найчасцей з усяе творчай спадчыны пісьменніка выдавалі незалежныя выдавецтвы ва ўсім свеце. (Афіцыйныя дагэтуль староняцца гэтай публікацыі, уважаючы яе за злобны пашквіль.) (Н.Г.)
1 ... 31 32 33 34 35 36 37 38 39 ... 46
Перейти на страницу:

3 мая 1942 года.

Фальварак Буркі.

Я маю вольны час, бо сёння нядзеля, таму пішу далей. У пятніцу таксама не працаваў, паколькі пані Юзэфа зранку, падчас снядання, паведаміла мне:

– Апрані сёння добры гарнітур і адпачні. Работу на наступным тыдні прыспешым.

Здзівіўся я:

– Чаму сёння не працуем?

– Таму што рабочае свята: першае мая.

– І вы таксама гэта свята адзначаеце?

– Як хто хоча.

Дзіўны, аднак, народ, гэтыя палякі. Нават наша пралетарскае свята прысвоілі сабе. Але нічога, гэта мне прыдалося нават, бо я быў змучаны. Вядома: толькі ўдвох працуем, таму цяжка ўсё паспець. У калгасе дык нашу працу чалавек дваццаць рабілі б… Мне некалі пані Юзэфа сказала:

– Рабі колькі можаш, бо ты тут як на сваёй гаспадарцы. Ты працуеш для мяне, а я – для цябе. А абодва працуем дзеля таго, каб было нам з чаго жыць.

Вельмі прыемна мне было гэта пачуць, хаця, уласна, я павінен быў пры маёй выкшталцонасці не працаваць, а толькі працай іншых кіраваць. Але выглядала на тое, што я таксама памешчык, асабліва калі апрануць лепшае адзенне, навязаць гальштук і “Амегу” навідавоку прычапіць. Вельмі гэта прыемнае самапачуццё. Каб я мог яшчэ пакінутыя ў Вільні рэчы забраць, дык, можна сказаць, быў бы цалкам задаволены. Асабліва катарынкі мне не хапае, бо я чалавек пачуццёвы і музыку так жа моцна люблю, як і каўбасу.

На Сталіна я ўжо зусім не злуюся, бо хаця ён і іншародзец, але аказалася, што вельмі дбае пра рускія інтарэсы. І зусім не павінен ён у тым, што Гітлер нас ашукаў. Бо той такая шэльма, што ніякіх абяцанняў не выконвае і ганаровыя абавязацельствы парушае. Пані Юзэфа растлумачыла мне ўсё дакладна і сказала, што Сталін цяпер разам з Польшчай, Англіяй і Амерыкай супраць Гітлера змагаецца і падпісаў “атлантычную хартыю”, у якой сказана, што ўсе народы мусяць быць вольнымі і жыць без страху і ў дабрабыце. Гэта вельмі прыемна, нарэшце буржуазія зразумела, што без вольнасці жыць немагчыма. Таму ёсць надзея, што ўсе дзяржавы дабравольна далучацца да Савецкага Саюза. Толькі трэба перамагчы гэтую імперыялістычную заразу Гітлера. А тады атрымаецца і сусветны калгас збудаваць, усіх буржуяў, хто мае гадзіннікі і веласіпеды, выразаць і паўсюль наш рускі сацыялізм з дапамогай НКВД увесці.

Пасля добрага снядання пайшоў я ў адрыну і Інтэрнацыянал а таксама Ойча наш урачыста праспяваў. Бо я ўжо да той камуністычнай малітвы вельмі гожа рэвалюцыйную мелодыю падабраў. Таму часта спяваю яе ў гонар нашага БАЦЬКІ Сталіна.

Таварышам: генералу Сікорскаму

І прэзідэнту Рачкевічу.

10 мая 1942 года.

Фальварак Буркі.

Да Малугаў я хаджу цяпер кожную нядзелю, хаця функцыя старэйшага Малугі як капіталістычнага агента мне вельмі не падабаецца. Але дзеўкі вельмі прыгожыя, і хацеў бы я якую-небудзь з іх падчапіць. Калі быў у іх у апошні раз, дык малодшы сын Малугі Андрэй сказаў:

– Шкада мне цябе вельмі.

– Чаму? – спытаўся я.

– Таму што ты такі дурны… Задурылі цябе вашы палітрукі, і ты нічога пра свет не ведаеш. Нават пра тое, што ў вас робіцца, паняцця не маеш.

Вельмі прыкра мне было гэта слухаць. Але ці мог я яму сказаць, што я афіцэр, і што гэта яны– цёмная маса, а не мы. А ён далей гаварыў:

– Увогуле становішча тваё дрэннае. Бо калі Гітлер пераможа, дык ты будзеш вымушаны ўсё жыццё пад фальшывым прозвішчам жыць і ўсяго баяцца. А калі пераможа Расія, дык таксама ні вярнуцца дадому не здолееш, ні раскрыцца.

– Як гэта не здолею?

– Рэч ясная, што не здолееш, бо ці ў лоб табе пальнуць, ці на худы канец у лагер сашлюць за тое, што адстаў ад войска. Ты ж дэзерцір, а нават і здраднікам можаш залічыцца. Ведаю я вашыя парадкі.

– Але ж гэта яны мяне пакінулі і самі ўцяклі. Што ж я мусіў рабіць? Адзін немцаў затрымаць?

– А пра гэта цябе і пытацца не будуць. Я добра ведаю, што ў вас салдат, якога нават параненага пасля бою ў палон узялі, лічыцца здраднікам. А што казаць пра такога, як ты!

Падумаў я добра: праўду кажа. Дрэнная мая справа. Таму пытаюся ў яго:

– Што ж мне цяпер рабіць?

– Не ведаю, – адказаў ён. – Калі вашы ізноў сюды прыйдуць, дык куля цябе не праміне. Альбо куля, альбо смерць з голаду і надмернай працы ў лагеры. Адзінае, што цябе можа ўратаваць, дык гэта калі тут, пасля перамогі над Гітлерам, зноў вольная Польшча будзе. Вось тады ацалееш.

– Але ж тады вашы капіталісты мяне заб’юць!

– Якія там капіталісты, – сказаў Андрэй. – І навошта ім цябе забіваць? Набалакалі табе глупстваў, а ты і верыш рознай лухце. У нас жылі ў бяспецы і свабодна нават тыя, хто сюды яшчэ перад вайной з Расіі ўцякалі. І ніхто ім крыўды не рабіў.

– Але ж я рускі.

А ён кажа:

– У нас тут чужынцаў шмат было, і кожны мог свабодна жыць і працаваць, калі супраць нашых законаў не выступаў.

Сапсаваў мне настрой той Андрэй. Зразумеў я, што мая сітуацыя вельмі дрэнная. Не цікавілі мяне ўжо ні песні, ні пачастунак, ні дзеўкі. Нават раней дадому пайшоў. Спытаўся я ў пані Юзэфы:

– Пані вельмі адукаваная. А я хто – звычайны салдат і мала што ведаю. Няхай скажа мне пані праўду, ці перамогуць Гітлера?

– Натуральна, – адказала яна, – што перамогуць. Супраць яго зараз паўсвету змагаецца. Пакуль ён яшчэ трымаецца, але доўга не працягне.

– Добра, – кажу. – А калі гітлерцаў адсюль выганяць, дык якая тут будзе ўлада: англійская ці савецкая?

– Ні англійская, ні савецкая, – адказала яна.– Тут зноў будзе Польшча, як і была. За гэта ж змагаліся і змагаемся ўвесь час з Германіяй… Наша вольнасць гарантавана міжнароднымі дамовамі. Бо за тое, каб тут была чужая ўлада, змагацца не было б патрэбна. А з Расіяй наш галоўны лідэр, генерал Сікорскі, паразумеўся. Ён зараз у Англіі жыве. А калі з немцамі скончым, дык ён адразу сюды з польскім войскам прыбудзе.

– Дык гэты Сікорскі для вас такі ж, як раней быў Пілсудскі?

– Зразумела, і ўвесь народ верыць і чакае, калі ж ён тут з’явіцца. І ўрад наш разам з прэзідэнтам таксама сюды прыедзе і будзе Польшчу адбудоўваць пасля тых спустошанняў, якія нам нарабілі савецкая і нямецкая акупацыі.

– А хто ў вас зараз найгалоўнейшы… Вось, у нас Сталін. А ў вас?

– У нас прэзідэнт Рачкевіч.

– Рачкевіч?

– Так.

– З гэтага вынікае, што вы двух правадыроў маеце. Адзін цывільны – гэта прэзідэнт. А другі вайсковы – генерал Сікорскі. Гэта дрэнна.

– Чаму?

– Бо парадку няма. Невядома нават, каму тэлеграмы дасылаць з выразам любові і адданасці. І войска не ведае, аб кім песні спяваць.

Тады мне пані Юзэфа доўга аб палітыцы, аб дэмакратыі і аб розных іншых справах апавядала. Але я гэтым усім мала цікавіўся. Найгорш было тое, што мая сітуацыя зараз вельмі дрэнная. Нашы прыйдуць – куля ў карак! Немцы злапаюць – куля ў лоб! І аказалася, што адзіныя, на каго я магу разлічваць, дык гэта палякі. На іх буржуйскі, панскі ўрад. Вось да чаго справы дакаціліся!

Я амаль усю ноч не спаў і толькі аб усім тым думаў. Бо выйшла так, што я дэзерцір, вораг народу і пралетарыяту. А ў чым я павінен? Заўсёды ж у першую чаргу любіў Сталіна і Расію. Заўсёды іх шанаваў і любіў, так, як належыць кожнаму чэснаму і шляхотнаму камуністу ва ўсім свеце. І толькі кулю ў лоб альбо сасланне ў лагер заслужыў!… Нават аказалася, што толькі буржуазія і капіталісты могуць мяне з гэтай сітуацыі выратаваць і жыццё мне даць… Вельмі прыкрае такое самапачуццё. Вось.

Вымушаны я буду навучыцца размаўляць па-польску а таксама вывучыць словы польскага Інтэрнацыяналу, а таксама мелодыю ягоную дакладна даведацца. А Запіскі мае мушу прысвяціць ажно дзвюм асобам адразу. Тым генералу Сікорскаму і прэзідэнту Рачкевічу. Толькі каго з іх першым назваць? Гэта вельмі істотна, і я баюся, каб не зрабіць памылкі. Але хіба лепей генерала. Бо ён як Гітлера прыкончыць, дык, рэч вядомая, уладу ў свае рукі залапае і прэзідэнта таго адразу як-небудзь спрытна зліквідуе. Таму і будзе першым у дзяржаве. А калі памылюся з важнасцямі персонаў, тады буду вымушаны выбачэння прасіць і сазнацца польскаму НКВД, што гэта мяне немцы падгаварылі, я ж ад дурноцця паслухаўся. Можа, тады больш лагоднае пакаранне адмераюць. Так, вельмі цяжка мне да новых акалічнасцяў прыстасоўвацца.

1 ... 31 32 33 34 35 36 37 38 39 ... 46
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)