Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » За кiпучай чэкiсцкай работай
За кiпучай чэкiсцкай работай - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

За кiпучай чэкiсцкай работай

Электронная книга - «За кiпучай чэкiсцкай работай». Краткое содержание книги:

Сцэны з жыцьця катаў — вынiк шматгадовага архiўнага пошуку, у якiм праз iронiю дакумэнта дасьледуецца ўнутранае жыцьцё НКВД, мэханiзмы цэнзуры i драма сучаснага маральнага выбару, адкрываюцца невядомыя старонкi нацыянальнай трагедыi.
1 ... 27 28 29 30 31 32 33 34 35 ... 39
Перейти на страницу:

Б. Сарноў у артыкуле «Пра «маўчальнікаў» і «першых вучняў»», аналізуючы як гераічныя, так і трусьлівыя лёсы многіх людзей у перыяд культу асобы і застою, робіць, на мой погляд, хоць і вымушаны, маральна ўступлівы, але гістарычна непазьбежны вывад: «У рэшце рэшт важна ня тое, якім ты быў сорак, ці трыццаць, ці дваццаць, і нават дзесяць гадоў назад. Важна, які ты цяпер.

Вядома, карані сёньняшніх паводзін людзей вядуць у іх мінулае. Але «водападзел» праходзіць не між тымі, хто «грэшны», і тымі, хто «без граху», а між тымі, каму падабаўся, каго задавальняў мінулы час, і тымі, каму было тады моташна, невыносна». («Огонек», 1989, № 16, с. 30).

В. Барысенку таксама было «моташна, невыносна», пра што сьведчыць яго жыцьцёвая лінія пасьля XX зьезду партыі.

Вядома, нельга спрашчаць маральны і грамадзянскі зьмест асобы В. Барысенкі, зыходзячы толькі з аднаго станоўчага і прывабнага, што было ў ім. Бясспрэчна, ён быў чалавекам свайго часу і разам са сваім часам пераадольваў цяжар фальшывых установак, стэрэатыпных прадпісанняў, дагматычных захапленьняў, неапраўданых кан'юнктурных адрачэньняў. Здаралася, што і пасьля XX зьезду КПСС у яго выступленнях трапляліся пасьпешлівыя і неапраўданыя ацэнкі і вывады, зробленыя на падставе старых, няплённых тэарэтычных канонаў. Так, напрыклад, ён незаслужана асуджаў некаторыя творы В. Быкава, выступаў з нападкамі ў ходзе афіцыйна разьвязанай кампаніі супраць рамана Б. Пастарнака «Доктар Жывата», як і многія тагачасныя крытыкі і пісьменьнікі. Памыляўся ён часам і ў падборы кадраў. І ўсё ж тое станоўчае і карыснае, што было зроблена В. Барысенкам для разьвіцьця беларускай літаратуры, беларускага літаратуразнаўства і крытыкі, не павінна быць забыта ці закрэсьлена, нават калі мы пры гэтым справядліва асуджаем яго памылкі.

Віктар Каваленка

Ад аўтара

Адказ-абвяржэньне В. Каваленкі стаў для мяне нечаканасьцю. Прайшло больш за год пасьля публікацыі «Закрытай рэцэнзіі», і перамены за гэты час адбыліся такія, як за дзесяцігодзьдзі.

Ужо ў «барацьбе за сацыялістычную якасьць народнай сьвядомасьці» ЦК КПБ і мясцовая паліцэйшчына справілі свой шабаш на Дзяды, ужо з газэт выкідвалі рэдактараў, якія занадта «інтэнсіўна паглыблялі працэсы перабудовы». На БНФ, «Талаку» ды іншых нефармалаў са старонак «Политического собеседника», «Вечернего Минска», іншых выданьняў абрынуліся патокі хлусьні, якую рыхтавалі як партыйныя органы, гэтак і газэтныя халуі. (Нагнятаўся псыхоз. Двое саслужыўцаў па «Звяздзе», заўважыўшы «нефармальных» гасьцей у маім кабінэце, ня вытрымалі, пабеглі і пазванілі ў КГБ. З пільнымі калегамі ў калектыве па-ранейшаму віталіся.)

На гэтым фоне газэта «Літаратура і мастацтва» заставалася ці не адзіным выданнем, якое пасьлядоўна супрацьстаяла злавоннай Вандэі. Галоўны рэдактар Анатоль Вярцінскі добра трымаў удар, рэдакцыя з адвагай адстойвала прынцыпы маральнай журналістыкі. Палемізаваць зь «ЛіМам», далібог, не хацелася.

Артыкул В. Каваленкі быў зьмешчаны на апошняй старонцы штотыднёвіка пад рубрыкай «Ліст у рэдакцыю». На адваротным баку старонкі пад рубрыкай «З паэтычнай пошты» былі надрукаваныя іншыя лісты ў рэдакцыю — вершы чытачоў пра Курапаты. «Праз хвіліну мяне расстраляюць», — так, ад першай асобы, з краю курапацкага рва пачынаўся верш Алеся Жыгунова:

…Нас, магчыма, пасьля апраўдаюць, Толькі ўсё гэта будзе пасьля. А пакуль на крывавым дасьвецьці Просім літасьці ў катаў дарма. А пакуль справядлівасьці ў сьвеце, У цэлым сьвеце ні кроплі няма.

Не адказваць было немагчыма.

Дырэктар літаратуры

На пачатку 60-х гадоў група беларускіх пісьменьнікаў у часе творчай паездкі наведала Нарыльск. Для некаторых — Сяргея Грахоўскага, Яна Скрыгана, гэта было ня першае падарожжа на Поўнач, але першае без канвою, сабак, звычайнага «крок налева-направа — страляем». На літаратурных вечарынах гасьцей абступалі шматлікія землякі. Пасьля вызвалення зь лягераў многім не было да каго вяртацца ў Беларусь — сем'і загінулі, сваякі адракліся…

— А ці ведае хто Васіля Барысенка? — запытаўся адзін з былых вязьняў.

— У Менску ёсьць крытык Барысенка…

— Гэта мой родны брат. Прозвішча толькі зьмяніў…

Да нядаўняга часу імя акадэміка, заслужанага дзеяча навукі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі, шматгадовага дырэктара Інстытуту літаратуры сустракалася выключна ў станоўчым кантэксце. У шэрагу публікацыяў у «Звяздзе» (1987–88 г.) згадваліся акалічнасці шляху крытыка да навуковых вяршынь, якія раней замоўчваліся… 1 верасьня 1989 году ў палеміку ўступіў крытык Віктар Каваленка.

Чаму члену-карэспандэнту АН, заслужанаму дзеячу навукі, лаўрэату Дзяржаўнай прэміі, цяперашняму дырэктару Інстытуту літаратуры спатрэбіўся адзін год і адзін месяц, каб выступіць у абарону свайго былога кіраўніка і настаўніка? Прачнуўся інстытуцкі патрыятызм? Адкрыліся новыя факты, якія дазваляюць іначай ацаніць паводзіны Барысенкі? Ці трынаццацімесячная паўза і выбар другога выданьня для адказу спатрэбіліся, каб чытачы ня ведалі або забыліся пра зьмест папярэдніх матэрыялаў?…

Лепш за ўсё, каб чытачы самі параўналі публікацыі. Непрыемна адказваць на папрокі ва ўяўных скажэньнях, палемізаваць з вывадамі накшталт таго, што ўдакладненая рэдакцыяй назва рэцэнзіі штучна павялічвае віну Барысенкі. Яго віну ня так проста павялічыць. І што можна запярэчыць апанэнту, які лічыць: раз Барысенка быў ажно трэцім, хто крытыкаваў чытанкі, дык гэта мяняе справу. У прынцыпе, канешне, мяняе: дабіваць ахвяру — горш. В. Каваленка, несумненна, разьлічваў на адваротны эфэкт гэтага факту. Але ня трэба раўняць выступленьне ў друку 1929 году і спэцводгук 1936-га. Апошні, апроч ацэнкі чытанак, выносіў прысуд літаратурнай, рэдактарскай дзейнасьці І. Мазура ў цэлым: «Як у асноўных яго працах, так і паасобных артыкулах знаходзяць сваё яскравае ўяўленьне ўстаноўкі контррэвалюцыйнага нацыянал-дэмакратызму ў галіне культурна-нацыянальнага будаўніцтва і ў галіне аграрных пытаньняў. Школьныя чытанкі, укладзеныя Мазурам, зьяўляюцца па сваёй палітычнай накіраванасьці варожымі і шкоднымі…»

Як можна сёньня, ведаючы пра махавік рэпрэсіяў у сярэдзіне 30-х, усур'ёз пісаць пра вышэйпрыведзены тэкст, што «адкрытых заклікаў да расправы з кім-небудзь у рэцэнзіі няма» і яе «нэгатыўная» роля ў лёсе І. Мазура — ня больш чым «абстрактная пасылка»? І. Мазур бачыў папку са сваёй «справай» — іншых доказаў віны, апрача рэцэнзіі, там няма…

Ня хочацца губляць час на высьвятленьне экстралінгвістычных фактараў — пафас ліста В. Каваленкі далёка выходзіць за рамкі гэтай канкрэтнай спрэчкі. Фактычна размова ідзе пра вельмі балючую для нашага грамадзтва праблему гістарычнай адказнасьці чалавека за свае дзеяньні. Ці, як жорстка сфармуляваў Васіль Быкаў, — праблему катаў і ахвяраў.

Адкрыцьцё закрытай рэцэнзіі Барысенкі — да болю рэдкая спроба на строга дакумэнтальнай аснове паставіць пытаньне аб маральнай адказнасьці аднаго з тых, чыімі намаганьнямі круцілася крывавая сталінская мясарубка. Таму прынцыпова важна разабрацца нават не з адвакацкімі абвінавачаньнямі ў «лоўчым азарце», «новай несправядлівасьці і жорсткасці», а ў сістэме аргумэнтацыі артыкула «Дзе віна, дзе бяда…» Сканцэнтравана сваю пазыцыю В. Каваленка тлумачыць так:

«Недастаткова аб'ектыўнае асьвятленьне асобы В. Барысенкі ў газэце «Звязда» выявілася ня толькі ў тым, што не даецца характарыстыка агульнага фону ідэйнага і духоўнага жыцьця сярэдзіны 30-х гадоў. Справа яшчэ ў тым, якім быў і як паводзіў сябе В. Барысенка пасьля XX зьезду КПСС».

Сэнс першай пасылкі гранічна празрысты: ва ўсім вінаватыя абставіны. Дарэчы, цяперашні дырэктар Інстытуту ў такіх разважаньнях зусім не арыгінальны. Менавіта так, «уплывам канкрэтнай абстаноўкі», тлумачыў сваю рэцэнзію сам Барысенка ў 1955 годзе (гл. вышэй). Гэтае тлумачэньне было надрукаванае, так што «характарыстыка агульнага фону» ў газэце даецца, да таго ж — зь першых вуснаў. Іншая справа, як да «фону» ставіцца — як да індульгенцыі, што робяць два дырэктары розных пакаленьняў, ці як да жыцьця, у якім заўсёды ёсьць месца для чалавечага выбару.

1 ... 27 28 29 30 31 32 33 34 35 ... 39
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)