Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » За кiпучай чэкiсцкай работай
За кiпучай чэкiсцкай работай - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

За кiпучай чэкiсцкай работай

Электронная книга - «За кiпучай чэкiсцкай работай». Краткое содержание книги:

Сцэны з жыцьця катаў — вынiк шматгадовага архiўнага пошуку, у якiм праз iронiю дакумэнта дасьледуецца ўнутранае жыцьцё НКВД, мэханiзмы цэнзуры i драма сучаснага маральнага выбару, адкрываюцца невядомыя старонкi нацыянальнай трагедыi.
1 ... 24 25 26 27 28 29 30 31 32 ... 39
Перейти на страницу:

Самае цэнтральнае месца займае разьдзел «Прырода і багацьці нашага краю», у якім цераз адпаведна падабраныя нарысы, навэлы і апавяданьні і вершы прапагандуецца прышчэпаўская палітыка ў галіне сельскай гаспадаркі. Аўтар у якасьці ідэалаў для беларускай вёскі ставіць «казачную старонку» Данію. «Год 75 таму назад у дзяржаве Даніі, — чытаем мы ў чытанцы, — былі, напрыклад, такія зямельныя парадкі, як у нас зараз: тое ж трохпольле. Але гэтыя парадкі былі зьмененыя, тады сельская гаспадарка Даніі стала хутка папраўляцца».

Атаясаміўшы ўмовы жыцьця 75 год таму назад працоўных мас сялянства Даніі з умовамі жыцьця працоўнага сялянства пры дыктатуры пралетарыяту ў Беларусі і гэтым, вядома, закрэсліўшы ўсё, што прынесла з сабой пралетарская рэвалюцыя працоўным масам вёскі, аўтар чытанкі ў слашчава-сэнтымэнтальных танах, як гэта ўласьціва нацдэмаўскім пісакам, адкрыта папулярызуе мары нацдэмаў і іх рэстаўратарскія ідэалы. «Ёсць на сьвеце, — піша са сьлязьмі на вачах І. Мазур, — невялікая старонка, якая здаецца кожнаму беларускаму селяніну надзвычай прыгожай, але зрабіць такой сваю старонку цяпер пакуль што ён ня можа. Пэўна, Данія — старонка дробнай гаспадаркі, дзе селянін на 4–6 дзесяцінах жыве ня горш за самага лепшага гаспадара».

(Насупраць гэтай цытаты на палях рэцэнзіі ў 1936 г. нехта абураны адзначыў «И это написано!» — А. Л.)

Мабыць для таго, каб абгрунтаваць, што самы бедны селянін Даніі жыве лепш за «нашага гаспадара», І. Мазур прыводзіць табліцу зь лічбамі, у якой сцвярджае, што лік сухотных у Беларусі з году ў год расьце (у 1923 г. — 18 805; у 1924 — 30 546 чалавек) і што Беларусь па вельмі вялікай лічбе сьмярцей ад сухот займае першае месца ў сьвеце. Палітычная сутнасьць арыентацыі нацдэму на кулацка-буржуазную Данію ўсім відавочная і не патрабуе тлумачэньняў. Але аўтар чытанкі ня толькі шкадуе, што пакуль Савецкая Беларусь не падобная на капіталістычную Данію, а імкнецца паказаць шляхі і сродкі ператварэньня Беларусі ў капіталістычную Данію, а менавіта — шлях хутарызацыі. Ідэалізуючы кулацкія гаспадаркі, аўтар чытанкі, каб утаіць сапраўдную контррэвалюцыйную нацдэмаўскую сутнасьць прышчэпаўскай палітыкі ў галіне сельскай гаспадаркі, становіцца на шлях бессаромнай фальсіфікацыі савецкіх законаў. «Дзеля гэтага новы закон Савецкай улады, — кажа Мазур, — які дазваляе селяніну выходзіць на пасёлкі, можа вельмі далёка пасунуць наша земляробства і наогул, сельскую гаспадарку».

Мастацкі тэкст спэцыяльна падабраны ў такім пляне, каб на ім выхоўваць і распальваць у вучня рэакцыйныя ўласьніцкія інстынкты і жаданьні, каб выхоўваць любоў і прывязанасць да сваёй палоскі, хаткі, коніка і дапатопных сродкаў апрацоўкі зямлі. З гэтай мэтай шырока выкарыстоўваюцца творы Коласа, Гартнага, Бядулі («Новая зямля» і інш.).

Характарызуючы мінулае і сучаснае Савецкай Беларусі, аўтары ў цэлым шэрагу яркіх артыкулаў раскрываюць і паказваюць жудасныя ўмовы жыцьця працоўных мас Беларусі. Але побач з гэтым у чытанках мы маем цэлы шэраг нарысаў, напісаных аўтарамі падручнікаў, у якіх замест паказу гераічнага змаганьня працоўных мас Беларусі пад кіраўніцтвам Камуністычнай партыі папулярызуецца нацыяналістычны міф аб Кастусю Каліноўскім, як легендарным герою, змагару за справу прыгнечаных мас беларускага сялянства. У цэлым шэрагу вершаў мы маем ярка выказаную нацыяналістычную рамантызацыю фэадальнага мінулага. У гэтых вершах мінулае Беларусі эпохі фэадалізму расцэньваецца І. Мазурам як «залаты век».

У чытанках галоўным чынам выкарыстоўваюцца творы беларускіх пісьменьнікаў зь ярка выражанымі ўпадніцкімі і нацдэмаўскімі настроямі. Нават больш таго, шырока прадстаўлены творы вядомага нацыянал-фашыста Алеся Гаруна, які, як вядома, у пэрыяд грамадзянскай вайны заядла змагаўся супраць дыктатуры пралетарыяту і зь Беларусі выехаў разам зь Пілсудскім.

Ацэнкі артыкулаў I. Мазура (часопіс «Асьвета», 1925-1929 гады), на маю думку, павінны давацца ў неадрыўнай сувязі зь дзейнасцю I. Мазура як рэдактара часопіса «Асьвета» на працягу пяці год. Вядома, што на старонках гэтага часопіса Баліцкі, будучы наркамам асьветы, разьвіваў і абгрунтоўваў асноўныя ўстаноўкі контррэвалюцыйнага нацыянал-дэмакратызму ў пытаньнях народнай асьветы. Артыкулы Мазура носяць характар інфармацыі, але, нягледзячы на рэвалюцыйную фразэалёгію, выконвалі функцыю папулярызацыі паасобных мерапрыемстваў, якія праводзіліся часам па ўказцы Баліцкага.

Узяць артыкул «Інтэрнацыянальнае выхаванне ў школе». У асноўным правільна вызначаюцца задачы інтэрнацыянальнага выхавання. Але побач з творамі такіх пісьменьнікаў, як Бедны, Безыменскі, Горкі, Александровіч і г. д., якія сапраўды садзейнічаюць выхаванню вучняў у духу пралетарскага інтэрнацыяналізму, даюцца такія творы як «Панская сучка» Гарэцкага, вершы нацыянал-фашыста Гаруна, «Кастусь Каліноўскі» Міровіча.

Ацэньваючы літаратурную прадукцыю І. Мазура ў цэлым, мы павінны зрабіць наступныя вывады: як у асноўных яго працах, так і паасобных артыкулах знаходзяць сваё яскравае выяўленне ўстаноўкі контррэвалюцыйнага нацыянал-дэмакратызму ў галіне культурна-нацыянальнага будаўніцтва і ў галіне аграрных пытаньняў. Школьныя чытанкі, укладзеныя І. Мазурам, зьяўляюцца па сваёй палітычнай накіраванасьці варожымі і шкоднымі. Артыкулы, зьмешчаныя ў часопісе «Асьвета», ня толькі не накіраваныя на выкрыцьцё нацыянал-дэмакратызму, а ў паасобных выпадках выконваюць функцыю папулярызацыі нацдэмаўскіх установак і таксама зьяўляюцца шкоднымі.

Барысенка В. В. 9.06.1936 году.

(Прышчэпаў Д. Ф. (1897–1940), наркамзем БССР (1924–1929); Баліцкі А. В. (1891–1937), наркам асьветы БССР (1926–1929), — пастановай калегіі ОГПУ ад 18.03.1931 былі зьняволеныя ў канцлагер на 10 гадоў кожны. 14 чэрвеня 1988 г. Судовая калегія Вярхоўнага Суда БССР адмяніла пастанову калегіі ОГПУ адносна Прышчэпава і Балцкага за адсутнасьцю ў іх дзеяньнях складу злачынства.)

Роздум замест эпілёгу

Час лечыць?

Зрываць покрыва нематы з падзеяў нават паўвекавой даўнасьці — быццам зьдзіраць прысохлы бінт з крыватачывай раны нашай гісторыі.

Баліць усім — ахвярам, катам, іх памагатым, нам, хто сёньня ўглядаецца ў мінулае, спрабуе зразумець яго ўрокі.

Але боль гэты — гаючы, калі ў аснове яго праўда. Яна дапамагае зжываць, выкарчоўваць сталіншчыну з псыхікі, звычак, паводзін. Мэтадалёгія навешваньня ярлыкоў і стварэння вобразу ворага, якую яскрава дэманструюць архіўныя дакумэнты, на жаль, яшчэ ня ўсімі здадзеная ў архіў.

У 1955 годзе пераглядалася справа І. Мазура, які цудам застаўся жывы, і былі запатрабаваныя тлумачэньні аўтара закрытай рэцэнзіі, у той час дырэктара Інстытуту літаратуры і мовы АН БССР В. Барысенкі. Ён пісаў:

«У 1936 годзе я даў водгук на школьныя хрэстаматыі, складзеныя І. Мазурам у суаўтарстве з К. Шапялевіч і М. Калінічэнка. У маім водгуку асноўны націск зроблены на матэрыялах з жыцьця вёскі. У ацэнках я дапусьціў, як мне ўяўляецца цяпер, антыгістарычны падыход. У ацэнцы я падышоў з пазыцыяў 1936 г., калі пісаўся мой водгук, а не з пазыцыяў 1926 г., калі пісалася рэцэнзуемая кніга. Вядома, што ва ўмовах Беларусі 1936 год быў годам вострай барацьбы з буржуазнымі нацыяналістамі, барацьбы за ліквідацыю вынікаў іх варожай дзейнасьці ў органах сельскай гаспадаркі, якую нацыяналісты імкнуліся пусьціць па шляху капіталістычнага разьвіцьця, асьветы, нацыянальнай культуры і г. д.

Пад уплывам гэтай канкрэтнай абстаноўкі я расцаніў тады зьмешчаныя матэрыялы, якія выступалі за пасёлкі, як прапаганду прышчэпаўскай, г. зн. нацдэмаўскай палітыкі. У кнігах пісалася пра 1926 г., калі высяленьне на пасёлкі праводзілася па закону, што тады дзейнічаў. І, зразумела, прапаганда гэтага мерапрыемства не заключала ў сябе нічога недазволенага.

Значыць, дадзеная мной ацэнка гэтых матэрыялаў была антынавуковай, а, значыць, няправільнай. Разглядаць і трактаваць іх як прапаганду «прышчэпаўшчыны» няма падставаў».

Якія тут камэнтары патрэбныя? Кідаецца ў вочы, як умела падводзіцца «аб'ектыўная» база пад вымушанае апраўданьне: палітычнае абвінавачаньне — прысуд 1936 году — у 1955 кваліфікуецца як «антыгістарычны падыход». Многае са сваіх прац В. Барысенка, Л. Бэндэ, Я. Бранштэйн і іншыя крытыкі і літаратуразнаўцы 30-х гадоў хацелі б аб'явіць чыста навуковымі памылкамі…

1 ... 24 25 26 27 28 29 30 31 32 ... 39
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)