Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 306 307 308 309 310 311 312 313 314 ... 379
Перейти на страницу:

А ён стаяў у батфортах, з мячом у похвах, у камзоле з залатой абшыўкай. Побач і афіцэры – крыўляліся, перадражнівалі святароў. Якімі дурнямі выглядалі, самі таго не адчувалі, не ведалі, не здагадваліся...

– Осмотреть желаю Софию, которую вы называете святой! – гучным голасам загадаў імператар. – Убедиться хочу в этом. Ну-ууу!..

Вікарый Канстанцін Зайкоўскі спыніў богаслужэнне. Пачаў выконваць царскі загад. А кажуць, што ў чужую царкву са сваімі параносвамі не лезуць. Але то, мусіць, не цароў тычылася. Пачаў вікарый тлумачыць Пятру Аляксеевічу, што да чаго. Спыняліся каля кожнага алтара. Цар, здавалася, уважліва слухаў, нервова круціў плячыма, скуб вусы.

– А это кто? Что за святой? – цар невядома чаго пачаў распаляцца, стражэў усё больш і больш, вочы наліваліся крывёю.

Айцец Канстанцін, трэба прызнаць, праявіў смеласць, спакойна і з гордасцю прамовіў:

– Гэта, ваша царская вялікасць, полацкі арцыбіскуп Язафат Кунцэвіч. Прыняў пакутніцкую смерць.

– Кто же его отправил на тот свет? – самадзержац крутнуў шалёна галавой, набычыўся, чакаючы, што скажа святы айцец.

Такім жа смелым прагучэў і адказ:

– Святога айца Яафата пазбавілі жыцця віцебскія схізматыкі, вашая царская вялікасць!

Пудовы кулак расейскага цара тут жа апусціўся на галаву пажылога святара. Зайкоўскі ўпаў, і цар пачаў біць яго важкім кіем, а потым, стаўшы шалёным і непазнавальным, замахаў шабляй. Меншыкаў, бачачы, як забаўляецца сп’янелы цар, сам выхапіў палаш і адным ударам забіў прапаведніка Феафана Кальбячынскага, які перад алтаром святога Кунцэвіча прымаў прычасце. А афіцэры ўжо секлі рэгента саборнага хору Якуба Кнышэвіча, айцоў Язэпа Анкудовіча і Мялета Кандратовіча...

Са сценаў кафедральнага сабора глядзелі на гэтае відовішча святыя.

Па падлозе храма ракой цякла густая кроў, і па ёй, слізгаючы і падаючы, мацюкаючыся, коўзаліся цар і яго афіцэры. Мне было бачна, як афіцэры дапіналі старога архімандрыта Якуба Кізікоўскага, катавалі яго, рэзалі па жывому, дапытваліся, дзе саборны скарб. Не дапыталіся. Павесілі, так нічога і не дазнаўшыся. Такі ж лёс напаткаў і акрываўленага вікара Зайкоўскага...

Упаў, абезгалоўлены, і мой татка. У мяне пацямнела ў вачах, усё пачало перакульвацца, і я адчула, што вось-вось правалюся ў небыццё.

– Татка, татулечка! – крычу што ёсць сілы, але голас у мяне прапаў – нават і прашаптаць слова не магу, прасіпела невыразнае штосьці... Усярэдзіне ўсё здранцвела.

Вочы мае выразна бачылі, што вытвараў расейскі антыхрыст у Божым храме. Але мой дзіцячы розум адмаўляўся што-небудзь асэнсаваць і ўспрыняць убачанае. То было ўсё супраць логікі. Супраць чалавечнасці і Бога...

Усіх, хто быў у храме, цар і яго афіцэры пасеклі, як капусту. Цар няйначай звар’яцеў – сек усё, што пападала пад руку. Потым ужо, як стаміўся, асунуўся на лаўку. Загадаў тут жа спаліць пяцярых нябожчыкаў, а попел развеяць над Дзвіной.

– Для того, чтобы это место никогда не было местом поклонения! – растлумачыў цар. Ён цяжка дыхаў – значыць, цяжкая была праца адбіраць чалавечыя душы.

Дзе ты, Божа? Дзе ты, заступніца нашая, святая Еўфрасіння? Паглядзіце, што ў святым храме робіцца! Чаму дазволілі вылюдкам утварыць такое? Ці пакарае іх хто за тое? Сведкі таму злачынству былі. Я і ёсць першая сведка: праз мае вочы будучыя пакаленні павінны ведаць пра гэткі жах, гэткае крывавае злачынства. Нездарма ж, мусіць, мяне паслаў нехта ўбачыць праявы антыхрыста...

Меншыкаву ж крывавы дыктатар загадаў:

– Забрать всё – книги, иконы, золотые кресты и всяческую церковную утварь... и мы приумножим богатства России!

Як толькі яны пераступілі парог і выйшлі на вуліцу, я, мусіць, самлела. Пад грудзі падкаціўся даўкі камяк, закружылася галава. Нават не паспела заплакаць. Я правалілася некуды ў бяздонне, дрыжучы ўсім целам. Не магла набраць на поўныя грудзі паветра, каб выдыхнуць з лёгкіх боль, каб хоць як-небудзь аблегчыць свае пакуты...

Мяне разбудзілі галасы.

Едкі дым выядаў вочы. Унізе ўжо маскавіты цягалі і цягалі дарагі скарб да павозак. Насілі кнігі, шытыя золатам і срэбрам рызы, скіпетры, аздобленыя дарагімі камянямі крыжы. Здзіралі баграмі са сцен іконы святых. Усё складвалі ў куфэркі і неслі да павозак. Яны ўжо даверху былі набіты царкоўным багаццем. Павозак было некалькі дзесяткаў...

Крычалі, смяяліся, мацюкаліся, хадзілі і не зважалі на слізкую кроў; мачыліся і спраўлялі патрэбу тут жа, у храме... Ні сораму, ні павагі да Бога. Няўжо антыхрысты? Няўжо на іх няма крыжа? Пэўна ж, няма, калі такое ўтварылі.

Праклён табе шлю, маскоўскі самадзержац Пётра Першы! За бацьку свайго. За той сорам, што ты наслаў на Сафійку і на народ Полаччыны!

1 ... 306 307 308 309 310 311 312 313 314 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)