Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Фэнтези » Усмешка жалобнай каралевы, альбо тайна магнітнага замка
Усмешка жалобнай каралевы, альбо тайна магнітнага замка - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Усмешка жалобнай каралевы, альбо тайна магнітнага замка

Электронная книга - «Усмешка жалобнай каралевы, альбо тайна магнітнага замка». Краткое содержание книги:

Перад вамі - аповесць легендарных часоў. Аповесць - таму што гэта цікавая, захапляльная гісторыя. Легендарных часоў - бо ў ёй распавядаецца пра падзеі, якія адбываліся ў легендарным мінулым нашага свету, у паўміфічных краінах, праз якія пралягалі шляхі-дарогі адважных герояў. Гэта фэнтэзі з квэстам і экшн, з легендамі і экзотыкай. Героі трапляюць у драматычныя, камічныя і часам у вельмі небяспечныя сітуацыі. Ім давядзецца разгадаць мноства таямніц і пераадолець неверагодныя выпрабаванні. 
1 ... 25 26 27 28 29 30 31 32 33 ... 73
Перейти на страницу:

— Альбо вось яшчэ адна гісторыя, — працягваў заморскі госць. — Адзін знаёмы мне чалавек даў клятву, што ніколі не стане купацца ў моры. Ён умее выдатна плаваць, але не хоча, бо лічыць, што мора — гэта люстэрка для зорак, месяца, аблокаў і сонца, таму і не жадае замінаць ім глядзецца ў яго. Аднойчы гэты чалавек ішоў уздоўж берага, як раптам заўважыў, што ў моры тоне маленькае кацянятка. Чалавек спыніўся, зірнуў. І вось перад ім устала пытанне, што важней — слова, дадзенае сабе, альбо жыццё жывой істоты?

— І што гэты чалавек зрабіў? — не вытрымала і спытала Алеолла. — Ён выратаваў кацянятка?

— Выратаваў, — адказаў Міамунямунь.

Усё ўздыхнулі з палёгкаю.

— Гэты выпадак паказвае нам, што думка і слова чалавека павінны быць не толькі цвёрдымі, але і гнуткімі. Неабходна ўлічваць акалічнасці.

— Дазвольце мне, — папрасіў Галоўны Візір.

Хан рукой даў яму знак працягваць.

— А як жа быць з законам? — візір падняўся са свайго месца. — Калі закон будзе гнуцца, як лаза, то кожны будзе гнуць яго ў свой бок.

— Так, гэта праўда, — пагадзіўся хан.

— Закон паказвае, што можна, а што нельга рабіць. А калі нешта і здараецца, то для высвятлення ўсіх акалічнасцей трэба запрашаць мудрацоў-суддзяў, — сказаў Абдурахмон Улюкбабай, — мудрацы нікому не дазволяць гнуць закон у розныя бакі.

— Наадварот, — запярэчыў яму Міамунямунь, — мудрацы не ўтрымліваюць закон, а паглыбляюць яго разуменне. І вызначаюць моц яго дзеяння ў кожным пэўным выпадку.

— Так што ж мне рабіць? — запытаў хан Ісмірай. — Як мне выканаць закон і ў той жа час не караць Алеоллу?

— Я думаю, — Міамунямунь прыняў важную паставу, але пры гэтым пачаў выглядаць вельмі хітра, — трэба глядзець у самую сутнасць закона. А сутнасць складаецца ў тым, што прычынай усяму сталі жалоба і гора. І вось калі Алеолла, як яна абяцае, вызваліць з цямніцы Паляндры вашу каханую Джайміну, то сама і адменіць сваё пакаранне.

— А калі ў яе гэта не атрымаецца? — спытаў хан.

— Тады яе забярэ да сабе Жалобная Каралева Паляндра. А гэта, паверце, раўназначна пакаранню.

— А калі яна не зможа прайсці да Паляндры, адступіцца і будзе проста жыць дзесьці ў сябе дома? — умяшаўся Галоўны Візір. — Гэта ж тое ж самае, што яна ад нас уцячэ.

— На гэта я вам так адкажу, — спакойна прамовіў Міамунямунь, — у вашым законе, як правільна зазначыў мудры Абдурахмон Улюкбабай, ні слова не сказана пра тое, калі трэба выконваць пакаранне, правільна?

— Так, так, — пагадзіліся ўсё.

— Таксама там не сказана, дзе яго трэба выконваць. Правільна?

— Так, так, — пагадзіўся Вялікі Хан.

— Значыць, ваш кат Бедалдай можа ўзяць сваю сякеру і пайсці разам з Алеоллай. Калі яна не пойдзе да Паляндры, ён зможа выканаць пакаранне. Хоць я ўпэўнены што Алеолла пойдзе да Паляндры, бо дала слова.

— Але як жа маё ханства застанецца без ката? — запытаўся хан Ісмірай.

— Наколькі мне вядома. Гэта мне вашы падданыя сказалі. Ваш кат так ні разу і не працаваў. Але акрамя гэтага, усе падданыя гатовы паклясціся, што на час яго адсутнасці ніхто не будзе ўчыняць нічога дрэннага. Праўда? — Міамунямунь звярнуўся да прысутных на пляцы.

— Так, так, клянёмся! — хорам адказалі ўсё.

— А на час адсутнасці ката на смяротныя пакаранні будзе абвешчаны перапынак.

— Перапынак? — здзівіліся хан і візір.— У іншых краінах гэта завецца мараторый, — растлумачыў мудрэц з Сіамуня.

— Ма-ра-торый... — паўтарыў хан. — Гэта па-новаму...

— Нічога сабе! Як гэта Нямуням так усё закруціў, — адзначыў сабе Абдурахмон Улюкбабай.

— Ага! — Галоўны Візір падслухаў гэта і ўзмахнуў пяром. Паставіў на паперы закавыку і абвясціў. — Два-два — нічыя.

— Малайчына, заморскі мудрэц! — закрычалі гледачы. — Жыве Вялікі і Мудры Хан Ісмірай! Жыве заморскі мудрэц!

— Ціха! — гучным голасам загадаў Галоўны Візір. — Раз выйшла нічыя, то, па законе, закон не адмяняецца, усё застаецца так, як і было да дыспуту.

Пачуўшы гэта, кат Бедалдай зноў дастаў з футарала сваю сякеру і — «уюць, уюць» — узмахнуў ёй у паветры.

— Цяпер паслухайце мяне, — хан Ісмірай устаў са свайго трона, выйшаў на сярэдзіну пляца, падняў рукі да неба і сурова сказаў:

— Раз у дыспуце адбылася нічыя, то я сам маю права выбіраць, якога мудраца мне слухаць. Прашу — усім стварыць цішыню!

Вялікі Хан устаў, закрыў вочы і пачаў уважліва слухаць, што яму падказвала яго сэрца. Ніхто з прысутных на пляцы не наважваўся яму перашкаджаць. Нават дыхалі цішком. Такой цішыні яшчэ ніколі не чуў горад Палац Садоў.

1 ... 25 26 27 28 29 30 31 32 33 ... 73
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)