Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Фэнтези » Усмешка жалобнай каралевы, альбо тайна магнітнага замка
Усмешка жалобнай каралевы, альбо тайна магнітнага замка - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Усмешка жалобнай каралевы, альбо тайна магнітнага замка

Электронная книга - «Усмешка жалобнай каралевы, альбо тайна магнітнага замка». Краткое содержание книги:

Перад вамі - аповесць легендарных часоў. Аповесць - таму што гэта цікавая, захапляльная гісторыя. Легендарных часоў - бо ў ёй распавядаецца пра падзеі, якія адбываліся ў легендарным мінулым нашага свету, у паўміфічных краінах, праз якія пралягалі шляхі-дарогі адважных герояў. Гэта фэнтэзі з квэстам і экшн, з легендамі і экзотыкай. Героі трапляюць у драматычныя, камічныя і часам у вельмі небяспечныя сітуацыі. Ім давядзецца разгадаць мноства таямніц і пераадолець неверагодныя выпрабаванні. 
1 ... 24 25 26 27 28 29 30 31 32 ... 73
Перейти на страницу:

— Я думаю так, — пачаў Абдурахмон Улюкбабай, — амаль год таму на дыспу­це ў сваім родным горадзе я даказаў, што чалавек кіруе ўласнай думкай. Ён сам яе стварае. Калі вы, Ваша Вялікасць, стварылі гэтую думку, значыць, яна была неабходная. Раз яна стала вашым словам, значыць, яна здабыла сілу, як кажуць — стала «жалезным словам». Калі яна — ваша думка — стала ўказам, значыць, стала магутнай, цвёрдай, непахіснай. Раз яна стала законам — значыць, стала ўладнай, непераможнай, неабвяргальнай. І цяпер уласнымі сумненнямі вы можаце яе паслабіць, а гэта недапушчальна! Чалавек, які адзін раз падвергне сумненню сваю думку, затым другі раз, потым трэці, пасля заўсёды будзе ствараць у сабе сумнеўныя думкі, можа і сам стаць вельмі сумнеўным суб’ектам.

Пачуўшы такія развагі, хан Ісмірай нахмурыўся і спадылба зірнуў на Абдурахмона Улюкбабая. Мудрэц з Пячорнага Горада заўважыў гэта і ўжо зусім іншым тонам дадаў:

— Я кажу пра абстрактнага чалавека, а ні пра якога-небудзь канкрэтнага хана...

— Так, так, — шэптам загаманілі гледачы. — Сумнеўная думка — гэта вельмі сумнеўна!

— Кат! — загадаў хан. — Рыхтуй сваю сякеру!

Кат у чырвоным скураным каптуры і чырвонай туніцы стаяў воддаль, побач з фігавым дрэвам. Ён раскрыў драўляны футарал, абабіты замшавай скурай, дастаў з яго вялікую двухбаковавострую сякеру з вельмі бліскучымі лёзамі, якія нагадвалі два паўмесяцы. Сякера — нават яе доўгая дзяржальна — была зроблена з чорнага жалеза, таму была даволі цяжкай. Але кат з ёй упраўляўся лёгка, нібы з драўляным кійком. Ён адной рукой узняў сякеру, хутка і моцна махнуў наперад, назад, уверх, уніз:

— Уюць, уюць, — запішчала паветра, рассечанае лёзамі.

Ад жаху гледачы ўціснулі галовы ў плечы, яны імкнуліся не глядзець на Алеоллу. Ім было яе вельмі-вельмі шкада.

— Увогуле, кат можа пакуль пачакаць, — сказаў Абдурахмон Улюкбабай. Ён таксама адчуваў жаль да Алеоллы, бо, па сутнасці, быў добрым чалавекам, але ўжо вельмі прынцыповым. — Дзеянне вашага закона неабмежавана. Вось і не абмяжоўвайцеся.

— Гэта як? — спытаў хан Ісмірай.

— У вашым законе сказана толькі — зняць галаву, але не сказана, калі гэта зрабіць... Хай Алеолла жыве ў вашым палацы разам з вашымі падданымі. Яна падзеліць з вамі жалобу — і вам будзе лепш, і падданым. Фу... — Абдурахмон Улюкбабай зняў чалму, дастаў з яе хустачку, працёр мокры ад поту лоб, потым схаваў хустачку ў чалму і зноў нацягнуў чалму на галаву.

— Гэй, Бедалдай! — крыкнуў хан Ісмірай кату. — Прыбяры пакуль сваю сякеру. Ты нам перашкаджаеш.

Бедалдай акуратна паклаў сякеру назад у футарал.

— Правільна! Правільна! — гучна загаманілі гледачы.

У іх адлегла ад сэрца.

Галоўны Візір узмахнуў белым пяром зрабіў на паперы чарговую адзнаку:

— Два-адзін на карысць Абдурахмона Улюкбабая.

— А цяпер паслухайце, калі ласка, што вам я, Міамунямунь, скажу, — заморскі мудрэц пакланіўся хану, затым публіцы. — Вы сцвярджаеце, паважаны Абдурахмон Улюкбабай, што думку стварае сам чалавек, і калі яна ператвараецца ва ўказ, становіцца непахіснай, а калі пераходзіць у закон — то неабвяргальнай. Добра. Давайце прадставім такую сітуацыю. Адзін хан вырашыў адправіцца ў паход з усім сваім войскам. Ім неабходна прайсці па дарозе, якая ляжыць паміж горамі. Хан выдае пра гэта ўказ, і тым самым яго думка становіцца законам для ўсяго ханскага войска. І вось, ужо выступае ханскае войска ў шлях, як раптам мясцовы бядняк кажа хану, што ўсё-ткі не варта ехаць гэтай дарогай, бо ў любы момант можа сысці снежная лавіна. Так што па-вашаму рабіць гэтаму хану — ехаць са сваім войскам па гэтай дарозе, альбо ўсё-ткі прыслухацца да слоў бедняка і абвергнуць свой жа закон? — Міамунямунь спыніўся, даў слухачам падумаць, што ўсе слухачы і зрабілі, пачаўшы чухаць патыліцы, хмурыць ілбы, разводзіць і зводзіць бровы.

Заморскі госць казаў далей:

— Мудры хан, вядома ж, не паедзе такой небяспечнай дарогай, ён адменіць свой закон... І што з гэтага мы маем? — вандроўны мудрэц зрабіў шматзначную паўзу, абвёў поглядам усіх прысутных на пляцы і прадоўжыў. — А тое, што на думку ўплывае не толькі сам чалавек, але яшчэ і тое, што вакол чалавека адбываецца.

Усе яшчэ больш задумаліся. І Вялікі Хан, і Галоўны Візір, і яшчэ тры візіры, і Абдурахмон Улюкбабай, і гледачы, і нават дог Файран — ён, быццам разумеў, пра што кажа Міамунямунь, — хоць даволі коса пазіраў на вандроўнага мудраца.

1 ... 24 25 26 27 28 29 30 31 32 ... 73
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)