Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Фэнтези » Усмешка жалобнай каралевы, альбо тайна магнітнага замка
Усмешка жалобнай каралевы, альбо тайна магнітнага замка - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Усмешка жалобнай каралевы, альбо тайна магнітнага замка

Электронная книга - «Усмешка жалобнай каралевы, альбо тайна магнітнага замка». Краткое содержание книги:

Перад вамі - аповесць легендарных часоў. Аповесць - таму што гэта цікавая, захапляльная гісторыя. Легендарных часоў - бо ў ёй распавядаецца пра падзеі, якія адбываліся ў легендарным мінулым нашага свету, у паўміфічных краінах, праз якія пралягалі шляхі-дарогі адважных герояў. Гэта фэнтэзі з квэстам і экшн, з легендамі і экзотыкай. Героі трапляюць у драматычныя, камічныя і часам у вельмі небяспечныя сітуацыі. Ім давядзецца разгадаць мноства таямніц і пераадолець неверагодныя выпрабаванні. 
1 ... 21 22 23 24 25 26 27 28 29 ... 73
Перейти на страницу:

— Адпусціце яе, — узмаліўся Рахмадул і так панік галавой, што шалом з’ехаў яму на вочы.

І нават дог Файран на хвіліну прыўстаў на заднія лапы і пачаў ківаць сваёй вялікай выцягнутай пысай.

— Адпусціце мяне, — папрасіла Алеолла, я падару вам гэтую лямпу і алей так­сама. З яго можна рабіць чароўную парфуму. Калі жыхаркі горада будуць ім карыстацца, у іх сем’ях ніколі не будзе разладу.

— Я і рад бы адпусціць цябе, — сказаў хан Ісмірай, — але калі я сам пачну парушаць закон, гэта будзе беззаконне, — ён задумаўся. — Можа, настаў час унесці ў закон некаторыя папраўкі? Але гэта нялёгка. Трэба арганізоўваць дыспут, на які, па правілах, неабходна запрасіць двух мудрацоў. І галоўная ўмова: мудрацы павінны быць не з нашага горада, каб на іх не ўплывалі мае візіры. Вось гэтыя мудрацы ў спрэчцы і павінны вырашыць, ці можна дзеля такога выпадку ўнесці ў закон нека­торыя змены альбо не.

IX

ВЯЛІКІ ХАНСКІ ДЫСПУТ

Хан Ісмірай адправіў ганцоў-спавеснікаў па ўсім паўвостраве і ў суседнія землі. Ганцы-спавеснікі павінны былі паведаміць, што Вялікі Хан Дарвіцкага Ханства запрашае прыняць удзел у дыспуце двух найвялікшых мудрацоў.

А мудрыя людзі разумелі, што выступаць на заканадаўчым дыспуце — вялікая адказнасць, таму замест таго, каб адразу ж ісці ў ханскі палац, пачыналі рашаць галаваломкі і разгадваць загадкі — трэніраваць свой розум. Але на гэта шмат трацілася часу і таму да паездкі ў ханскі палац, мудрацы паступова пачыналі ставіцца па-філасофску: «Яшчэ будуць дыспуты, яшчэ паспеем падыспутаваць».

А людзі, якія толькі лічылі сябе мудрымі, але насамрэч такімі не былі, адразу падхопліваліся, каб адправіцца ў горад Палац Садоў. Ханскія ганцы-спавеснікі астуджалі запал такіх самазванцаў — задавалі ім тры загадкі.

Першая загадка была такая:

Дзве галавы, кожная з жыватом,

Шэсць ног, але з адным хвастом.

Што гэта?

Другая гучала так:

Еду, еду,

Ні дарогі, ні следу.

Што гэта?

А замест трэцяй загадкі ганцы-спавеснікі задавалі толькі адно пытанне: «Калі вы мудрэц, то над чым цяпер думаеце?»

І калі такія «мудрацы» не маглі правільна адказаць хоць бы на адну з загадак, ханскія спавеснікі ім кланяліся і казалі:

— Выбачайце, але ў палац патрабуецца мудрэц трошкі іншага складу розуму, — і выпраўляліся далей.

Адбор быў суровы, таму кандыдатаў на ўдзел у дыспуце доўга не маглі знайсці. Асабліва цяжка было падабраць другога.

Першым у палац хана Ісмірая завітаў кіраўнік Пячорнага Горада Абдурахмон Улюкбабай. Дабірацца да горада Палац Садоў яму было бліжэй, чым усім астатнім дыспутантам — спусціўся з гары, а тут ужо і палацы хана. У Пячорным Горадзе неўзабаве таксама павінен быў адбыцца дыспут, таму Абдурахмон Улюкбабай хацеў патрэніравацца ў мудрагельстве. На загадкі ён адказаў злёту, і цяпер, ухмыляючыся сабе ў бараду, расхаджваў па ханскім палацы, чакаючы, калі яму прадставяць яго спаборніка.

Нарэшце ў ханскі палац прывялі маленькага росту, вузкавокага і вельмі вусатага заморскага госця:

— Вялікі Хан, гэты малы кажа, што ён вандроўны мудрэц, — прашаптаў адзін ганец-спавеснік.

— На дзве нашыя загадкі ён, быццам бы, адказаў.

— Як гэта быццам бы? Вы нічога не пераблыталі? Вы сапраўды загадвалі выбраныя намі загадкі? — спытаў Вялікі Хан.

— Так, — адказаў першы. — Я хутка прамовіў:

Дзве галавы, кожная з жыватом,

Шэсць ног, але з адным хвастом.

Што гэта?

І гэты мудрэц, амаль не задумваючыся адказаў, што гэта, прабачце, я.

— Як гэта ты? — здзівіўся Вялікі Хан. — Гэта ж няправільны адказ!

— Ну, я пытаўся ў яго, седзячы на кані. А значыць, гэта быў правільны адказ, таму што правільны адказ на гэтую загадку — верхавы альбо чалавек на кані.

— Добра, а што з другой загадкай?

— Другую загадку, задаваў я, — пачаў распавядаць другі ханскі спавеснік. — Гэта было так. Я яму сказаў:

Еду, еду,

Ні дарогі, ні следу...

Не паспеў я дагаварыць да канца, як гэты заморскі купец, абурыўся, навошта, маўляў, я яго ашукваю. Я здзівіўся, чаму гэта я яго ашукваю. А ён адказаў, што я яго ашукваю, бо еду на кані, а ад майго каня застаецца і след, і, акрамя таго, я бачу дарогу, па якой еду. І наогул, гаворыць ён, калі вы мне хочаце задаць гэтую загад­ку, то запрасіце на прыстань, устаньце на карабель — вось тады і задавайце гэтую загадку.

1 ... 21 22 23 24 25 26 27 28 29 ... 73
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)