Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Фэнтези » Усмешка жалобнай каралевы, альбо тайна магнітнага замка
Усмешка жалобнай каралевы, альбо тайна магнітнага замка - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Усмешка жалобнай каралевы, альбо тайна магнітнага замка

Электронная книга - «Усмешка жалобнай каралевы, альбо тайна магнітнага замка». Краткое содержание книги:

Перад вамі - аповесць легендарных часоў. Аповесць - таму што гэта цікавая, захапляльная гісторыя. Легендарных часоў - бо ў ёй распавядаецца пра падзеі, якія адбываліся ў легендарным мінулым нашага свету, у паўміфічных краінах, праз якія пралягалі шляхі-дарогі адважных герояў. Гэта фэнтэзі з квэстам і экшн, з легендамі і экзотыкай. Героі трапляюць у драматычныя, камічныя і часам у вельмі небяспечныя сітуацыі. Ім давядзецца разгадаць мноства таямніц і пераадолець неверагодныя выпрабаванні. 
1 ... 28 29 30 31 32 33 34 35 36 ... 73
Перейти на страницу:

— Усё-такі, у нас найвучонейшы кот! — разам пахвалілі яго Алеолла і Арцін.

Як сказаў кот, так яны і зрабілі. Алеолла адціснула з ягад шчасцядайнай шаўкоўніцы сок, а з іх костачак алей. Адзін маленькі збаночак алею пакінула сабе, другі — жыхаркам Пячорнага Горада. Арцін і кот Міамурмарор назбіралі ў падарунак майстрам два вялікіх плеценых кашы звычайных шаўкоўніц, а потым адзін невялікі кош «шчаслівых» ягад — «пачастунак» для чорных чапляў і Паляндры. Кошыкі і збанкі загадзя пазычылі ў жыхароў Пячорнага Горада. Ні Алеолла, ні Арцін, ні кот Міамурмарор «шчаслівымі» ягадамі і іх сокам ужо не ласаваліся, таму што, як сказаў кот Міамурмарор, — «ягады — саспелыя, значыць, можна адчуць не пустое шчасце, а поўнае. А істоце, цалкам напоўненай шчасцем, цяжка кудысьці ісці, і, тым больш, пачынаць рызыкоўную для жыцця кампанію».

Сябры працавалі бадзёра і весела. Ослік з радасцю дапамог ім перавезці плады шаўкоўніц і іх сок у Пячорны Горад. Арцін і Алеолла пачаставалі яго смачнымі звычайнымі шаўкоўніцамі, хлебам, перапечкамі. Абдурахмон Улюкбабай вельмі дзякаваў Алеолле, што яна і для яго жыхарак прынесла чароўнага алею. Раней ён трохі пазайздросціў, што яна дала алей, як ён трапна назваў — «алей гумору», — жыхар­кам горада Палац Садоў, але выгляду не падаваў. Цяпер ён вельмі ўзрадаваўся праўда неяк задуменна глядзеў на ката Міамурмарора, усё імкнуўся зразумець, каго нагадвае гэтая вусатая ўсмешка, але ніяк не мог здагадацца.

Калі чатыры ядбвабныя накідкі былі гатовы, сябры вышлі з Пячорнага Горада.

Алеолла і Арцін спыталі ў ката:

— Паважаны Міамурмарор, ці не жадаеш ты з намі пайсці да Паляндры? Нам вельмі спадабаліся твае парады.— Дзякуй, я чакаў гэтага запрашэння. — расчулена прамуркаў кот. — Я вельмі рады далучыцца да вашай кампаніі. З такімі стараннымі вучнямі і сумленнымі сябрамі лёгка адпраўляцца нават у цяжкі шлях. Акрамя таго, я ведаю, што побач з цямніцай-скляпеннем для людзей у Паляндры ёсць цямніца і для жывёл. І цяпер у мяне з’явіўся шанц стаць самым праслаўленым катом, які вызваліць з палону сваіх братоў.

— Выдатна!

— Толькі я паеду на кані разам з Алеоллай, — разважліва прамовіў кот Міамурмарор, — яна меншая, чым ты, Арцін, і ў сядле будзе больш месца.

— Я згодна, — адказала Алеолла.

Яны развіталіся з гараджанамі, майстрамі, са старым, у якога бралі амфару, з ослікам. Іх па чарзе моцна сціснуў у сваіх абдымках Абдурахмон Улюкбабай — расчуліўся і пусціў слязу...

— Кіруйце сваімі думкамі! — пажадаў ён ім на шлях-дарогу.

— Дзякуй! Дзякуй!

І вось утрох яны спусціліся ў горад Палац Садоў. Сам хан Ісмірай, яго Галоўны Візір і кат Бедалдай, у якога на рэмені за плячамі вісеў футарал з сякерай, вывелі насустрач ім лепшых у ханстве скакуноў. Белага ўзяў Арцін, гнядога — Алеолла, а чорнага — кат Бедалдай.

— Поспехаў, — пажадаў на развітанне Вялікі Хан Ісмірай.

Кот, якога ніхто, акрамя дога Файрана, не пазнаў, ускочыў на каня Алеоллы, сеў у сядло перад ёй, каб бачыць дарогу, адной лапай моцна ўчапіўся каню ў грыву, а другой — памахаў хану, Галоўнаму Візіру і догу.

Файран хацеў «боўкнуць» з усіх сіл, але перадумаў і проста «гаўкнуў», маўляў — «трымайцеся і поспехаў», падняў правую пярэднюю лапу і памахаў ёю.

XI

ПУСТАГАЛОВЫЕ ЗЛЫДНІ

Панеслі іх ханскія скакуны хутчэй ветру. І неўзабаве сябры апынуліся перад рэчкай, за якой пачыналіся землі Светлых Азёр — радзімы Алеоллы і Арціна.

Разумны конь, на якім ехала Алеолла, знайшоў брод першым і скіраваў да процілеглага берага. За ім ступіў у ваду конь Арціна. Апошнім, без усялякага на тое жадання, пайшоў конь Бедалдая. На процілеглым беразе шчыльнай сцяной узвышаўся лес — чым бліжэй падыходзілі да яго падарожнікі, тым больш цёмным і жудасным ён ім падаваўся.

Не паспеў конь Арціна выйсці на сухую зямлю, як з лесу павыскоквалі дзікуны, чалавек дваццаць: у руках — дубіны і булавы, праз плячо перакінуты ваўчыныя скуры, на галовах замест шаломаў — ваўчыныя галовы з разяўленымі ікластымі пашчамі.

Не разважаючы, дзікуны кінуліся акружаць падарожнікаў, схапілі пад аброць каня Арціна. Будучы віцязь дастаў з похваў меч, Алеолла выхапіла ў яго з калчана стралу і выставіла на выцягнутай руцэ наперад, а кот Міамурмарор выпусціў на ўсю даўжыню кіпцюры, паказаў іклы і гучна зашыпеў.

Толькі конь Бедалдая, які быў бліжэй усіх да ракі, не патрапіў у акружэнне, кінуўся ў ваду і паплыў уніз па плыні.

Арцін адбіваўся мужна — адкінуў пяцёх дзікуноў, раскроіўшы ў дваіх з іх на галовах ваўчыныя чэрапы. Алеолла адштурхнула траіх, а кот раздрапаў шчокі і бровы двум.

1 ... 28 29 30 31 32 33 34 35 36 ... 73
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)