Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Фэнтези » Усмешка жалобнай каралевы, альбо тайна магнітнага замка
Усмешка жалобнай каралевы, альбо тайна магнітнага замка - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Усмешка жалобнай каралевы, альбо тайна магнітнага замка

Электронная книга - «Усмешка жалобнай каралевы, альбо тайна магнітнага замка». Краткое содержание книги:

Перад вамі - аповесць легендарных часоў. Аповесць - таму што гэта цікавая, захапляльная гісторыя. Легендарных часоў - бо ў ёй распавядаецца пра падзеі, якія адбываліся ў легендарным мінулым нашага свету, у паўміфічных краінах, праз якія пралягалі шляхі-дарогі адважных герояў. Гэта фэнтэзі з квэстам і экшн, з легендамі і экзотыкай. Героі трапляюць у драматычныя, камічныя і часам у вельмі небяспечныя сітуацыі. Ім давядзецца разгадаць мноства таямніц і пераадолець неверагодныя выпрабаванні. 
1 ... 22 23 24 25 26 27 28 29 30 ... 73
Перейти на страницу:

— Пачакай, дык ён разгадаў другую загадку ці не? — у хана пачынала заканчвацца цярпенне.

— Якраз гэтага я і не разумею. З аднаго боку — не, таму што ён прама нічога не сказаў, а з іншага боку — адгадаў, таму што адказ на гэтую загадку — «човен», альбо «карабель». І калі б я загадаў яе на караблі, то ён бы яе тады адгадаў, а я быў конна, таму ён і заявіў, што я яго ашукваю.

— Так, гэта мудры чалавек, адразу відаць. Ён не толькі знайшоў правільны адказ, але і вас у тупік сваімі адказамі паставіў, — адзначыў Вялікі Хан. — Ну, добра, а што наконт трэцяй загадкі, дакладней пытання?

— Калі я задаў яму трэцяе пытанне, — зноў загаварыў першы ганец-спавеснік, — то ён заявіў, што адкажа толькі вам асабіста. І, акрамя таго, сам задаў нам сустрэчную і, кажа, самую простую загадку, якраз пра нашу службу.

— Самую простую? Ану, загадайце яе мне, — папрасіў хан Ісмірай.

— Вось яна , — прамовіў другі спавеснік, я яе слова ў слова запомніў:

Мы скакалі цэлы дзень —

І зямны спаткалі цень.

Што гэта?

Хан задумаўся, а потым сказаў:

— Так, цікавая загадка. Я ведаю адказ. Але мне цікава паслухаць, як гэты заморскі госць будзе сам на яе адказваць. Вядзіце яго да мяне.

Заморскі госць быў шчыльна захутаны ў жоўты халат, такі доўгі, што валачыўся па зямлі, на нагах у чалавечка былі вялікія жоўтыя батфорты, на руках — жоўтыя скураныя пальчаткі, а на галаве — ядвабная жоўтая чалма, насунутая на самыя бровы. У яго мелася доўгая кучаравая барада, што пачыналася ледзь не ад самых вачэй.

— Вось, — сказалі ханскія спавеснікі, — гэты спадар кажа, што ён вандроўны мудрэц. І ў нашых краях праездам з Сіамуня.

— Т’як, т’як, — з замежным акцэнтам пацвердзіў сказанае чалавечак і пакланіўся хану, — я в’яндроўні муньдрэйц Міамунямунь з далёкай караіны Сіамунь.

Хан Ісмірай сядзеў на троне пасярод шырокага пляца, перад сваім палацам. Справа ад трона, за сталом, сядзеў Галоўны Візір з паперай і пяром, побач з ім за сваімі сталамі яшчэ тры візіры: Першы, Другі і Трэці, а злева, пад аховай, стаяла Алеолла. Над яе галавой два бамбізы-вартаўнікі скрыжавалі вострыя дзіды. Па краях пляца на лавах з парусінавымі брылямі, каб сонца не сляпіла вочы, сядзелі падданыя хана — шаноўная публіка.

На сярэдзіну пляца тварам да хана, паўбокам да галоўнага візіра і да ўсіх астатніх гледачоў выйшаў, трымаючы ганарлівую паставу, Абдурахмон Улюкбабай і пакланіўся.

— Тое, што Абдурахмон Улюкбабай — мудрэц, — зычна вымавіў хан Ісмірай, — ведаюць усё.

Абдурахмон Улюкбабай важна, як паўлін, задраў галаву на тонкай шыі і абвёў поглядам усіх гледачоў. І яшчэ раз пакланіўся.

Затым наперад выйшаў вандроўны мудрэц Міамунямунь.

— Хвала ньебу, сто сёнуня пагодн’і д’ень. Нічыйго не буд’е мьешат шаноўн’ім людьям, слюшат, батшыт’ мяне і ўдумватыс’я ў мае слёвы. я в’яндроўн’і муньдрэйц Міамунямунь з далёкай караіны Сіамунь, — ён таксама пакланіўся.

Як толькі заморскі госць пачаў сваю вітальную прамову, дог Файран ні з таго, ні з сяго вельмі занерваваўся. Ён парываўся «боўкнуць» сваім басам — ужо і паветра ў лёгкія набраў, і пашчу разявіў — але Алеолла, якую дог моцна палюбіў, ласкава зірнула на яго, і Файран супакоіўся, ледзь не закусіўшы сабе верхнюю губу, ён прысеў на заднія лапы, развесіўшы вушы.

Хан Ісмірай шапнуў штосьці Галоўнаму Візіру, і той звярнуўся да заморскага мудраца:

— Калі вы насамрэч мудрэц, то вам не будзе вялікай цяжкасці адказаць на адну маленькую загадку.

— Калі ляска. — прыслухаўся Міамунямунь.

Візір выразна, каб усе на пляцы маглі пачуць вымавіў:

Мы скакалі цэлы дзень,

І зямны спаткалі цень.

Што гэта?

Гледачы прыціхлі і задумаліся.

— Я мяркую, — не міргнуўшы вокам, сказаў Міамунямунь, што гэта — ноч.

Публіка загула, пачуліся воклічы:

— Але ж правільна.

— Сапраўды!

— Нічога сабе...

Хан Ісмірай усміхнуўся — яму спадабалася, што заморскі мудрэц і выгляду не падаў, што гэта была яго ўласная загадка.

— Гэта адна з найпрасцейшых загадак, — паўтарыў хан словы, якія яму перадаў ганец-спавеснік.

А тыя гледачы, якія не ведалі адказу, падумалі пра сябе: «Які мудры ў нас Вялікі Хан, калі такая загадка яму падаецца адной з найпрасцейшых».

— А чаму вы завеце сябе мудрацом? Над якой праблемаю. над чым вы цяпер думаеце? — хітра спытаў візір.

— Цяпер я думаю над вашым пытаннем, — спакойна адказаў Міамунямунь.

— Правільна! — са здзіўленнем адзначыў Галоўны Візір.

1 ... 22 23 24 25 26 27 28 29 30 ... 73
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)