Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Фэнтези » Усмешка жалобнай каралевы, альбо тайна магнітнага замка
Усмешка жалобнай каралевы, альбо тайна магнітнага замка - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Усмешка жалобнай каралевы, альбо тайна магнітнага замка

Электронная книга - «Усмешка жалобнай каралевы, альбо тайна магнітнага замка». Краткое содержание книги:

Перад вамі - аповесць легендарных часоў. Аповесць - таму што гэта цікавая, захапляльная гісторыя. Легендарных часоў - бо ў ёй распавядаецца пра падзеі, якія адбываліся ў легендарным мінулым нашага свету, у паўміфічных краінах, праз якія пралягалі шляхі-дарогі адважных герояў. Гэта фэнтэзі з квэстам і экшн, з легендамі і экзотыкай. Героі трапляюць у драматычныя, камічныя і часам у вельмі небяспечныя сітуацыі. Ім давядзецца разгадаць мноства таямніц і пераадолець неверагодныя выпрабаванні. 
1 ... 23 24 25 26 27 28 29 30 31 ... 73
Перейти на страницу:

— Так-так, відаць, што вы разумны чалавек, — сказаў хан Ісмірай. — Але ўмець адгадваць загадкі — гэта яшчэ не значыць быць мудрацом. Мне хацелася б даведацца, якую вялікую разумовую задачу вы перад сабой паставілі і спрабуеце вырашыць?

Вандроўны мудрэц яшчэ раз пачціва пакланіўся хану, потым усім гледачам і ўжо не з такой моцнай замежнай вымовай стаў апавядаць:

— Я хачу абысці ўвесь зямны шар услед за сонцам, паглядзець, як людзі і звяры жывуць, і пры тым падумаць: што магло б змяніцца, калі б сонца аднойчы ўстала на захадзе, а села на ўсходзе? Здаецца, нічога не павінна змяніцца. Зноў будзе такі ж дзень і такая ж ноч, усе так і будуць жыць у сваіх дамах. Падумаеш: сонца перамяшчацца ў іншым кірунку. Але нешта, пэўна ж, зменіцца. Можа быць, у нас саміх?

Усе людзі на пляцы задумаліся. Абдурахмон Улюкбабай ледзь ссунуў наперад сваю чалму і пачаў пачэсваць патыліцу.

— Так, сапраўды, цікавая праблема, — пагадзіўся хан Ісмірай, — над ёй можа разважаць толькі сапраўдны мудрэц!

— Прабачце, Ваша Вялікасць, дазвольце мне сказаць, — Абдурахмон Улюкбабай пакланіўся хану Ісміраю.

— Калі ласка.

— Ва ўсёй пастаноўцы гэтай праблемы ёсць адна асноўная і вельмі прынцыповая памылка. А менавіта — наша Зямля — не шар. Вось паглядзіце, — Абдурахмон Улюкбабай выняў з кішэні халата апельсін, — калі б наша зямля была шарам, як заяўляе паважаны Міанямням...

— Міамунямунь, — ветліва паправіў яго заморскі мудрэц.

— Дык вось, калі Зямля — гэта шар, то паўсюль павінна быць горка, такі круглы ўзгорак. Як на апельсіне, разумееце? А цяпер возьмем каменьчык, — Абдурахмон Улюкбабай падняў з зямлі невялікі круглы каменьчык і паклаў на паверхню апельсіна. Каменьчык у момант скаціўся з «апельсінавай горкі». — Вось, бачыце, калі Зямля была б шарам, то і мы маглі б у любым месцы Зямлі, вядома, досыць адкрытым, паставіць вазок і скаціць яго з круглай горкі. І нават без коней. І ехалі б далёка-далёка... Куды нам заманецца, — Абдурахмон Улюкбабай зноў з важным выглядам абвёў поглядам гледачоў. — Але ж у нашым жыцці падобнага не адбываецца! Нам патрэбны коні!

— Так! Так! — загаманілі гледачы і запляскалі ў ладкі.

— З гэтага выходзіць, што зямля зусім не круглая горка, а плоская раўніна! — падагульніў Абдурахмон Улюкбабай.

— Што вы на гэта скажаце? — спытаў хан Ісмірай у заморскага мудраца.

— У якім-небудзь асобна ўзятым месцы зямля сапраўды плоская.

— Вы гэта прызнаеце? — удакладніў візір.

— Так, прызнаю...

На гэтых словах Г алоўны Візір шырока ўзмахнуў чорна-белым гусіным пяром, патрос ім у паветры, затым накрэсліў нешта на паперы і абвясціў:

— Адзін-нуль на карысць Абдурахмона Улюкбабая.

— Пачакайце, — звярнуўся да ўсіх прысутных заморскі мудрэц. — Тое, што Зямля — шар, на самой зямлі не так добра відаць. А вось на вадзе, на моры, можна заўважыць. Ці вы не бачылі, што караблі, як быццам апускаюцца за гарызонт? І шчоглы са сцяжкамі знікаюць за краем вады?

— Так! Так! — зноў загаманілі гледачы.

— Значыць, па-вашаму, — умяшаўся Абдурахмон Улюкбабай, — вада круглая, а зямля плоская?

— Некаторым чынам можна і так сказаць, — заморскі мудрэц узяў са стала візіра слоічак з вадой — візір ёй разводзіў атрамант.

Міамунямунь кінуў у слоічак трэсачку, затым нахіліў — вада разам з ёю вылілася, і ў паветры, пакуль ляцела, ператварылася ў круглую кроплю, у якой плавала тая трэсачка. — Вось, гэтак жа, як гэтая трэска ў кроплі, так і зямная суша знаходзіцца ў круглай вадзе. Усе выспы і кантыненты.

— О-о, — працягнулі зацікаўленыя гледачы.

— Ну, дапусцім... выкажам, эээ, так сказаць дапушчэнне, што гэта. мм. магчыма, магчыма, — прамямліў Абдурахмон Улюкбабай.

Галоўны Візір зноў шырока ўзмахнуў пяром і накрэсліў нешта на паперы.

— Нічыя: адзін-адзін, — абвесціў ён.

Усе вакол, нават хан Ісмірай, запляскалі ў ладкі.

— І калі мараплавец, — працягваў заморскі мудрэц, — паплыве ў адзін бок, і ўвесь час будзе доўга плыць у адзін і той жа бок, не змяняючы курсу, то прыплыве дамоў са зваротнага боку мора-акіяна...

— Добра, — умяшаўся ў спрэчку мудрацоў хан Ісмірай, — пакінем гэтую тэму да таго часу, пакуль да нас не завітае такі мараплавец. А цяпер, паважаныя мудрацы, давайце пяройдзем непасрэдна да нашай справы. Паслухайце ўважліва. У свой час я даў слова і выдаў указ, які стаў законам, што той, хто парушыць спакой і жало­бу слёзнага каменя, будзе прысуджаны да смяротнай кары праз адсячэнне галавы! Парушыла спакой і жалобу слёзнага каменя вось гэтая яснапанна Алеолла. Яна сама прызнала сваю віну. І ў нас нават ёсць сведкі яе злачынства. Але вось у чым праблема — мае падданыя просяць яе адпусціць. Яна ім спадабалася, і яшчэ ясна­панна абяцала падарыць нам чароўны алей, з якога можна зрабіць вельмі патрэбныя людзям парфумы. А паколькі ўказы, якія становяцца законам, я выдаю для сваіх жа падданых, то іх просьбу я абавязкова павінен разгледзець. Пытанне да вас, паважа­ныя мудрацы, як быць? Разважце.

1 ... 23 24 25 26 27 28 29 30 31 ... 73
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)